Font size
WorksheetsДзеепрыметнік
Total questions: 16
Worksheet time: 32mins
На аснове якіх прымет можна сцвярджаць, што слова пажаўцелы з’яўляецца дзеепрыметнікам?
адказвае на пытанні які?
абазначае прымету прадмета
мае прыстаўку па-
абазначае прымету прадмета паводле дзеяння
Адзначце словазлучэнні “дзеепрыметнік + назоўнік”:
роўненькая дарога
казачны домік
выраўненая лінія
счарнелая дошка
перафарбаваны дом
Адзначце словазлучэнні з галоўным словам дзеепрыметнікам:
засланы абрусам
чыста засланы
засланы ложак
стомленая жанчына
пачырванелы ад сораму
Адзначце сказы з дзеепрыметнымі зваротамі:
Жанчына стаяла каля стала, засланага белым абрусам, налівала ў конаўку з вялікага гладыша малако
Скошаная трава ўжо добра падвяла на сонцы
Цёмныя гмахі камяніц з асветленымі вокнамі загароджвалі далягляд
Люблю хадзіць па ўсланых лісцем дарожках купалаўскага сквера
Праз завешанае коўдрай акно прабіваліся першыя промні сонца
Адзначце сказы, у якіх дзеепрыметныя звароты трэба выдзеліць коскамі:
На таку ляжала прыкрытае саломай новае жыта
Паляна акружаная з усіх бакоў цёмнай сцяной лесу млела ад гарачыні
Прасеяныя скрозь іней сонечныя промні нясмела ўсплылі на шырокае крэсла
Узрушаны і выведзены з раўнавагі старшыня грозна ўшчувае крыкуноў
Дзядзька Пракоп павязаны наўскасяк ручніком вылез з-за стала амаль першым
Адзначце сказы, у якіх правільна выдзелены коскамі дзеепрыметныя звароты:
Маці выйшла на дарогу, асветленую першымі промнямі сонца
Над вершалінамі соснаў, густа пасыпаных мяккім пушыстым снегам вісеў паветраны шар
Асіны і вольхі, пераплеценыя знізу, галінамі задумліва глядзяцца ў ціхую ваду
За далёкім лесам, засланым сінім туманам, высокімі купаламі праглядвалася царква
Цішынёй і бязлюддзем веяла ад вуліцы, ахутанай шэрай асенняй смугой
Адзначце сказы, у якіх дапушчаны памылкі ва ўжыванні дзеепрыметных зваротаў:
Паветра, густа настоенае пахамі зямлі і агарода, навісла над зямлёй
Зарослая алея травою давяла мяне да самай агароджы
З сумам хлопец праводзіў вачыма нахіленае сонца на захад
Нясмела ўставала з-за лесу ахутанае шэраю дымкаю сонца
Ціха шалясцелі на ветры высахлыя лісты даўно ўжо
Адзначце словазлучэнні з дзеепрыметнікамі незалежнага стану:
засеянае з восені поле
зарослая травой сцежка
на адрамантаванай машыне
пасівелыя валасы
куплены да свята падарунак
Адзначце дзеепрыметнікі, ад якіх можна ўтварыць кароткую форму:
прачытаная кніга
асірацелыя дзеці
парыжэлыя стагі
засеянае поле
апранутая сукенка
Адзначце пары слоў, у якіх кароткія формы ўтвораны правільна:
закончанае – закончана
напоўненыя – напоўнены
адкрыты – адкрыт
перапраўленыя – перапраўлена
абсталяваная – абсталявана
Адзначце сказы, у якіх ужыты поўныя дзеепрыметнікі:
За траншэямі блізка пачынаўся негусты, увесь пасечаны алешнік
Белыя валокны сонейкам заліты, вольны ім дарогі, сцежкі ім раскрыты
Дбайна ўзрошчаныя клёны, сосны, звонкія, як сталь, туга звязаныя ў згоны, без канца плывуць удаль
Асветлены і абагрэты сонцам лес пазіраў зусім-такі весела
Жыта на полі зжата і звезена, авёс і ячмень сабраны
Адзначце сказы, у якіх дзеепрыметнікі выконваюць сінтаксічную ролю выказніка:
Над ціхай стомленай вёскай вісіць шчодра зорнае неба і самотны, сарамлівы маладзік
Цяпер выходзіла, што шлях той закрыты
Мяцеліца сцелецца, кружыць, звонам сцюдзёным наліты прастор
Цішынёй і бязлюддзем павеяла ад гарадка, ахутанага асенняй смугой
Цяжка трапіць туды ў такую пару: прасёлкавая дарога занесена снегам, машыны ходзяць рэдка
Адзначце словазлучэнні, у якіх не з дзеепрыметнікамі трэба пісаць разам:
яшчэ (не) вывучаныя ўрокі
(не) разгледжанае пытанне
(не) прыкрытая хлусня
кашуля (не) зашпілена
(не) затаптаныя сляды
Адзначце сказы, у якіх часціцу не з дзеепрыметнікамі трэба пісаць асобна:
У сціплым цёмным касцюме з белым каўнерыкам, з (не) пакрытай галавой, яна заўсёды спяшалася і знікала за дзвярыма школы
І ўжо дарослым чалавекам ён неспакойна спаў у месячную ноч, калі вокны былі добра (не) завешаны
Буйныя, душыстыя, пэўна, (не) таптаныя нагой чалавека, узгадаваныя вялікай шчодрасцю прыроды мільёны кветак пераліваліся ўрачыстай чырванню
Пры яме ляжалі амаль сатлелыя кроквы, рэшткі зрубаў, было там і некалькі (не) скарыстаных бёрнаў-калод
Была вясна, і на градах, яшчэ (не) полатых, было пуставата
Адзначце сказы, у якіх дзеепрыметнік выконвае сінтаксічную ролю азначэння:
На гэтых садах калышуцца птушкі райскія – пер’е іх як брыльянтамі ўсыпана і дыяментамі
Вада нечакана вывела бабра да лагчыны, парослай маладымі кустамі лазняку
Па гэтай канаве стары бабёр дайшоў да большай вады з зарослымі травою берагамі
Магутным артылерыйскім агнём і частымі налётамі авіяцыі разгромлены важнейшыя камунікацыі праціўніка
Дарожкай, што ўсыпана баравым пяском і вяла да заставы, паволі ішла старая жанчына
Адзначце сказы, у якіх ужыты неўласцівыя сучаснай беларускай мове формы дзеепрыметнікаў:
Як толькі ўспыхнуў агеньчык, з мора пачуўся заглушаемы шумам хваль працяглы свіст
Вецер сціх, і ўгрэтае за дзень паветра, напоенае густымі пахамі хвоі, навісла шызаватай смугой
Дрэмле абсаджанае лесам адвечным, цінай засланае возера ў лесе
Каля масткоў на чыгунцы стаяў вясёлы гоман звонкіх кропель, сцякаючых у ажыўшыя рачулкі і ручайкі
Cалдат узяў сабаку на павадок і паказаў след прайшоўшага з гадзіну таму назад чалавека
