Font size
WorksheetsБеларуская мова- нацыянальная мова беларускага народа
Total questions: 25
Worksheet time: 7mins
Беларуская мова ў Беларусі – гэта не…
Дзяржаўная мова
Нацыянальная мова
Родная мова
Матчына мова
Сувенірная мова
Руская мова ў Беларусі – гэта…
Матчына мова
Нацыянальная мова
Дзяржаўная мова
Родная мова
Колькі ў Беларусі нацыянальных моваў?
Адна
Дзве
Тры
Чатыры
Якія мовы ў сучаснай Беларусі дзяржаўныя?
Беларуская
Польская
Ідыш
Руская
Што такое родная мова паводле К. Ушынскага?
“Вынікі жыцця кожнага пакалення”
“Плён глыбокіх сардэчных рухаў”
“Плён гістарычных падзей”
“Сляды перажытага гора і перажытай радасці”
“Самая багатая і трывалая сувязь, што злучае пакаленні”
Калі ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень матчынай мовы?
21 лютага
21 студзеня
24 красавіка
25 сакавіка
21 траўня
Што такое руская мова ў Беларусі насамрэч?
Мова продкаў
Трасянка
Мова ад нараджэння
Першая, засвоеная ў раннім дзяцінстве
Дзе ў гісторыі адлюстроўваецца нацыянальная мова беларусаў?
Фальклор
Летапісы, хронікі, Статуты
Нясвіжскі тэатр Радзівілаў
Класіка мастацкай літаратуры
Абавязковыя сферы ўжытку нацыянальнай мовы беларусаў сёння?
Нацыянальная валюта
Дзяржаўны гімн
Прысяга прэзідэнта на інаўгурацыі
Дарожныя знакі і назвы вуліц
Хто абавязаны валодаць дзвюма дзяржаўнымі мовамі?
Творчая інтэлігенцыя
Кіраўнікі
Службовыя асобы і грамадзяне
Кіраўнікі і службовыя асобы
Якім тэрмінам называюцца ў мовазнаўстве імёны людзей?
Антрапонімы
Тапонімы
Тэонімы
Заонімы
Гідронімы
Хто з класікаў беларускай літаратуры пісаў пра заняпад беларускай традыцыі іменавання дзяцей?
Уладзімір Караткевіч
Рыгор Барадулін
Ніл Гілевіч
Васіль Быкаў
Пра што можна даведацца паводле гучання чалавечага імя?
Колькі чалавеку гадоў
Адкуль гэты чалавек
У які час жыў чалавек
Як выглядае чалавек
Як па-беларуску гучыць хрысціянскае імя Іаан?
Януш
Яніс
Іванко
Янка
Ганс
Хто выдаў “Крыўска-беларускі іменнік” у 1918 г.?
Сцяпан Некрашэвіч
Вацлаў Ластоўскі
Язэп Лёсік
Янка Станкевіч
Браніслаў Тарашкевіч
Як гучыць па-беларуску імя Марфа?
Марыэта
Марыся
Марута
Марта
Марыля
Як па-беларуску называюць Віктара?
Віктор
Вітаўт
Віктарын
Віцень
Хто з гэтых асобаў з’яўляецца дзяўчынай шлюбнага ўзросту?
Лявоніха
Ядвіся
Вольга
Паўлінка
Лявонця
Які сацыяльны статус Улляніцы – гераіні песні “Лянок”?
Дзяўчынка
Удавіца
Нявеста
Маладзіца
Кабета
Дзе хацеў шукаць сваю каханую герой роліка “Шэрлак і мова”?
На курсах беларускай мовы
У вязніцы
На цагельні
У цырульні
Які дзіцячы персанаж згадваецца ў роліку “Іван Васільевіч мяняе мову”?
Несцерка
Дзед Барадзед
Паца Ваца
Чупакабра
Што кажа герой роліка “300 мовазнаўцаў” пра беларускую мову?
“Мова – гэта файна!”
“Мова – гэта лёгка!”
“Мова – гэта весела!”
“Мова – гэта варта!”
Назавіце найлепшы віртуальны слоўнік, які не прапануе вам “шакаладак з вавёркамі” і “дранікаў з моваю”?
skarnik.by
slounik.org
pravapis.org
knihi.com
kamunikat.org
Хто напісаў славутую беларускую калыханку “Пакрысе на расе…”?
Генадзь Бураўкін
Рыгор Барадулін
Пімен Панчанка
Ніл Гілевіч
З якім прарочым заклікам звяртаўся Францішак Багушэвіч да сваіх нашчадкаў?
“Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!”
“Не пакідайце ж хаты нашай беларускай, каб не ўмёрлі!”
