WorksheetsПросты сказ 1 // 10
Total questions: 10
Worksheet time: 10mins
Адзначце простыя сказы
У сакавіку не пацяплела і вярнуліся маразы.
Восень - роздуму пара.
То салавей засвішча ўдала, то тэнарам зальецца шпак.
То чаруе, то варожыць шаўкавістая трава.
Сонца паднялося вышэй, на зямлю сышла гарачыня.
Адзначце двухсастаўныя сказы
Думай звечара, а рабі зрання.
Ці думалі мы пра гэта ў той момант?
Залатым лесам называлі гэту мясціну.
Артысту горача запляскалі.
Я не быў бы такім катэгарычным.
Адзначце аднасастаўныя сказы
Рэшатам вады не наносіш.
Дзьме рэзкі вецер.
На беразе возера стала светла.
Мароз і вецер не палохаюць дзяцей.
Сэрцу не загадаеш.
Адзначце сказы з простым дзеяслоўным выказнікам
Праўды не схаваеш.
Завіруха бушавала ўсю ноч і ўвесь дзень.
У клас сталі заходзіць.
На вуліцы мітусіўся снег.
Дубы - вечныя дрэвы.
Адзначце няпоўныя сказы
У полі жніво.
Кружыцца снег.
У здаровым целе - здаровы дух.
Ці думаў я пра такі фінал?
За вёскамі ўзнімаецца дарожны пыл.
Адзначце сказы з аднароднымі членамі сказа
Луг ахутала трапяткая цягучая смуга.
Звяры і птушкі не мелі адвагі забірацца ў нетры лесу.
Ночы пачаліся ціхія, вільготныя і цёмныя.
Асенні лес звычайна маўклівы.
Любіць свой край - значыць ведаць яго.
Адзначце сказы з дзеепрыметнікавым зваротам
Павел шумна і прагна ўвабраў ранішнюю свежасць, настоеную пахам яблык.
Над вымытымі вадой палямі засінела чыстае неба.
Вецер шалёнымі парывамі ледзьве не збівае мяне з ног.
Дзеці раслі на лес гледячы.
Вяскоўцы ішлі праз лес замеценай снегам дарогай.
Адзначце сказы з дзеепрыслоўным зваротам
Як лагодная ўсмешка, заяснела неба на ўсходзе.
Жанкі між тым падыходзілі гамонячы.
На ржышчы ад першых праменняў заблішчала раса, пераліваючыся вясёлкавымі колерамі.
Праехаўшы невялічкую грэбельку, калёсы пакаціліся па шырокай вуліцы.
Дамоў ён ішоў маўклівы, паглыблены ў нейкія свае думкі.
Адзначце сказы, якія адпавядаюць характарыстыцы:
апавядальны, няклічны, просты, двухсастаўны, поўны, развіты
Скрозь стаяла вада і са стрэх капала.
Дзень быў хмурны, невясёлы.
З неба адразу секанула вадзяною хваляю.
Перад раніцай прашумела навальніца.
Увесь луг быў расквечаны жоўтымі краскамі.
Адзначце простыя сказы, у якіх правільна расстаўлены знакі прыпынку пры абагульняльным слове
Усюды панавала цішыня: у полі, на лузе, у гаі.
Мы з талентамі ўсе - і лекар, і пажарнік, і слуцкі хлебасей.
І шчасце горкае, і страх, і кара - усё злучылася ў адным.
Мы збіралі апалыя лісты розных дрэў - клёна, ясеня, бярозы і асіны.
Ні ў паветры, ні на вадзе, ні пад зямлёй - нідзе не павінна быць ядзерных выбухаў.
