Font size
Worksheets11 клас тэст 3
Total questions: 20
Worksheet time: 13mins
Адзначце словы, вымаўленне якіх не супадае з напісаннем
грузчык
адрына
подзвіг
магчыма
схітрыць
Адзначце пары слоў, у якіх націск служыць для адрознення іх лексічнага значэння
рассы'паць - рассыпа'ць
ка'пнуць - капну'ць
гу'бы - губы'
бра'там - брата'м
му'ка - мука'
Адзначце радкі, у якіх указаныя словы пішуцца з вялікай літары
(Ч,ч)ырвоная армія
(К,к)рычаўскае паўстанне
(Т,т)анталавы пакуты
(В,в)алодзеў пляменнік
(Д,д)октар гістарычных навук
Адзначце словы, якія пішуцца праз злучок
метэа_служба
сон_трава
жоўта_зялёны
у_рассыпную
адносна_спакойны
Адзначце рады з фразеалагізмамі, у якіх лексічнае значэнне вызначана няправільна
за дзедам шведам - недалёка, за мяжой
пакласці на алтар - пазычыць
дайсці да розуму - разабрацца ў чым-небудзь
без дай прычыны - беспадстаўна
рабіць выгляд - прытварацца, прыкідвацца
Адзначце прыклады, у якіх прыметнікі, утвораныя ад выдзеленых наоўнікаў, запісаны правільна
таварыш - таварышскі
казах - казаскі
швед - шведскі
папуас - папуаскі
флот - флотскі
Адзначце марфемы, якія ўваходзяць у састаў слова адразу
канчатак
суфікс
прыстаўка
нулявы канчатак
корань
Адзначце сказы, у якіх неабходна ўжыць лічэбнік паўтары
З __ сотні мужчын пераправіліся на другі бераг ракі для адпачынку.
На полі мы назбіралі __ бочкі гуркоў.
Цемрадзь. Нават за __ крока нельга згледзець чалавечую постаць.
__ батальёна салдат перакінулі на левы фланг, дзе чакалася наступленне ворага.
Сяло цягнулася ў адну доўгую лінію кіламетра на __ .
Адзначце выпадкі, у якіх дапушчаны памылкі ў дапасаванні да роду ці ліку назоўнікаў
няправільны дроб
вопытны кіраўнік Мікалаева
тры восьмых
мядзведжы бярлог
моцная боль
Адзначце дзеясловы, якія не маюць формы цяперашняга часу
вынесці
працаваць
загаіцца
прыехаць
стрыгчы
Адзначце прыналежны прыметнік, які ўтвораны няправільна
дзядулевы казкі
вароніна гняздо
Сяргеева куртка
бацькаў калега
зайцэвы вушы
Адзначце сказы, у якіх выдзеленае слова (словы) з'яўляецца прыназоўнікам
Вакол школы раслі кветкі.
Разгарні тканіну ўдоўж.
Твор быў напісаны ў форме верша.
Уздоўж дарогі раслі грыбы.
Маці ішла насустрач.
Адзначце сказы, у якіх дзеепрыслоўі ўжыты і ўтвораны правільна
Гэты дуб зашаптаў таямніча і паважна, як бы баючыся парушыць агульную ўрачыстасць.
Бусліха, выказвая мацярынскую радасць, рассыпала звонкі клёкат.
Працуючы на камп'ютары, заўсёды здзіўляюць яго магчымасці.
Стомлена жмуручыся ад зіхотнага сонца, яна перавяла позірк на поле.
Спявала, дажынаючы паласу, і Ганна, якой час ад часу памагала, падгалошвала маці.
Адзначце, якім членам сказа з'яўляецца інфінітыў:
Мне не пражыць без матчынага слова.
акалічнасцю
азначэннем
дзейнікам
дапаўненнем
выказнікам
Адзначце няправілна ўтвораныя і запісаныя дзеепрыметнікі
раззброеныя
пералічанае
склеяны
разбураннае
зацярушаныя
Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) ужываецца ні
Куды __ глянь, усюды царства вінаграднае.
Дзякуй пмяці за тое, што не забывае дзён шчаслівых __ на хвіліну.
Хіба ж вера __ дапамагае жыць?
Рада з людзьмі ніколі __ шкодзіць.
У гэты дом, у ціхі клас, напэўна, я зайду яшчэ __ раз.
Адзначце словазлучэнні, у якіх дапушчана памылка ва ўжыванні дзеяслоўнага кіравання
прабачце Ганне
у трох кіламетрах ад шашы
вярнуцца за ключамі
хворы на запаленне лёгкіх
цешыцца з каханага
Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску неабходна паставіць працяжнік
Цудоўная рэч __ жыццё.
Голад __ не цётка.
Васіль Гадулька __ чалавек вельмі сціплы.
Плечы __ хоць абоддзе гні.
Данік __ усё-такі мужчына.
Адзначце, які знак прыпынку неабходна паставіць паміж граматычнымі часткамі ў складаназлучаным сказе:
Адна спроба, другая __ і машына завялася.
двукроп'е
кропка з коскай
знак прыпынку не трэба ставіць
працяжнік
коска
Адзначце схему, якая адпавядае прыведзенаму сказу (улічыце, што знакі прыпынку паміж часткамі не пастаўлены):
Андрэй быў у гэтым горадзе ўпершыню але калі сустрэчныя запыталі пра вуліцу Прыгожую ён адразу паказаў патрэбны напрамак.
[ ], але, (калі ) - [ ].
[ ], але, (калі ), [ ].
[ ], але, (калі ): [ ].
[ ] - але, (калі ), [ ].
[ ], але, (калі ), - [ ].
