wayground logo

Free Printable Worksheets

NEW

Font size

S
M
L
XL
Worksheets

Жартаўлівы тэст

Total questions: 11

Worksheet time: 6mins

Name
Class
Date
1.

Атручэнне кантрафактнай прадукцыяй прывяло да сустрэчы з багамі

a)

Канстанцін Вераніцын " Тарас на Парнасе"

b)

Д-Марцінкевіч "Пінская шляхта"

c)

Каятан Марашэўскі "Камедыя"

2.

Застрэліў дзяўчыну, калі тая адмовілася з ім "ночкі каратаць" Жудаснае забойства ў Берастэчку.

a)

Максім Гарэцкі "Дзве душы"

b)

Я.Купала "Бандароўна"

c)

А.Мрый "Запіскі Самсона Самасуя"

3.

"Ён мяне мужыком назваў!" Нерэальныя разборкі ў пінскім мястэчку.

a)

Я.Маўр " Чалавек ідзе"

b)

У.Караткевіч "Каласы пад сярпом тваім"

c)

В.Д-Марцінкевіч "Пінская шляхта"

4.

"Дзярэўня", сын выгнаў маці з хаты за тое, што яна размаўляла па-беларуску.

a)

М.Стральцоў " Сена на асфальце"

b)

А.Федарэнка "Вёска"

c)

З.Бядуля "На Каляды к сыну"

5.

Наступствы нелегальнага гандлю спайсамі: падлеткі тыдзень жылі на востраве і выпадкова ўзялі ў палон небяспечных кантрабандыстаў

a)

К.Чорны "На пыльнай дарозе"

b)

Я.Маўр "Палескія рабінзоны"

c)

У.Караткевіч "Чорны замак Альшанскі"

6.

Свецкая хроніка: ты не паверыш, каго заўважылі на сене разам з Яўхімам?

a)

Э.Ажэшка "Хам"

b)

І.Мележ "Людзі на балоце"

c)

І.Шамякін " Вазьму твой боль"

7.

Расплатай за выратаванае жыццё стала аперацыя на сэрцы

a)

І.Чыгрынаў "Апраўданне крывёй"

b)

В.Быкаў "Дажыць да світання"

c)

І.Шамякін " Сэрца на далоні"

8.

Хата, гаспадарчыя пабудовы і свежае паветра:шматдзетная сям'я з Парэчча набыла хутар на Стоўбшчыне

a)

Я.Купала "Мужык"

b)

З.Бядуля "Наша хата"

c)

Я.Колас "Новая зямля"

9.

Некалькі гадоў запалохваў сваячку, каб тая хутчэй памерла, а маёнтак дастаўся яму

a)

У.Караткевіч "Дзікае паляванне караля Стаха"

b)

В.Быкаў "Сваякі"

c)

К.Чорны "Насцечка"

10.

Наступствы беспрацоўя ў рэгіёне: гусляр тэрарызуе гараджан начнымі спевамі

a)

З.Бядуля " Пясняр"

b)

М.Багдановіч "Дзед"

c)

Я.Купала "Курган"

11.

Карупцыя, кар'ерызм на рабочым месцы: следчыя не чакалі такіх вынікаў прафілактычнага агляду навуковага інстытута

a)

І.Шамякін "Гандлярка і паэт"

b)

К.Крапіва "Хто смяецца апошнім"

c)

І.Чыгрынаў " Вяртанне да віны"