Font size
WorksheetsСкладаныя сказы з рознымі відамі сувязі (Варыянт 2)
Total questions: 10
Worksheet time: 50mins
Адзначце правільнае сцвярджэнне:
У складаных сказах з рознымі відамі сувязі па сэнсавай цэласнасці можна вылучыць…
адну сэнсавую частку
дзве сэнсавыя часткі
тры сэнсавыя часткі
Адзначце сказы, у якіх правільна расстаўлены знакі прыпынку
Лабановіч адчуваў вялікае маральнае задавальненне вучні займаліся дружна, старанна і рабілі значныя поспехі.
Бацька шкадаваў, што няма маці дома ў такі цяжкі час, але ён спадзяваўся,што яна хутка прыйдзе.
А хлопец гаварыў, і голас яго зрываўся на дзіцячы ўскрык, у якім чулася нечалавечая крыўда, крывавы боль растаптаных мар, спадзяванняў.
Вечар быў млосны, дзённая спёка ўжо сышла, але ў паветры яшчэ патыхала духменем.
Што ўяўляе сабой у складаным сказе першая сэнсавая частка па граматычнай будове?
Над ускрайкамі лесу, дзе пачыналіся жоўтыя пяскі, зазвінела песня ляснога жаваранка; ён першы тут вітаў надыход дня.
просты сказ
складаназлучаны сказ
складаназалежны сказ
бяззлучнікавы сказ
Адзначце складаныя сказы са злучальнай і падпарадкавальнай сувяззю побач, дзе паміж злучальнымі і падпарадкавальнымі злучнікамі не патрэбна ставіць коску
Стаяла чэрвеньская ноч, і , калі ў буйной квецені красуе зямля, поўніцца сокамі лісцвяны змрок лесу, то у цішы ночы чуваць, як шамаціць вожык пад кустом, збіраючыся ў начныя паходы.
Ночы золкія, пранізлівыя, халодныя, і, калі часам не бывае дажджу,выбліскваюць зоры.
Адзначце сказы з рознымі відамі сувязі
Мартын не ўправіўся адказаць: з боку лесу пачулася глухое тухканне ног па мяккай зямлі.
Адчыніш ціха фортачку- павее халадок.
Цяпер нам трэба паставіць справу так, каб гультаю ў калгасе было як ваўку на марозе.
У хмары месяц зайшоў, і бляск зорны патух.
Трэба было адпачыць, але Іван адчуваў, што калі ўпадзе ў снег, то, напэўна, болей ужо не ўстане.
Адзначце сказ, які адпавядае схеме:
[ наз.,(які…), ….], а [… ].
У кроплі расы зіхаціць сонца, у магічным крышталі слова- ключ, якім можна адамкнуць скарбніцу мовы народа.
Мы добра бачым тую небяспеку, якая пагражае людзям, і трэба зрабіць усё для таго, каб адвесці бяду.
Шлях, які ляжыць паміж Масквой і Мінскам, масквічы называюць Мінскай шашой, а мінчане — Маскоўскай.
Святлела неба, і недзе там, куды бег паравоз, разгараўся ўжо новы дзень.
Адзначце сказ з бяззлучнікавай, злучальнай і падпарадкавальнай сувяззю
Запярэсцілі рознакаляровыя краскі, на пожнях расце збажына, а поруч з ёй вылазіць лапушысты асот, які імкне да сонца.
Я ўпершыню так далёка ад родных мясцін, і ты мне прабачыш,калі я раптам заплачу.
Ночка цёмная глядзела ды цямнейшай стала, адна зорка мігацела- і тая прапала.
Бацька шкадаваў, што няма маці дома ў такі цяжкі час, але ён спадзяваўся, што яна хутка прыйдзе.
Адзначце сказы з бяззлучнікавай і падпарадкавальнай сувяззю частак
Збіраючы букет з летніх кветак, трэба быць вельмі асцярожым: калі сарваць кветку казяльца, можна апячыся!
Будзь толькі добры з лесам, шчырым, і ён пакажа табе ўсе свае таямніцы, шчыра падзеліцца багаццем, што хавае ад благога вока.
Усе заціхлі, было чуваць, як за акном залапатаў па лісці дождж.
Некуды спяшаецца цягавітая мурашка, уверх па сцябліцы паўзе спакойная божая кароўка, нястомна таўкуць мак дурнаватыя мошкі, якія зусім не думаюць пра тое, што вечарам, з першым павевам холаду, яны ўсе загінуць.
Па кутах кладуцца цені, за акном робіцца ўраз цёмна, і маленькія фігуркі знікаюць.
Адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак, у якіх правільна пастаўлены знакі прыпынку паміж часкамі
Пасажыраў у вагоне было нямнога і Лабановіч пераходзіў ад аднаго акна да другога, каб разгледзець гэтую мясцовасць і хоць прыблізна адгадаць, дзе яго новая школа.
Я зразумеў: малады афіцэр моцна перажывае з-за нечага, што адбылося на вайсковай службе.
Міналі дні, а душэўны неспакой не знікаў, нягледзячы на тое што Янка паправіўся, добра сябе адчуваў і рос здаровенькім.
Андрэйка ніколі не дазваляў, каб ім камадавалі дзяўчынкі: і ён нават крыху раззлаваўся.
Час ад часу на гарачых папялішчах разрываліся снарады, якімі абстэльвала горад марская эскадра, і тады велізарныя фантаны іскраў шугалі ў чорнае неба, рассыпаліся вогненнымі феерверкамі і падпальвалі ўсё, што яшчэ не гарэла…
Адзначце варыянт адказу, дзе правільна ўказаны ўсе лічбы, на месцы якіх у сказе трэба паставіць коску:
Яшчэ сонейка не прагрэла як след веснавой зямлі (1) аднак ужо насустрач яму выцягнула сваю зялёную сцяблінку невялікая кветачка (2) якую мы называем ‘маці- і- мачыха’ (3) і якая атрымала гэту назву за своеасаблівае лісце (4) з ніжняга боку лісцікі нагадваюць ласкавыя матчыны рукі (5) бо яны пяшчотныя, цёплыя, а з верхняга боку лісцікі халодныя, бы злая мачыха.
3, 4, 5
1, 2, 5
1, 2, 3, 4
1, 2, 3, 5
2, 3, 5
