wayground logo

Free Printable Worksheets

NEW

Font size

S
M
L
XL
Worksheets

Абагульненне па тэме "Зімовы дзянёк, што камароў насок"

Total questions: 12

Worksheet time: 6mins

Name
Class
Date
1.

Чым, на вашу думку, аб'днаны змешчаныя ў гэтым раздзеле вершы і апавяданні?

a)

тэмай

b)

настроем

c)

аўтарам

d)

словамі

2.

Хто аўтар наступных радкоў?

"...Цяплом дыхне вясна,

Вярнуўшыся здалёк,

Ключы пад тым сумётам

Знойдзе ручаёк"

a)

Іван Муравейка

b)

Ніл Гілевіч

c)

Якуб Колас

d)

Мікола Маляўка

3.

У якім творы даецца такое апісанне зімовага пейзажу?

"Амярцвелі лозы,

Чуць галлём хістаюць,

А ў палях марозы

Ды вятры гуляюць"

a)

"Снежны дзед" Ніл Гілевіч

b)

"Зіма" Якуб Колас

c)

"Сняжынкі-смяшынкі" Іван Муравейка

d)

"Белыя ключы" Мікола Маляўка

4.

У якім творы даецца такое апісанне зімовага пейзажу?

"Пазамыкаў мароз,

Румяны і бадзёры,

Крыніцы ўсе жывыя,

Рэкі і азёры"

a)

Васіль Жуковіч "Цудоўныя святы"

b)

Іван Муравейка "Сняжынкі-смяшынкі"

c)

Якуб Колас "Зіма"

d)

Мікола Маляўка "Белыя ключы"

5.

Пра каго ці пра што ідзе гаворка ў наступных радках?

"Будзе ён тут па начах

Наганяць на зайцаў страх,

Каб не бегалі сюды

Сад псаваць наш малады"

a)

пра вартаўніка

b)

пра снегавіка

c)

пра сабаку

d)

пра ваўка

6.

Пра каго ці пра што ідзе гаворка ў наступных радках?

"Як дбайны вартаўнік,

Замкі праверыў потым -

І сам ключы схаваў

Пад снегавым сумётам"

a)

пра мароза

b)

пра тату

c)

пра дамавога

d)

пра снежнага дзеда

7.

Пра каго ці пра што ідзе гаворка ў наступных радках?

"Уся яна была ў белай квецені, быццам у маі, калі ўсё цвіце."

a)

пра елачку

b)

пра вішаньку

c)

пра яблыньку

d)

пра бэз

8.

Якая назва твора, дзе размова ішла пра дрэўца з папярэдняга пытаня?

a)

Сняжынкі-смяшынкі

b)

Белыя ключы

c)

Зіхатлівыя сняжынкі

d)

Елка з белымі кветкамі

9.

Пра каго ці пра што ідзе гаворка ў наступных радках?

"...прынеслі забавы,

і жарты, і песні,

загадкі, і гульні,

і танцы прынеслі"

a)

Каляды

b)

Новы год

c)

Зіма

d)

Дзед Мароз

10.

Хто аўтар апавядання "Елка з белымі кветкамі"

a)

Ніл Гілевіч

b)

Іван Муравейка

c)

Васіль Хомчанка

d)

Якуб Колас

11.

Што такое Каляды?

a)

ганаровае месца ў хаце

b)

народнае зімовае свята, якое працягваецца 2 тыдні

c)

вечар з 13 на 14 студзеня, стары Новы год

d)

намеценыя ветрам гурбы снегу

12.

Што такое шчодры вечар?

a)

народны абрад, вечар з 13 на 14 студзеня, калі калядоўшчыкі другі раз абходзілі двары з "казой" і віншавалі са старым Новым годам

b)

ганаровае месца ў хаце

c)

народнае зімовае свята, якое працягваецца 2 тыдні

d)

дужа цёмны вечар