WorksheetsПраверачная работа па тэме "Злучнік"
Total questions: 10
Worksheet time: 5mins
Адзначце падпарадкавальны злучнік
але
не то - не то
што
Выберыце правільны адказ і закончыце фармулёўку: паводле складу злучнікі падзяляюцца на...
простыя і састаўныя
злучальныя і падпарадкавальныя
адзіночныя, паўторныя і парныя
Адзначце сказ, у якім злучнік звязвае часткі складанага сказа
Не любіць жыццё аднастайнасці, а прагне штодня навізны.
Патрэбна штодзённая людзям руплівасць і песні, каб лашчыла сонца і слых.
Будаўнічы атрад не толькі адрамантаваў школу, але і пабудаваў майстэрню.
Адзначце сказ, у якім падпарадкавальны злучнік афармляе часавыя адносіны паміж часткамі.
Дзядок-ляснік няспешна растлумачыў, як лепей з пушчы выбрацца на шлях.
Вяскоўцы спадзяваліся, што хутка пойдзе дождж.
Калі развіднела, хлапчукі адправіліся ў вёску.
Адзначце сказ, у якім злучнік мае наступныя марфалагічныя прыметы: просты, адзіночны, падпарадкавальны, мэтавы.
З маленькай крынічкі на Уздзеншчыне пачынаецца Нёманец, каб пасля стаць бацькам Нёманам.
Усё зацвіло, загаманіла, бы жыватворная іх сіла ад сну прыроду абудзіла.
Як хвалі шырокага мора, плывуць нашай славы гады.
Вызначце, у якім сказе на месцы пропуску перад злучнікам і коска не ставіцца
Праз лясы_ і палеткі цягнік імчыццца ды імчыцца.
Прыйшоў вясёлы красавік_ і ўся зямля красой запела.
У жыцці маім даводзілася сеяць, і веяць_ і араць, і касіць.
Вызначце сказ з падпарадкавальным злучнікам (знакі прыпынку не пастаўлены)
Сонца ўжо даўно звярнула з поўдня але свяціла яшчэ горача.
На дварэ было цёмна затое яснымі былі думкі ў чалавека.
Прыказкі заўсёды маюць павучальны сэнс паколькі іх стварае народная мудрасць.
Адзначце, у якім сказе (за) тое пішацца разам.
Чаго было чапляцца (за) тое, што навек адышло, сплыло ў нябыт.
Удзень свяціла сонца і нават было горача, (за) тое ноччу дацінаў холад.
Люблю мой край (за) тое, што ў ім часы другія, што згінула былое.
Вызначце, колькі косак трэба паставіць у сказе.
Мова развіваецца і мы сведкі паступовых але прыкметных змен у будове асобных слоў іх правапісе і ўжыванні.
дзве
тры
чатыры
Чым адрозніваюцца падпарадкавальныя злучнікі ад злучальных?
падпарадкавальныя злучнікі звязваюць словы ў словазлучэнні
падпарадкавальныя злучнікі звязваюць часткі сказа, у якіх адна з іх залежыць ад другой
падпарадкавальныя злучнікі звязваюць раўнапраўныя па сэнсе часткі сказа
