wayground logo

Free Printable Worksheets

Font size

S
M
L
XL
Worksheets

11 клас тэст 1

Total questions: 20

Worksheet time: 12mins

Name
Class
Date
1.

Адзначце словы, вымаўленне якіх не супадае з напісаннем

a)

знаходлівы

b)

адказаць

c)

мітусліва

d)

выязджаць

e)

запозна

2.

Адзначце пары слоў, у якіх націск служыць для адрознення іх лексічнага значэння

a)

пла'ціна - плаці'на

b)

слугі' - слу'гі

c)

тра'вы - травы'

d)

су'ддзі - суддзі'

e)

га'дзіна - гадзі'на

3.

Адзначце радкі, у якіх указаныя словы пішуцца з вялікай літары

a)

(Н,н)обелеўская прэмія

b)

(П,п)аўночная Амерыка

c)

Лагойскі (Т,т)ракт

d)

(Д,д)амоклаў меч

e)

(П,п)дагагічны каледж

4.

Адзначце словы, якія пішуцца праз злучок

a)

вярні_дуб

b)

авія_білет

c)

па_латыні

d)

альфа_часціца

e)

густа_населены

5.

Адзначце рады з фразеалагізмамі, у якіх лексічнае значэнне вызначана няправільна

a)

апусціць хвост - страціць энергію, бадёрасць

b)

увайсці ў гады - стаць вядомым

c)

абламаць зубы - пацярпець няўдачу

d)

глытаць словы - маўчаць, нічога не гаварыць

e)

амніцыі без амуніцыі - пра беспадстаўныя амбіцыі

6.

Адзначце прыклады, у якіх прыметнікі, утвораныя ад выдзеленых назоўнікаў, запісаны няправільна

a)

Волга - волжскі

b)

конь - коньскі

c)

узбек - узбекскі

d)

мастак - мастацкі

e)

люстра - люстранны

7.

Адзначце марфемы, якія ўваходзяць у састаў слова памногу

a)

канчатак

b)

суфікс

c)

прыстаўка

d)

нулявы канчатак

e)

корань

8.

Адзначце сказы, у якіх неабходна ўжыць лічэбнік паўтары

a)

___ гадзіны засталося да пачатку спектакля.

b)

У маім садку расло ___ дзясятка пладовых дрэў.

c)

У нашым пасёлку пабудавалі яшчэ ___ сотні фінскіх домікаў.

d)

За ___ месяца сябры добра сышліся.

e)

___ загона ў калгасе было затоплена пасля моцнага дажджу.

9.

Адзначце выпадкі, у якіх дапушчаны памылкі ў дапасаванні да роду ці ліку назоўнікаў

a)

тры навуковыя працы

b)

маладая аграном Антаніна Іванаўна

c)

алмазны россып

d)

яўная фальш

e)

маладое жарабя

10.

Адзначце дзеясловы, якія не маюць формы цяперашняга часу

a)

запоўніць

b)

гуляць

c)

закіпяціць

d)

перажыць

e)

выключаць

11.

Адзначце прыналежны прыметнік, які ўтвораны няправільна

a)

Мішаў аднакласнік

b)

дзедавы ўзнагароды

c)

лісіная нара

d)

даччын пакой

e)

вавёрчана дупло

12.

Адзначце сказы, у якіх выдзеленае слова (словы) з'яўляецца прыназоўнікам

a)

Алесь гаварыў наперакор.

b)

Дубы паабапал стаяць.

c)

Пасля вячэры мы доўга размаўлялі з Косцем.

d)

Трэба разабрацца ў сэнсе артыкула.

e)

Дзеці беглі насустрач настаўніцы.

13.

Адзначце сказы, у якіх дзеепрыслоўі ўжыты і ўтвораны правільна

a)

Пабываўшы ў кабінеце дырэктара, дзеці зрабілі правільныя вывады.

b)

Прыходзячы раніцай на заняткі, у класе заўсёды было яшчэ цёмна.

c)

Дразды, пераймаючы салаўіныя пералівы, сустракалі раніцу адмысловым перасвістам.

d)

Бачучы, што мачыха не жне, Ганна таксама разагнулася.

e)

Праглядаючы кнігу, Вера паставіля яе на палічку.

14.

Адзначце, якім членам сказа з'яўляецца інфінітыў

Узяць з ходу Смаленск Астрожскаму не ўдалося.

a)

дапаўненнем

b)

акалічнасцю

c)

выказнікам

d)

дзейнікам

e)

азначэннем

15.

Адзначце правільна ўтвораныя і запісаныя дзеепрыметнікі

a)

пабудованны

b)

растрэсенае

c)

забеляны

d)

апранутая

e)

атрыманныя

16.

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) ужываецца ні

a)

У світцы шэрай крочыць лістапад, і ўжо _ лісціка на голлі.

b)

Зноў прыйшла пара, калі, куды _ кінь вокам, усюды снег ляжыць.

c)

Для сваіх карцін я _ раз пазычаў фарбы ў восені, срэбра браў і пазалоту.

d)

Нідзе так доўга сляды _ застаюцца, як на душы.

e)

Ці ж _ карані жывяць дрэва?

17.

Адзначце словазлучэнні, у якіх дапушчана памылка ва ўжыванні дзеяслоўнага кіравання

a)

захварэць на тыф

b)

працаваць на поўную сілу

c)

загадчык аддзелам продажу

d)

паляваць за ласём

e)

рэкамендаваць да ўжывання

18.

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску неабходна паставіць працяжнік

a)

Адам Міцкевіч _ з'яўляецца геніяльным славянскім паэтам.

b)

Цемра _ хоць вока выкалі.

c)

Ты свецік мой, ты _ званочак мой, ты _ клёнік мой дарагі.

d)

Веданне паэзіі _ дапамагае ў жыцці.

e)

Знайсці работу па душы _ справа нялёгкая.

19.

Адзначце, які знак прыпынку неабходна паставіць паміж граматычнымі часткамі ў складаназлучаным сказе:

Зранку ў агародчыку мітусіліся матылькі _ і бомкалі яшчэ сонныя чмялі.

a)

двукроп'е

b)

кропка з коскай

c)

знак прыпынку не трэба ставіць

d)

працяжнік

e)

коска

20.

Адзначце знакі прыпынку (знак прыпынку), якія (які) трэба паставіць на месцы пропуску ў сказе

"Да выпечкі з любоўю прыступайце, бо пірагі любяць цяпло рук" _ навучала нас з сястрой мама.

a)

двукроп'е

b)

кропку

c)

кропку і працяжнік

d)

двукроп'е і працяжнік

e)

коску і працяжнік