Search Header Logo

Па-беларуску — без памылак: самы просты тэст

Authored by Yahor Dziobyk

World Languages

Professional Development

Used 1+ times

Па-беларуску — без памылак: самы просты тэст
AI

AI Actions

Add similar questions

Adjust reading levels

Convert to real-world scenario

Translate activity

More...

    Content View

    Student View

10 questions

Show all answers

1.

MULTIPLE CHOICE QUESTION

30 sec • 1 pt

Любім каву з малаком, а яно скончылася. — Схадзі ў краму...

за малаком

па малацэ

па малако

Answer explanation

Так! Ходзяць па малако, па ваду, у грыбы: „па“ азначае мэту. Хадзіць „за вадой“ — значыць за плынню, куды вада пацячэ.

2.

MULTIPLE CHOICE QUESTION

30 sec • 1 pt

— Не магу заснуць, у суседзяў плача малое...

дзіцяці

дзіця

дзіцёнак

Answer explanation

Так. Малое дзіця (ёсць і варыянт дзіцё). Скланяйма правільна: Майму дзіцяці ўжо год. Гуляем зь дзíцем у двары.

3.

MULTIPLE CHOICE QUESTION

30 sec • 1 pt

— Лядоўня з раніцы пустая! Ты, відаць, паціху начамі...

еш

ясі

ясіш

Answer explanation

Так. Што ты там ясí? А мне не дасí? Словы есці і даць па-беларуску спрагаюцца адметна: я ем, ты ясí, ён/яна есць, мы ямо, вы ясцé, яны ядуць.

4.

MULTIPLE CHOICE QUESTION

30 sec • 1 pt

— Не глядзі ў тэлефон, моцна трымай стырно ровара...

дзвюма рукамі

дзвюмя рукамі

двума рукамі

Answer explanation

Так! Дзвюма рукамі — мякка, бо дзве рукі (форма жаночага роду). А ў мужчынскім родзе — цвёрда: за двума зайцáмі, бо два зайцы́.

5.

MULTIPLE CHOICE QUESTION

30 sec • 1 pt

Падтрымлівай форму — круці абруч і на таліі,

і на руке, і на наге.

і на руцы, і на назе

і на руцэ, і на назе

Answer explanation

Так! На руцэ́, пры Аленцы. У канцы слова КЕ ХЕ ГЕ не бывае! Рака — на рацэ, кніга — у кнізе, Лявоніха — Лявонісе: тут знакамітыя беларускія чаргаваньні К > Ц, Г > З, Х > С.

6.

MULTIPLE CHOICE QUESTION

30 sec • 1 pt

Не забываюся званіць сваім маме і...

тату

таце

папе

Answer explanation

Так! Каму? Тáту; Янку Купалу; старасту. Скланяем паводле ўзору мужчынскага роду.

7.

MULTIPLE CHOICE QUESTION

30 sec • 1 pt

— Хто праліў гарбату? Калі ласка,

лі акуратна.

лей акуратна.

лій акуратна.

Answer explanation

Так! Лі акуратна, пі культурна, ня сёрбай! Ліць, піць, віць, біць — лі, пі, бі, ві. „Біце ў сэрцы іх, біце мячамі!“ (Багдановіч. „Пагоня“)

Access all questions and much more by creating a free account

Create resources

Host any resource

Get auto-graded reports

Google

Continue with Google

Email

Continue with Email

Classlink

Continue with Classlink

Clever

Continue with Clever

or continue with

Microsoft

Microsoft

Apple

Apple

Others

Others

Already have an account?