wayground logo

Free Printable Worksheets

NEW

Font size

S
M
L
XL
Worksheets

Мележ “Людзі на балоце”

Total questions: 20

Worksheet time: 20mins

Name
Class
Date
1.

Вызначце праблематыку рамана “Людзі на балоце"

a)

чалавек і зямля;

b)

народ і інтэлігенцыя;

c)

народ і рэвалюцыя;

d)

чалавек і прырода.

2.

Вызначце жанравую разнавіднасць рамана “Людзі на балоце”:

a)

сацыяльна-бытавы;

b)

сатырычны;

c)

прыгодніцкі.

3.

Чысціня, непасрэднасць і шчырасць першага кахання Васіля і Ганны раскрываюцца аўтарам праз:

a)

іх вясёлую і няспынную гаворку;

b)

большай часткаю праз маўчанне, калі пачуцці зразумелыя без слоў;

c)

) праз пастаянныя спрэчкі маладых людзей.

4.

Пра каго з герояў сказана наступнае: “Усё лета...ціха грэлася на сонцы маладзенькая...рабіна. Ніхто ў Куранях, бадай, не заўважыў, калі і хто пасадзіў яе, не бачылі як трэба яе і тады, калі яна красавіцкай раніцай апранулася ў лёгкае празрыста-зялёнае плацце з кволых, рэзных лісточкаў...”?

a)

пра Ганну;

b)

пра Хадоську;

c)

пра Параску.

5.

Пра каго з герояў рамана “Людзі на балоце” гаворыцца: “У такі час з хаты, недалёка ад той, дзе дзяўчына брала ваду, выйшаў на ганак, пацягваючыся, хлопец з хмурнымі, заспанымі вачыма, з калматай не то русай, не то цёмнай чупрынай, з упартымі, невясёлымі губамі... Зялёны гэты хлопец ужо з найпершага маленства адчуў, што жыццё – не вясёлае, бесклапотнае свята, а найбольш доўгі і клапотны будзень, што трэба цярпець”?

a)

Міканора;

b)

Васіля;

c)

Хоню.

6.

Ствараючы вобраз Васіля, аўтар звяртае ўвагу на яго:

a)

засяроджанасць і маўклівасць;

b)

эмацыянальнасць, якая выяўляецца ў жаданні падзяліцца з іншымі людзьмі сваімі думкамі;

c)

) эгаізм у адносінах да блізкіх людзей.

7.

Што з’явілася сімвалам нешчаслівага кахання Васіля і Ганны?

a)

гадзюка, якая прапаўзла паміж маладымі людзьмі;

b)

разбітае люстэрка, якое, паводле павер’я, прыносіць няшчасце;

c)

сон Васіля, які маці тлумачыла як дурны, нядобры.

8.

Калі Васіль апынуўся пад арыштам, якуое пачуццё авалодала ім:

a)

разуменне таго, што атрымаў па заслугах;

b)

апатыя, калі страчана вера ў праўду і дабро;

c)

жаданне дабіцца таго, каб ва ўсім справядліва разабраліся.

9.

Што цяжэй за ўсё перажываў Васіль, знаходзячыся ў турме, лічыў “самай вялікай пакутай”?

a)

адсутнасць магчымасці працаваць;

b)

расставанне са сваімі роднымі;

c)

разлуку з Ганнай.

10.

.“Якой ні спакойнай здавалася Ганна хвіліну назад, але калі зірнула ў люстра, твар яе, смуглявыя, крыху выпнутыя шчокі заяснелі зачаравана: ах, якая квяцістая, якая вогненна-яркая, цудоўная...” Які падарунак так абрадаваў і ўпрыгожыў Ганну ў час наведвання юравіцкага кірмашу?

a)

кофта, якую набыў бацька;

b)

хустка, падараваная Яўхімам;

c)

спадніца, купленая мачыхай.

11.

Для каго з сям’і Чарнушкаў сватанне Яўхіма было радаснай падзеяй?

a)

для Ганны;

b)

для яе бацькі і брата;

c)

для мачыхі.

12.

Як Васіль успрыняў вестку аб сватанні Глушака да Ганны і аб будучым вяселлі?

a)

з радасцю, што ўсё так скончылася;

b)

з сумам і жаданнем упэўніць сябе, што так будзе лепш усім;

c)

з цвёрдым намерам пазмагацца за сваё шчасце;

d)

з поўнай абыякавасцю.

13.

Пра каго з герояў рамана сказана: “Ён кінуў на дзяўчат востры позірк тхарыных вачэй. Адказаў на прывітанне і дробнай, па-старэчы асцярожнай хадой, цягнучы ногі, падаўся к прываду. “Пляцецца, як бы ледзьве кеўляе, – падумала Ганна, пазіраюы ўслед яму...”

a)

дзеда Васіля;

b)

бацьку Міканора;

c)

старога Глушака.

14.

Стары Глушак саступіў сыну ў спрэчцы наконт жаніцьбы з Ганнай:

a)

з-за нежадання ствараць у сям’і нервовую абстаноўку і клапоцячыся пра будучыню сына;

b)

таму, што ўсе члены сям’і падтрымалі Яўхіма;

c)

таму што час прымушаў лічыцца з новымі ўмовамі і парадкамі.

15.

Якое выказванне адпавядае характару старога Глушака?

a)

любіць ва ўсім парадак;

b)

з павагай адносіцца да думак і меркаванняў жонкі;

c)

маючы добры дастатак, шчодра дзеліцца з тым, у каго гэтага дастатку няма.

16.

Якую падзею ў жыцці вёскі можна паставіць Міканору ў заслугу?

a)

будоўлю грэблі;

b)

будаўніцтва школы;

c)

будаўніцтва сельскага клуба.

17.

У чым, на ваш погляд, заключаецца жыццёвая драма Хадоські?

a)

у яе даверлівасці і шчырасці ў адносінах з людзьмі;

b)

у эгаізме пры жаданні пабудаваць сваё асабістае шчасце;

c)

у адсутнасці страху перад Богам.

18.

Чаму, на думку аўтара, працуючы з ранку да вечара, куранёўцы жывуць бедна?

a)

яны вымушаны аддаваць большую частку свайго ўраджаю савецкай уладзе;

b)

пастаянныя капрызы надвор’я зводзяць на нішто ўсе іх намаганні;

c)

неўрадлівая зямля не можа забяспечыць і самых сціплых патрэб.

19.

Пра якое свята ідзе размова ў наступным урыўку? “Колькі ні стараўся, а перадсвяточная вясёлая ліхаманка ў Куранях не толькі не ападала, а – было чутна – усё мацнела.... Не было такога дня, каб не чулася ці з аднаго, ці з другога хлява спалоханага бэлькання ці пранізлівага віску, каб не чырванеў ці на адным, ці на другім агародзе за хлявом вясёлы агеньчык, не плыў угару дым”:

a)

Каляды;

b)

Сёмуха;

c)

Вялікдзень.

20.

Чаму будаўніцтва грэблі, якое пасля доўгіх ваганняў пачалося, прыйшлося адкласці:

a)

з-за нежадання сялян працаваць;

b)

па прычыне надыходу жніва і касавіцы;

c)

з-за умоў надвор’я.