WorksheetsБСск // 6
Total questions: 6
Worksheet time: 8mins
Адзначце сэнсавыя адносіны, якія могуць выражацца аднатыпнымі часткамі бяззлучнікавага складанага сказа:
часавыя;
прычынныя;
супастаўляльныя;
умоўныя;
супрацьпастаўляльныя.
Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы
Можна было падумаць, што зямля варушыцца пасля доўгага зімовага сну.
Сонца садзілася з шматпавярховыя будынкі горада, асвятляла іх.
Марозны ветрык пашчыпваў шчокі і нос, лёгкія паслухмяныя лыжы весела шалясцелі па снезе.
Цёплае красавіцкае паветра ўварвалася ў пакой, напоўніла яго веснавой свежасцю, закружыла галаву.
На станцыі пачуўся званок дзяжурнага, пасажыры на пероне замітусіліся, пачалі разбягацца па вагонах.
Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы з аднатыпнымі часткамі
Бусел-тата і бусліха-мама не маюць ніводнай хвілінкі для адпачынку: трэба даглядаць дзяцей.
Прыязджайце да нас - сустрэнем як родных.
Мільгаюць матылькі, гудзе касматы чмель.
Пасля адлігі закруціў мароз, ударыла ў сцены завіруха.
Не прайшло і гадзіны - у сваё гняздо вярнуліся буслы.
Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коску
Вечар сыходзіць на вялізны горад _ моцны вецер, ідучы з узмор’я, запаўняе вуліцы і плошчы, кружыць у глухіх дварах, над адталымі гурбамі.
Вось ужо гром грукоча над самай галавой _ маланка зіхаціць безупынна _ вецер хістае дрэвы.
Вось і збылася мая запаветная мара _ мне далі кватэру!
Якраз прыпала свята вызвалення _ усюды сцягі, зелень, кветкі, музыка, людзі з ордэнамі, медалямі на грудзях.
Шкло ў акне на верандзе пазвоньвала _ блізка ў буфеце ў такт грымотам адзываліся перазвонам крыштальныя келіхі.
Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць двукроп’е
Тут ужо кіпела жыццё _ звінелі на палянках пчолы, у кустах і на дрэвах спявалі птушкі.
Жнівеньскае неба блішчэла, як свежарэзанае волава _ дзьмуў тугі цёплы вецер.
Перавярнуўся воз _ раскідалася дабро.
Прачытаў Алесь пісьмо, задумаўся _ сапраўды, рэдка ўсміхаецца мама.
Палахлівае здзіўленне расло і расло _ такога мноства людзей я яшчэ ніколі не бачыў.
Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць працяжнік
Зірнуў Мірон і яшчэ болей здзівіўся _ там, высока над зямлёй, скакала жаба.
Спеюць парэчкі _ адцвітаюць белыя півоні.
Праца кіпіць _ аж зямля дрыжыць
Гола ў полі _ жыта звезена даўно.
Пастух будзе гнаць статак на падвячорак _ выгані карову за вароты.
