wayground logo

Free Printable Worksheets

Font size

S
M
L
XL
Worksheets

Кантрольная тэставая работа 9 клас (Варыянт 3)

Total questions: 15

Worksheet time: 45mins

Name
Class
Date
1.

Адзначце правільныя сцверджанні:

a)

Складаны сказ – гэта сказ, які складаецца з адной граматычнай часткі.

b)

Складаны сказ – гэта сказ, які складаецца з дзвюх або некалькіх граматычных частак, яб’яднаных у адно цэлае па сэнсе, інтанацыйна і граматычна.

c)

Складаныя сказы могуць быць з адным спосабам сінтаксічнай сувязі.

d)

Складаныя сказы могуць быць з двума спосабамі сінтаксічнай сувязі.

e)

Складаныя сказы могуць быць з рознымі спосабамі сінтаксічнай сувязі.

2.

Адзначце складаныя сказы:

a)

І неба было ўжо не лагоднае, не асмужана-гарачае, а халаднаватае і нядобрае, і, гледзячы на яго, хацелася зашпіліцца ці надзець паліто.

b)

Неспакойна шуміць вецер над лесам, і надрыўна галосіць на апусцелым полі, і гудзе-вые ў голым вецці рабін, параскіданых там-сям на пажаўцелых узмежках.

c)

Звінеў, то апускаючыся, то падымаючыся ўгору, жаўрук.

d)

То мільганула палянка, то падступіў аж да самай дарогі бор.

e)

Дзесьці праспявае чорная жаўна, ёй адгукнецца дрозд, дробна застукае аб сухое дрэва дзяцел, рэзка зашамаціць у голлі разбуджаная сава.

3.

Адзначце правільныя сцверджанні:

a)

Да злучнікавых адносяцца складаныя сказы, у якіх граматычныя часткі звязваюцца пры дапамозе злучніка або злучальных слоў.

b)

Да злучнікавых адносяцца складаныя сказы, у якіх граматычныя часткі звязваюцца пры дапамозе прыназоўнікаў.

c)

Злучнікавыя складаныя сказы падзяляюцца на складаназлучаныя.

d)

Злучнікавыя складаныя сказы падзяляюцца на складаназалежныя.

e)

Злучнікавыя складаныя сказы падзяляюцца на адасобленыя.

4.

Адзначце сказы з супраціўнымі сэнсавымі адносінамі:

a)

То свеціць сонца, то пахмурна.

b)

Настане ноч – і ўсюды ціха.

c)

Гара высокая ў тумане, а пад гарой зялёны гай.

d)

Навокал было цёмна, толькі агеньчыкі хат міргалі на ўзгорку.

e)

На дварэ было цёмна, затое яснымі былі думкі ў чалавека.

5.

Адзначце сказы, у якіх паміж часткамі патрэбна ставіць коску:

a)

У цішыні часта і звонка падалі кроплі бярозавіку ў бляшаны бачок ды ледзь чутна шапацела голле.

b)

Для нас цвітуць сады і агароды і жытнія звісаюць каласы.

c)

Прайшоў цёплы дождж і на дварэ пасвятлела.

d)

Толькі жаўранак заспявае ў вышыні ды ветрык зашастае каласамі.

e)

Шторм спыніўся аднак мора яшчэ бушавала.

6.

Адзначце складаназалежныя сказы:

a)

Калі перон сціх, апусцеў, старая ўслед за апошнімі пасажырамі выйшла на прывакзальную плошчу.

b)

Як бы чакаючы падтрымкі, жанчына нейкі час стаяла нерухома, азіраючыся па баках.

c)

У лазняку, пры якім мы ўладзіліся на мурожнай лапінцы, спусціўшы ногі ў пясчаную ямку, віднеліся падсохлыя палосы зляжалага ілу і рознага намытага бруду.

d)

Высока ў небе, здавалася, каля самых аблокаў, ківалі вяршынямі сосны, хоць ветру зусім не было.

e)

У рэчцы пад карчамі, калі я не памыляюся, водзяцца ракі.

7.

Адзначце сказы, у якіх трэба паставіць дзве коскі:

a)

Не паспела змоўкнуць рэха як за густымі елкамі дзе знік заяц пачуўся страшэнны лямант.

b)

Ен знайшоў лавачку на ўскраіне парку адкуль найлепей глядзець на раку прысеў і паклаў побач партфель.

c)

Вы маладыя ўсе пакуль бацькі старыя жывуць няўмольным клопатам каб вам было лягчэй.

d)

Калі ідзеш па сцежцы пад нагамі шабуршыць мінулагодняе лісце на якім гуляюць залацістыя бліскаўкі-зайчыкі.

8.

Адзначце, дзе правільна вызначана даданая частка складаназалежнага сказа:


Шпалеры на сценах да таго выцвілі, што нельга адгадаць іх першапачатковы колер.

a)

месца

b)

прычыны

c)

меры і ступені

d)

мэты

e)

спосабу дзеяння

9.

Адзначце складаныя бяззлучнікавыя сказы:

a)

Залатое калоссе адшумела ў палях, жаўтагрудая восень сыпле лісце на шлях.

b)

Палявая дарога нырае ў лагчыны, узбіраецца на пагоркі і зноў падае ўніз.

c)

Вецер з шаленай восеньскай лютасцю абтрасаў бярозы над шляхам, церабіў, вымятаў маладняк прыспадаў, гнаў цераз чыгунку ў шэрую далеч шапатлівае лісце.

d)

Першы марозік моцна скаваў зямлю, у паветры кружацца рэдкія сняжынкі.

e)

Змрок парадзеў, на ўсходзе святлела неба, гасячы зоры.

10.

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць двукроп’е:

a)

Адам Міцкевіч выказаў сябе не толькі ў паэзіі … ён чытаў лекцыі па рымскай літаратуры ў Лазанскім універсітэце, вёў кафедру славянскіх літаратур у Каледж дэ Франс, займаўся крытыкай, публіцыстыкай.

b)

Ранкам у лесе вісіць туман … рознакаляроване лісце ў промнях сонца няспешна апускаецца на зямлю.

c)

Дзіўны гук уразіў мой слых … недзе далёка, як мне здалося, спяваў паляўнічы рог.

d)

Шануй бацьку з маткай … другіх не знойдзеш.

e)

Пырснулі зялёнымі агеньчыкамі пупышкі ліп … пачалі выпроствацца кволыя, зморшчаныя лісцікі каштанаў.

11.

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць працяжнік:

a)

Прапала кароўка … прападай і вяроўка.

b)

Цяжка адарваць вочы ад казачнай прыгажосці … на залітай сонцам маладой сасонцы прыхарошваецца вавёрка.

c)

Думаў улетку завітаць на колькі дзён да бацькоў … не выйшла.

d)

Насіліся над гладдзю вады чайкі … дзесьці ў чаратах бадзёра пераклікаліся, журбоціліся кнігаўкі.

e)

Павее вецер … павуцінка пагойдваецца.

12.

Адзначце сказы, у якіх дапушчана пунктуацыйная памылка:

a)

Зыгмусь вельмі любіў блукаць па бярозавым узлеску, дзе на купінах між блакітнага верасу чырванелі сакавітыя брусніцы, і адкуль часта ўзляталі ўгару чароды цецерукоў.

b)

Відаць, той хто тут касіў добра ведаў, што пакідаць сена ля дарогі нельга, бо кожны хто будзе ехаць ускубе ці каню, ці сабе пад бок, каб не мулка было трэсціся на голых драбінах.

c)

Зямля ў кожную пару года мае свой асаблівы і непаўторны пах і выгляд: летам яна пахне завялымі рамонкамі і сухая, патрэсканая робіцца, а ўвосень – лёгкая, сыпучая, бы попел, быццам усю сілу аддала.

d)

Пасярод паляны стаялі два стажкі сена; адзін з іх быў так абскубаны знізу, што нагадваў грыб, і нельга было не здзівіцца, як ён трымаецца яшчэ, не паваліцца.

13.

Адзначце сказы з рознымі відамі сувязі частак:

a)

Дзе вечная пустка была, там горад паўстаў і расце, а стужкай чыгунка лягла, дзе ўчора стаяў яшчэ лес.

b)

Бацька шкадаваў, што няма маці дома ў такі цяжкі час, але ён спадзяваўся, што яна хутка прыйдзе.

c)

Песня была пра любімы горад, які пакідае юнак, каб бараніць сваю Радзіму.

d)

Усё зразумеў Данік яшчэ і таму, што ў апавяданні, якое чытала ім настаўніца, гаварылася пра такіх жа, як ён, дзяцей вясковай беднаты.

e)

Квітнее культура, красуюцца школы, і песні спявае народ твой вясёлы.

14.

Адзначце, што ўяўляе сабой у складаным сказе другая сэнсавая частка па граматычнай будове:


Баючыся спалохаць птахаў, я запаволіў крок: мяне цікавіла, што яны будуць рабіць, дзе няма ні вады, ні іх прысмакаў.

a)

просты сказ

b)

складаназлучаны сказ

c)

складаназалежны сказ з дзвюма залежнымі часткамі

d)

бяззлучнікавы сказ

e)

складаназалежны з адной даданай часткай

15.

Адзначце сказы са злучальнай і падпарадкавальнай сувяззю:

a)

Скаварада была гарачая, і цеста зласнавата шыпела; ад скаварады ішоў прыемны зваблівы пах, які смачна казытаў у носе.

b)

Аселі шэрыя сумёты, ляціць, ляціць апошні цёплы снег, а я ад тумнае самоты ў цішыню лясную збег.

c)

Не тое лепшае, што навейшае, а тое лепшае, што раднейшае.

d)

Васіль адарваў вочы, зірнуў на ўзлесак: конь мірна скуб траву, а Валодзька гаманіў пра нешта з Чарнушкавым Федзькам.