Font size
WorksheetsДзеепрыметнік і дзеепрыслоўе
Total questions: 10
Worksheet time: 5mins
Адзначце сказы з дзеепрыметнікамі.
На лузе ляжала скошаная трава.
Ласкава ўсміхалася цёплае сонейка.
Пафарбаваныя дамы выглядалі па-святочнаму.
Адзначце сказы, у якіх дзеепрыметнік выступае ў ролі выказніка.
Злятала на дол пажоўклае лісце.
Падлога была пафарбавана.
Хацелася схадзіць да сяброў, але ўрокі былі не вывучаны.
Адзначце сказы, у якіх дзеепрыметнік выступае ў ролі азначэння:
Днём было яшчэ цёпла, а пад вечар апусцелая зямля стыла на холадзе.
Угноенае поле давала штогод высокія ўраджаі.
Трэба ўжо вяртаць кнігу, а яна не прачытана.
Адзначце сказы, у якіх трэба расставіць знакі прыпынку6
За дабро зробленае табе пастарайся адплаціць дабром.
Ахоплены трывожным пачуццём я прайшоў міма.
Чыста вымытая бабуляй бялізна вісела ў двары.
Адзначце сказы, у якіх неабходна расставіць знакі прыпынку:
Дубы і сосны абмытыя дажджамі стаялі ціхія, маладжавыя.
Смачныя грушы назбіраныя ў садзе і высушаныя бабуляй ляжалі на стале.
Напоенае густымі пахамі хвоі паветра павісла шызаватай смугой.
Адзначце сказы з дзеепрыслоўямі:
Весялей зірнулі на свет дрэвы, вызваленыя ад холаду.
Не чакаючы далейшай размовы, жанчына выйшла з хаты.
Вера ішла кульгаючы.
Адзначце сказы, у якіх неабходна расставіць знакі прыпынку:
Дзядуля не прывык сядзець склаўшы рукі.
Ён падняўся і не азірнуўшыся на мяне выйшаў з пакоя.
Я доўга сядзеў абдумваючы план выступлення за сваім сталом.
Адзначце правільна ўтвораныя дзеепрыметнікі:
прывезяны
завостраны
загоенныя
Адзначце дзеепрыметнікі з ненарматыўнымі формамі дзеепрыметнікаў:
распрацаваны план
грукочучы транспарцёр
хвалюючыйся вучань
Адзначце сказы з памылковым ужываннем дзеепрыслоўяў:
Падыходзячы да школы, у хлопцаў узнікла спрэчка.
Зразумеўшы сваю нетактоўнасць, мужчына змоўк.
Седзя каля рэчкі, мне бачыліся абрысы Траецкага прадмесця.
