Wayground logo

Free Printable Worksheets

Font size

S
M
L
XL
Worksheets

Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі (Варыянт 1)

Total questions: 10

Worksheet time: 50mins

Name
Class
Date
1.

Адзначце правільнае сцверджанне:


Складаны сказ з рознымі відамі сувязі- гэта сказ, у якім…

a)

адна з граматычных частак сэнсава падпарадкавана другой.

b)

тры і больш граматычных частак звязаны паміж сабой рознымі відамі сувязі: злучнікавай і бяззлучнікавай сувяззю або злучальнымі і падпарадкавальнымі злучнікамі ці злучальнымі словамі.

c)

граматычныя часткі адносна раўнапраўныя, самастойныя па сэнсе і звязаныя злучальнымі злучнікамі.

2.

Адзначце колькасць граматычных частак у сказе:


Цяпер яны ляжалі крыху далей і яму ўжо было нязручна іх браць бо даводзілася рабіць крок назад а потым сунуцца наперад каб патрапіць на тое месца дзе чакаў снапы Гукаты.

a)

дзве

b)

тры

c)

чатыры

d)

пяць

e)

шэсць

3.

Адзначце сказы з рознымі відаімі сувязі частак

a)

Дзе вечная пустка была, там горад паўстаў і расце, а стужкай чыгунка лягла, дзе ўчора стаяў лес яшчэ.

b)

Бацька шкадаваў, што няма маці дома ў такі цяжкі час, але ён спадзяваўся,што яна хутка прыйдзе.

c)

Песня была пра любімы горад, які пакідае юнак, каб бараніць сваю Радзіму.

d)

Кепска, аднак, маляваць пры лямпе: святло жаўціць і цені вельмі вострыя, густыя.

e)

Квітнее культура, красуюцца школы, і песні спявае народ твой вясёлы.

4.

Пры дапамозе чаго звязаны паміж сабой сэнсавыя часткі ў складаным сказе?


Дзе вечная пустка была, там горад паўстаў і расце, а стужкай чыгунка лягла, дзе ўчора стаяў лес яшчэ.

a)

злучальным злучнікам і

b)

злучальным словам дзе

c)

злучальным злучнікам а

5.

Што ўяўляе сабой у складаным сказе другая сэнсавая частка па граматычнай будове?


Баючыся спалохаць птахаў, я запаволіў крок: мяне цікавіла, што яны будуць рабіць, дзе няма ні вады, ні іх прысмакаў.

a)

просты сказ

b)

складаназлучаны сказ

c)

складаназалежны сказ з дзвюма даданымі часткамі

d)

бяззлучнікавы сказ

e)

складаназалежны сказ з адной даданай часткай

6.

Адзначце сказ, які адпавядае схеме:


[ наз.,(які…), ….], а [… ].

a)

У кроплі расы зіхаціць сонца, у магічным крышталі слова- ключ, якім можна адамкнуць скарбніцу мовы народа.

b)

Мы добра бачым тую небяспеку, якая пагражае людзям, і трэба зрабіць усё для таго, каб адвесці бяду.

c)

Шлях, які ляжыць паміж Масквой і Мінскам, масквічы называюць Мінскай шашой, а мінчане — Маскоўскай.

d)

Святлела неба, і недзе там, куды бег паравоз, разгараўся ўжо новы дзень.

7.

Адзначце сказы са злучальнай і падпарадкавальнай сувяззю

a)

Скаварада была гарачая, і цеста зласнавата шыпела; ад скаварады ішоў прыемны зваблівы пах, які смачна казытаў у носе.

b)

Аселі шэрыя сумёты, ляціць апошні цёплы снег, а я ад тумнае самоты ў цішыню лясную збег.

c)

Не тое лепшае, што навейшае, а тое лепшае, што раднейшае.

8.

Адзачце складаныя сказы з бяззлучнікавай і злучальнай сувяззю частак

a)

Яшчэ ляжыць снег, яшчэ мурашкі не выпаўзлі з мурашнікаў, а ўжо выводзіць птушанят крумкач.

b)

Мінуў бальнічны дзень, у палаце даўно ўсе сцішыліся, нянечка выключыла лямпу, і было тут цёмна, толькі з калідора праз матавае шкло ў дзвярах сачылася жоўтае святло.

c)

Ужо добра развіднела, хаця сонца з-за гор яшчэ не паказалася, і ў горнай даліне панавала прахалодная засень.

d)

Хмара на гарадок найшла неспадзявана: свяціла нізкае сонца, і раптам у вокнах пацямнела.

e)

З нізкіх шэрых хмар, якія вецер гнаў ледзь не пад стрэхамі хат, паліліся дробныя, але зацяжныя дажджы, пад нагамі пачало чарнець лісце, яно перамешвалася з чорнай мокрай граззю.

9.

Адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак, у якіх правільна пастаўлены знакі прыпынку паміж часткамі

a)

Брат ледзьве паспявае бегчы: кепачка спаўзла ў яго набок, брыль каля самага вуха, а дзядзька цягне, цягне яго за руку.

b)

Спачатку мігціць калоссе абапал вузкай дарогі, а тады пачынаецца грэбля і паша, дзе ўжо нікога няма: ні дзяцей, ні свіней, ні гусей.

c)

Нарэшце дзённыя і начныя турботы змарылі хлопцаў, і яны заснулі так моцна, што, мусіць, цяпер іх не разбудзіў бы ні гром, і мароз.

d)

Я зразумеў, што за мной назіраюць і мне зрабілася ніякавата.

e)

У гэтай хлусні і ў гэтай злосці былі свае прычыны: усім не хапала цеплыні, звычайнай увагі, якая так патрэбна чалавеку.

10.

Адзначце варыянт адказу, дзе правільна ўказаны ўсе лічбы, на месцы якіх у сказе трэба паставіць коску:


Жураўліны клін (1) які кіруецца на поўдзень (2) і ў галаве якога ляціць важак ды вопытныя птахі (3) што за крыламі маюць не адзін год далёкіх дарог, рухаецца роўна, упэўнена (4) аднак у канцы жураўліны ланцужок то разыходзіцца, то сыходзіцца, то ўзнімаецца ўверх, то падае ўніз (5) не прывыклі яшчэ маладыя птушачкі да строгага лёту.

a)

2, 3, 4, 5

b)

2, 3, 4

c)

1, 3, 4

d)

1, 2, 3, 4

e)

1, 2, 5