Font size
WorksheetsБяззлучнікавы складаны сказ
Total questions: 10
Worksheet time: 10mins
Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы
Сонца ўжо звярнула з поўдня, але свяціла горача.
Серабрацца невялікія звілістыя рэчкі, пабліскваюць сцюдзёныя крыніцы.
З маленства навекі душой палюбіў зялёнае поле, блакітнае неба, світанні над лесам і золата ніў.
Гамоняць зялёныя сосны, шумяць у прысадах бярозы.
Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы з трыма часткамі.
Усё навокал спявала, цешыла музыкай: Нёман манатонна нашэптваў свае адвечныя песні; вербы шамацелі лісцем, спявалі славу сонцу.
Ведаю: сіняй таёжнай вясною пырснула позна на схілах трава.
Пайдзі лугамі ў поўдзень светлы – увесь твой край, як сад, цвіце.
Час ад часу на лёску намотваліся водарасці, паплаўкі ападалі на дно – прыходзілася выцягваць вуды.
Адзначце правільнае заканчэнне наступнай фармулёўкі.
Двукроп’е паміж часткамі ў бяззлучнікавых складаных сказах ставіцца…
калі другая частка раскрывае прычыну таго, пра што гаворыцца ў першай частцы;
калі першая частка паказвае на ўмову або час таго, пра што гаворыцца ў другой частцы;
калі другая частка раскрывае, паясняе ці дапаўняе змест папярэдняй;
калі змест наступнай часткі супрацьпастаўляецца зместу папярэдняй.
Адзначце правільныя сцверджанні.
Працяжнік паміж часткамі бяззлучнікавага складанага сказа ставіцца, калі часткі паказваюць на хуткую змену падзей або другая частка паказвае на вынік.
Часткі бяззлучнікавых складаных сказаў падзяляюцца на аднатыпныя і разнатыпныя.
Асноўнымі сродкамі сувязі частак у бяззлучнікавым складаным сказе з’яўляюцца злучнікі і злучальныя словы, сэнс.
Кропка з коскай паміж часткамі бяззлучнікавага складанага сказа ставіцца, калі сэнсавая сувязь паміж часткамі не надта цесная і часткі вызначаюцца адноснай самастойнасцю.
Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца двукроп’е.
Тая восень вечна будзе зоркай яснаю плысці _ восень будуць людзі вечна славіць у жыцці.
Аглянуўся _ кусцікі згінулі ў процьме ночы.
Недзе ўгары свяціла негарачае сонца _ вершаліны елак ціха гарэлі ў ягоных бліскучых промнях.
Плынь пачала супакойвацца _ Быстранка нібы сагнала ахвоту, пайшла павольней.
Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца працяжнік.
Ніводнага з гэтых магутных дрэў не магла б узяць ніякая піла _ такія яны былі тоўстыя.
Вясёлыя ліпы шумяць пад акном _ на кожнай галінцы лісток прабіваецца.
І бачу дзіва _ упоперак ракі, шпаркае Шчары, сунецца роўна і досыць хутка ахапак, нават цэлая паўкапа сена ці травы.
Ціха ўсюды _ ні самалётаў, ні гармат.
Колькі і якіх знакаў прыпынку павінна быць у сказе? Адзначце нумар правільнага адказу.
Спяшаліся сустрэчныя машыны спакойна пасвіліся пад дажджом каровы плавалі ў сажалцы гусі качкі прыкрыўшыся парасонам прабегла па сцежцы ўсцяж дарогі маладзіца перад шлагбаумам спыніўся аўтобус.
кропка з коскай, 5 косак;
6 косак;
5 косак;
7 косак.
Адзначце сказы, у якіх другая частка дапаўняе першую, развіваючы дзеяслоў-выказнік.
Праўду кажуць: воўк сабакі не баіцца, але звягі не любіць.
Пара выгнанніку ў дарогу: чакаюць коні і вазак.
Засцілае стэпы хмарай пыл зялёны і густы: едзе пара ўслед за парай, топчуць травы капыты.
Таня нахілілася да акна: “страказа” якраз узлятае над іхнім селішчам.
Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, паміж часткамі якіх знакі прыпынку пастаўлены правільна:
Людзей Руды адрозніваў па абутку: на ўзроўні вачэй ён бачыў менавіта чаравікі, боцікі, красоўкі...
І вось пачуўся трэск: нехта ламіўся праз ельнік.
Часам бачу, хаваеш у вейках іскрыначкі слёз.
І кружыць галаву рачная быстрыня: бягуць насустрач мне нястомныя рамонкі.
Які знак прыпынку трэба паставіць паміж часткамі бяззлучнікавага складанага сказа?
Зноў дзіва міма Алеся паспяшаў да сходаў бацька.
коска
двукроп'е
працяжнік
кропка з коскай
