Font size
WorksheetsТэст па тэме “Лічэбнік”
Total questions: 10
Worksheet time: 50mins
Адзначце варыянты, у якіх усе словы з’яўляюцца лічэбнікамі
паўтара, паўтары, паўтараста
пяты, пяцьсот,пяцёра, адна пятая
пяцёрка, сотка, дзясятка
трэць, чвэрць, васьмушка
Адзначце варыянты, у якіх пералічаны толькі састаўныя колькасныя лічэбнікі
дваццаць пяты, сямідзясяты
шасцісоты, сорак трэці
трыццаць сем, пяцьдзясят два
трыста трыццаць чатыры, сорак тры
Адзначце сказы, у якіх лічэбнікі выконваюць ролю выказніка
Шырыня ракі — пяцьсот метраў.
Жыву ў другім доме. Першае каханне.
Два і пяць — сем. Сям’я — сем ратоў.
Цягнік прый шоў у дванаццаць гадзін.
Адзначце варыянты, у якіх дапушчаны памылкі ў лічэбніках
трыццаццю,восемсот, дзве пятыя
дзесяцю, дзвесці;дзве пятых, шасццю
пяццюдзесяццю, дзевяноста чатыры
трэйці, трымя, чатырмя, дзвумя
Адзначце варыянты, у якіх лічэбнікі пішуцца з мяккім знакам на месцы пропускаў
пяц…дзясят, вас…мю,шэсц…сот
сем…, сем…дзесят, сем…сот
пяц…сот, шэсц…дзясят,дзевяц…сот
восем…, восем…дзесят, восем…сот
Адзначце няправільна напісаныя спалучэнні лічэбніка з назоўнікамі
паўтары бочкі, паўтара кубка
паўтарамі дзежкамі, паўтарамі вёдрамі
паўтара міскі, паўтары кіламетра
паўтары бочкамі, паўтара кубкамі
Адзначце правільныя сцверджанні
Пры скланенні састаўных парадкавых лічэбнікаў змяняецца толькі апошняе слова.
Пры скланенні састаўных колькасных лічэбнікаў змяняецца кожнае слова.
Пры скланенні складаных парадкавых лічэбнікаў змяняюцца абедзве часткі.
Парадкавыя лічэбнікі не змяняюцца па родах, ліках і склонах і не дапасуюцца да назоўнікаў.
Адзначце варыянты, у якіх прыведзены лічэбнікі з памылкамі
дзве цэлыя і тры пятыя
тры пятых, чатыры сёмых
васьмюстам васьмюдзесяці пяці вучням
шэсць восьмых, пяць дзявятых
Адзначце радкі, назоўнікі ў якіх правільна спалучацца назоўнікі са зборнымі лічэбнікамі
двое салдат, трое вучняў, чацвёра сыноў
двое сясцёр, трое ўнучак, чацвёра сябровак
двое сталоў, трое дамоў, чацвёра дубоў
двое куранят, трое сутак, чацвёра коней
Адзначце правiльнае напісанне лічэбніка 652 у творным склоне
Шасцюстамi пяццюдзесяццю дзвюмя (кнiгамi)
Шасцюстамi пяццюдзесяццю дзвюма (кнiгамi)
Шасцюстамi пяццюдзесяццю двума (кнiгамi)
Шасцiстами пяцюдзесяццю дзвюма (кнiгамi)
