Font size
WorksheetsСкладаназлучаны сказ
Total questions: 10
Worksheet time: 8mins
Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коскі:
То салавей засвішча ўдала_ то тэнарам зальецца шпак.
Вузкая хмарка налівалася чырванню_ а высокае воблака ўсё больш святлела.
У апошнія дні ўсё мацней прыгравала сонца_ і павявала душнаватым водарам бярозавага лісця.
Увайшоў добры госць_ і хаце пашана.
Як светла_ і як утульна!
Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коскі:
Стася вабіла своеасаблівая гармонія сялянскіх песень_ і яны сталі зернем яго оперы "Галька".
Пад вечар спыняе свой звон неабдымная шырыня летняга дня_ і кладзецца на зямлю цішыня.
Яшчэ дзён колькі_ і май уступіць у свае правы.
Налятаў віхор з навальніцаю_ ды не гнуўся дуб перад бураю.
Колькі хараства_ і колькі мудрага задумення!
Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коскі:
Па самай зямлі поўзалі мурашачкі_ і былі яны занадта заняты сваёй працаю.
У таку стаяў прыцемак_ і пахла саломай, пылам.
Не нагуляўся чэрвень у кветках_ ды ўспыхнуў ліпамі лівень.
Як весела ўваходзіць у зімовы сон клён_ і як незвычайна, з норавам - асіна!
Задрэмлеш часам на хвіліну_ і галубы залапочуць у сне.
Адзначце складаназлучаныя сказы, паміж часткамі якіх трэба паставіць коску:
Які прастор для думкі чалавечай_ і які размах для працавітых рук!
Хутка ўжо зоркі знікнуць сіняватыя_ і месяц пакрые палі палатном.
Вясна красавік свой знаходзіць_ а людзі - праменьчык надзей.
Яшчэ некалькі дзён_ і знікнуць апошнія плямы снегу.
Грымяць святочныя салюты_ ды феерверкі зырка рассыпаюцца.
Адзначце складаназлучаныя сказы, паміж часткамі якіх трэба паставіць коску:
Птушка лірахвост, распаўсюджаная ў Аўстраліі, дакладна пераймае розныя гукі і ў яе рэпертуар уваходзіць многа меладычных песень.
У пачатку сакавіка то зіма апошнія пярыны выбівала то вясна дадому птушак гукала.
Ньютан выдзяляў у вясёлцы спачатку пяць, потым дзесяць колераў але ў выніку спыніўся на сямі.
Зноў набрынялі сокам бярозы і напоўнілі наваколле смалістым пахам сосны.
Раздолле і спакой.
Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коскі:
Чарнічнік аблёг на зямлю ад ягад_ а на палянах чырвонымі вочкамі гарэлі суніцы.
Сам ад сябе не пабяжыш упрочкі_ і сябе самога цяжка перагнаць.
У рэдкім лесе сосны разрастаюцца букетамі_ і ядловец, як кіпарыс, стройны.
Вочы сінія_ ды з золата каса.
Момант - і Марына аказалася ў веснічках.
Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коскі:
Хто вы_ і што вам трэба?
Увесь свет не схопіш вокам_ дык я вока і не віню.
Вось адгарэла восень залаціста-чырвонымі барвамі_ і абляцела жоўта-бурае лісце асін, бяроз, клёнаў.
Не ўтрымаеш у руках_ і разаб'юцца аб зямлю ландышы-званочкі.
Вышэй у неба цягнецца дрэва_ а карані глыбей ідуць у зямлю.
Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коскі:
Дзе ён толькі не быў_ і чаго не бачыў!
У канцы жніўня ночы былі ўжо даволі халаднаватыя_ і ў палісадніках прыемна пахлі хрызантэмы.
Глыбокая ноч_ ды Адаму не спіцца.
Сонца ў нашых продкаў называлася Дажджбогам_ і лічылася яно богам ураджаю, святла, дабра і цяпла.
Ледзь вясна дыхнула_ і прачнулася лясное царства.
Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коскі:
Жаўтком міргне нядрэмны светлафор_ і я спыню сваё таксі.
Пад напорам буры рыпелі кроквы_ і глуха стагналі сцены.
Беларуская зямліца мяне ўзгадавала_ а маці на мове беларускай песні мне спявала.
Чалавецтва прайшло вялікі шлях_ і гэты шлях іх вучыць мудрасці.
Сяло_ і бацькава хата.
Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коскі:
Усе мы трошачкі артысты_ і роля ў кожнага свая.
Марознай зорнай ноччу на шашы то прасунуцца ціхія сані_ то прамчыцца машына.
Самотным дрэвам сняцца май і радасць_ а мне - маё забытае святло.
У творчасці яшчэ ніхто не падняўся_ і ніхто не падымецца вышэй за народ.
Колькі розуму _ і колькі мудрасці!
