Wayground logo

Free Printable Worksheets

Font size

S
M
L
XL
Worksheets

Сінтаксічныя канструкцыі з чужой мовай

Total questions: 9

Worksheet time: 55mins

Name
Class
Date
1.

Адзначце сказы, у якіх простая мова аформлена правільна

a)

”Любіце сваю зямлю аддана і да канца”,- слушна пісаў У.Караткевіч.- “Іншай вам не дадзена, дый не патрэбна”.

b)

”Што, добра рыба клявала?”,- спытаў Андрэй.

c)

”Скажыце,- залюбаваўшыся палацам, спытаў Рыгор,- ці доўга яго будавалі?”

d)

”Вам нялёгка зразумець, - адказала маці: - Вы, апроч радасці і шчасця, нічога ў жыцці не бачылі”.

e)

І я шукаў удзякі словы, казаў іх шчыра, без прыкрас: “Дзень добры вам, лясы, дубровы!”

2.

Адзначце сказы, якія трэба аформіць, як паказана на схеме:

“П,- а.- П”.

a)

Хаця б чаго не здарылася з непакоем думаю я трэба збегаць да сястры, мо вярнулася ўжо.

b)

Далёка пойдзеш, хлопча, з такім розумам павольна прамовіў дзед і дадаў калі характар твой табе не перашкодзіць.

c)

Сядайце, дзядзька! Гукнуў я чалавека, адчыніўшы дзверцы машыны падвязём да Жытніцы.

d)

Вось так мы жывём сціпла прамовіла Таццяна вы заходзьце, не стойце ў парозе.

e)

Я ведаю, што трэба рабіць рашуча сказаў Толік найперш неабходна супакоіцца, бо паніка цяпер- наш першы вораг.

3.

Адзначце сказы, якія трэба аформіць, як паказана на схеме:

“П,- а,- п”.

a)

Што з табой, дзіцятка? (П,п)яшчотна гаварыла Каця ты спалохаўся?

b)

Чытай, мой хлопчык пачынаў свае павучанні стары кнігі вучаць, як трэба жыць на зямлі.

c)

Я думаю сказаў Адам Ягоравіч, гледзячы сыну ў вочы табе будзе лепш за ўсё паступіць у наш Яраслоўскі юрыдычны ліцэй і забяспечыць сабе тым самым прыстойную адукацыю і далейшае становішча ў жыцці.

d)

Запаведнік на рацэ Бярэзіне кажа дырэктар быў створаны ў 1925 годзе.

e)

Яшчэ гадоў пяць пажывеш у горадзе і не толькі баравіка, а і казляка не знойдзеш кпіць з мяне бацька а пасля павучае лес- не кніжка, сеў ды чытай. Тут усё бачыць, разгадваць трэба.

4.

Якая схема адпавядае пастаноўцы знакаў прыпынку ў прапанаваным сказе з простай мовай?


Дазвольце збольшага выказаць план сказаў Дубавец і, не чакаючы дазволу, пачаў (А,а)перацыя прызначана на 21.00.

a)

”П,- а.-П”.

b)

”П?-а:П”.

c)

”П”,-а,-“П”.

d)

”П,-а:-П”.

e)

”П,-а,-п”.

5.

Адзначце сказы, якія адпавядаюць схеме “П”,- а.

a)

Вы надоўга да нас спыталася Маруся, саромеючыся гэтага “вы”.

b)

Не, не прыйдзе ён: яму не да мяне цяпер пераконвала сама сябе Алена.

c)

Малому дык усё можна, а як мне нічога ціхенька, каб не пачула маці, бурчэў Сашка.

d)

Калі вернемся дадому то абавязкова патэлефануем запэўніў Ірыну Костусь і дадаў калі нішто не перашкодзіць.

e)

Успаміналіся словы дзеда Гаўрылы трэба жыць не толькі сэрцам, але і розумам.

6.

Адзначце сказы, у якіх чужая мова аформлена няправільна.

a)

”Ён мог бы славай грымець сярод годных паэтаў Еўропы”,- пісаў пра Багрыма У.Караткевіч.

b)

Англіскі літаратуразнавец А.Манмілін піша пра Янку Купалу, што: “…цяжка прадбачыць тыя часы, калі беларусы перастануць з любоўю песціць яго імя”.

c)

-Што праўда, то праўда,- пагадзіўся мужчына.- чалавек здрадзіць можа, сабака- ніколі.

d)

Ірландскі вучоны Дэві зазначыў некалі, што кожны народ “павінен аберагаць сваю мову больш, чым граніцы, бо мова- гэта галоўная яго абарона, куды больш моцная, чым усе цытадэлі”.

e)

На працягу месяца, як абяцаюць сіноптыкі, будзе цёплпе надвор’е.

7.

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць працяжнік

a)

”Я дваццаць трэці!”- закрычаў я ў эфір.__ Іду на пасадку”.

b)

Барыс Сачанка справядліва адзначыў__ “Мова- не толькі сродак зносін, а і душа народа…”

c)

”А-а, ты тут? Спазніўся?”__ не то пытаўся, не то зазначыў Леў Пятровіч.

d)

Дзядзька адказаў__ “Мяркуйце аб чалавеку па яго справах, а не па прыгожых словах”.

e)

Якаў уважліва паглядзеў на мяне і запытаўся:__ “Ты што гэта надумаў, хлопча?”

8.

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць двукроп’е

a)

”Пачакайце. Вось уселімся ў новую хату,- усміхнуўшыся, адказала Ганна Мікалаеўна__ першым госцем будзеце”.

b)

Правадніца папярэдзіла__ “Спазняемся. Стаянку могуць скараціць. Не адыходзьце далёка”.

c)

Мікола заўсёды дзівіўся: “Як гэта лётчыкі бачаць у цемнаце? __і не мог знайсці адказу на гэта важнае для яго пытанне.

d)

”Удзячнасці ў нас малавата”__ падумаў сам сабе Андрэй, да болю адчуваючы сябе вінаватым перад некім.

e)

”Вы жывяце ў чароўным краі,- сказаў мне летась стары масквіч і, падумаўшы, дадаў __ -Я шмат бачыў харошых мясцін, але прыгажэйшых за беларускія лясы не сустракаў”.

9.

Стварыце тэкст “Слова пра родную зямлю” з ужываннем цытаты “Няма ў чалавека нічога даражэй за Радзіму. Чалавек без яе — жабрак”, - пісаў Якуб Колас” і эпіграфа:

Любіце сваю зямлю аддана і да канца.

Іншай вам не дадзены, дый не трэба.

У.Караткевіч

4 lines