wayground logo

Free Printable Worksheets

Font size

S
M
L
XL
Worksheets

У. Караткевіч раман "Каласы пад сярпом тваім"

Total questions: 18

Worksheet time: 16mins

Name
Class
Date
1.

Каму прысвяціў У. Караткевіч раман "Каласы пад сярпом тваім"?

a)

маці, якая да апошніх дзён была для яго самым дарагім чалавекам

b)

рана загінуўшаму на фронце брату

c)

дзеду, які значна паўплываў на фарміраванне і светапогляд будучага пісьменніка

2.

Якую асноўную праблему ўздымае аўтар у рамане "Каласы пад сярпом тваім"?

a)

праблему бацькоў і дзяцей

b)

узаемаадносін пануючых класаў і простага народа

c)

войнаў і іх наступстваў

3.

Чым запомнілася Алесю Надзея Клейна падчас іх першай сустрэчы?

a)

паводзіла сябе зусім натуральна, не саромелася размаўляць на "мужыцкай мове";

b)

зрабіла хлопцу шчодры падарунак

c)

не стала асуджаць Кроера за жорсткія адносіны да сялян

4.

3-за чаго ўзнік бунт у вёсцы Кроера?

a)

пан незаслужана пабіў жанчыну – маці пяцярых дзяцей, абвінаваціўшы яе ў кражы

b)

Кроер адмовіўся плаціць сялянам за працу звыш "панскага дня"

c)

нехта з сялян, жадаючы адпомсціць пану, спаліў дзве скірды саломы

5.

Кто з герояў рамана не адносіцца да дваранскага саслоўя?

a)

Чорны Война

b)

Раўбіч

c)

Корчак

d)

Кроер

6.

Каму з герояў рамана належыць партрэтная характарыстыка?

"На краёчку канапы, у кутку, сядзеў ... маленькі дабрадушны гарбун. Горб у яго быў невялічкі …

a)

В. Дуніну- Марцінкевічу

b)

Т. Шаўчэнку

c)

Д. Вежу-Загорскаму

7.

Якія падзеі стогадовай даўнасці пры дапамозе прыёму рэтраспекцыі ўзнаўляюцца пісьменнікам у рамане "Каласы пад сярпом тваім"?

a)

сялянскае паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі

b)

далучэнне да Расіі прыдняпроўскіх зямель і наведванне іх імператрыцай Кацярынай

c)

напалеонаўскае нашэсце

8.

У які перыяд У. Караткевіч працаваў над раманам «Каласы пад сярпом тваім»?

a)

3 1959 па 1965 г.

b)

з 1942 па 1964 г.

c)

з 1956 па 1961 г.

9.

1. Як выспявала задума рамана?

a)

Памяць сям’і Караткевічаў пра ўдзельніка паўстання 1863—1864 гг., прадзеда пісьменніка, жывіла яго цікавасць да адной з гераічных старонак нашай гісторыі

b)

Тэма гістарычнага мінулага не была распрацавана на той час у беларускай літаратуры

c)

Вывучэнне архіўных крыніц паказвала, што гэта тая старонка гісторыі, дзе можна сказаць новае слова пра паўстанне1863—1864 гг.

10.

У чым жанравая адметнасць рамана У. Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім»?

a)

гэта гістарычна раман, бо ў ім адлюстроўваецца пярэдадзень паўстання 1863—1864 гг. У рамане дзейнічаюць такія гістарычныя асобы, як К. Каліноўскі, В. Дунін-Марцінкевіч, Тарас Шаўчэнка і інш.

b)

у творы пісьменнік уздымае важнейшыя праблемы быцця. Таму ёсць усе падставы аднесці раман «Каласы пад сярпом тваім» да філасофскай прозы

c)

у творы паказаны ўзаемаадносіны памешчыкаў і сялян. Сацыяльныя праблемы вылучаны на першы план, таму «Каласы пад сярпом тваім» — сацыяльны раман

11.

Чаму пісьменнік у аснову свайго твора паклаў гістарычны матэрыял?

a)

У. Караткевіч быў перакананы, што без гістарычнай памяці народ не можа паўнавартасна існаваць, а прадстаўнік гэтага народа — мець самапавагу

b)

Пісьменніку было важна данесці да сучаснікаў сваю жыццёвую пазіцыю, свой ідэал. На той час прасцей было зрабіць гэта праз прызму мінулага, на прыкладзе тых, хто гатоў быў памерці дзеля Айчыны

c)

Для У. Караткевіча было не важна, які жыццёвы матэрыял пакласці ў аснову рамана. Ён ведаў, што твор пра гістарьгчнае мінулае чытаецца звычайна з большай цікавасцю

12.

У чым наватарства У. Караткевіча ў выбары галоўнага героя рамана — носьбіта аўтарскага ідэалу?

a)

Наватарства рамана ў выбары героя заключаецца ў тым, што ў цэнтры ўвагі пісьменніка знаходзіцца сялянская сям’я Кагутоў. Яны прыгонныя, але іх ідэалы вельмі высокія

b)

Галоўны герой - арыстакрат, прадстаўнік старадаўняга княжацкага роду. Яму перадаў пісьменнік усё самае дарагое, што было для мастака слова ідэалам. Такога героя яшчэ не было ў беларускай савецкай літаратуры

13.

У творы паказаны прадстаўнікі некалькіх пакаленняў роду Загорскіх. Гэта:

a)

прадзед Алеся — Акім Загорскі

b)

сын Акіма — Даніла Загорскі-Вежа

c)

яго брат Война

d)

бацькі Алеся: пан Юры і пані Антаніда

e)

маладая порасль гэтага роду: Алесь і Вацлаў Загорскія

14.

Што было характэрна для ўсіх прадстаўнікоў роду Загорскіх?

a)

патрыятызм, мужнасць, годнасць, гордасць, сумленнасць, справядлівасць, гуманізм

b)

уладалюбства, імкненне любой цаной заняць высокія пасады ў губерні і нават у Расійскай імперыі

c)

непадкупнасць, незалежнасць, вернасць самому сабе, сваім прынцыпам і перакананням, працавітасць

d)

тонкі густ, чуйнасць да хараства ў мастацтве, у навакольным асяроддзі

e)

адукаванасць, павага да ведаў, да кнігі як іх крыніцы

15.

Чаму ніхто з роду Загорскіх у Расійскай імперыі не зрабіў палітычнай кар’еры?

a)

3агорскія рваліся да кар’еры, аднак у Расійскай імперыі зрабіць яе не маглі.

b)

Загорскія не раз пераконваліся, што палітыка робіцца людзьмі амаральнымі, учынкамі якіх кіруюць не дзяржаўныя інтарэсы, а асабістыя: імкненне разбагацець, зрабіць кар’еру, уладарыць над іншымі

16.

Якую ролю, на думку Караткевіча, у станаўленні асобы чалавека мае далучанасць кожнага да традыцый свайго роду?

a)

Веданне гісторыі свайго роду адкрывае перад кожным перспектыву займець уплывовыя знаёмствы, атрымаць спадчыну, набыць аўтарытэт сярод іншых

b)

Род нагадвае чалавеку, хто ты, дзе твае карані, у якой меры ты — носьбіт таго, кім былі твае продкі.

c)

Продкі дапамагаюць знайсці сілы адужаць нягоды, удары лёсу, засцерагаюць ад памылак, прымушаюць задумацца над сваім наканаваннем

17.

Якія з ніжэйназваных перыядаў жыцця Алеся Загорскага можна лічыць этапамі яго сталення?

a)

дзядзькаванне ў сялянскай сям’і Кагутоў

b)

бацька ад Кагутоў вядзе сына найперш у родавую магільню і знаёміць з родам Загорскіх

c)

далучэнне Алеся да шляхетнага этыкету, да культуры паводзін за сталом, на балі, у час адпачынку

d)

пошукі ў кнігах з дзедавай бібліятэкі імёнаў тых, хто ляжыць і ў родавай магільні, і ў паганскім капішчы, тых, хто пакінуў свае сляды па ўсім Прыдняпроўі. Сустрэча і сяброўства з Кастусём Каліноўскім

e)

практычная гаспадарчая дзейнасць па паляпшэнні жыцця сваіх прыгонных, па выхаванні ў іх гаспадарлівасці і ініцыятывы

18.

Хто і што ўплывала на станаўленне Алеся Загорскага?

a)

Герой у сваім духоўным станаўленні займаў пасіўную пазіцыю. Усё вырашалі бацькі

b)

Вызначальную ролю адыграла сістэматычная адукацыя ў гімназіі і ўніверсітэце, кнігі, культурнае асяроддзе дзедавай і бацькавай сядзіб, творы мастацтва, тэатр у дзедавым палацы

c)

Дзве сям’і — Загорскіх і Кагутоў — заклалі духоўны падмурак асобы Алеся Загорскага

d)

Алесь Загорскі належыць да тых людзей, хто не абыякавы да сябе. Ён шмат думаў пра сваё прызначэнне і займаўся сваім духоўным удасканаленнем