Wayground logo

Free Printable Worksheets

Font size

S
M
L
XL
Worksheets

беларуская мова

Total questions: 10

Worksheet time: 5mins

Name
Class
Date
1.

1. Бяззлучнікавы складаны сказ – гэта:

a)

а) сказ, у якім простыя часткі звязаны толькі інтанацыяй;

b)

б) сказ, у якім няма ні злучнікаў, ні злучальных слоў;

c)

в) сказ без граматычнай асновы;

d)

г) правільныя адказы а і б.

2.

2. На якія сэнсавыя адносіны падзяляюцца бяззлучнікавыя сказы?
род назоўніка.


a)

а) пералічэнне, супастаўленне, супрацьпастаўленне;

b)

б) прычына, вынік, умова, тлумачэнне;

c)

в) пералічэнне і адначасовасць;


d)

г) адносіны часу, меры і ступені.

3.

3. З прапанаваных варыянтаў выберыце правільныя?


a)

а) У складаны сказ уваходзяць толькі дзве часткі.

b)

б) Складаныя сказы бываюць злучнікавымі і з рознымі відамі сувязі.

c)

в) У складаны сказ уваходзяць дзве і больш часткак.

d)

г) Сродкамі выражэння адносін паміж часткамі бяззлучнікавага сказа з'яўляецца толькі інтанацыя.

4.

4. Які знак прыпынку часта ставіцца ў бяззлучнікавым сказе са значэннем супрацьпастаўлення?

a)

а) коска;

b)

б) кропка з коскай;

c)

в) двукроп’е;

d)

г) працяжнік.

5.

5. Значэнне ў бяззлучнікавым сказе выяўляецца праз:

a)

а) парадак слоў;

b)

б) інтанацыю і значэнне частак;

c)

в) службовыя часткі мовы;

d)

г) выкарыстанне прыметнікаў.

6.
  1. 6. Блок «Пазнай мяне». Дадзены прыклады з рамана У. Караткевіча «Чорны замак Альшанскі». Вызначце, якія з іх з'яўляюцца бяззлучнікавымі складанымі сказамі.

a)

а) Коні іржалі, бразгалі капытамі па бруку.

b)

б) Страшна стала мне: вакол была цішыня магільная.

c)

в) Ён пайшоў у замак, каб знайсці адказы.

d)

г) Каб не стукнуў па ёй - тут бы яму і апошняе рыданне.

7.

7. Адначце бяззлучнікавыя сказы, у які на месцы пропускаў трэба паставіць двукроп’е:

a)

а) За захапленнем прыйшоў одум _ не, мусіць, не будзе з гэтага парастка волата-дуба.

b)

б) Вось толькі пытанне _ як рана ён пойдзе ў дарогу?

c)

в) Ціха _ пагодлівы вечар.

d)

г) Мы ўжо не просім міласці ў прыроды _ прырода моліць літасці ў нас.

e)

д) Ёсць раніца _ павінен і вечар быць.

8.

8. Адначце бяззлучнікавыя сказы, у які на месцы пропускаў трэба паставіць двукроп’е:

a)

а) Рыпяць, скрыгочуць палазы _ марозны снег ім цяжка грызці.

b)

б) Усё было знаёмае і звычайнае _ даверліва шапацелі грушы, дрымотна чарнелі купы вербаў і  акацый, шарэў туман на балоце.

c)

в) Збіраліся жыта жаць _ надвор’е перашкодзіла.

d)

г) Над полем, над гаем, над змучаным краем пракоціцца вестка _няма больш вайны.

e)

д) Дрэмлюць знаёмыя плёсы_ снегам завеяны лог.

9.
  1. 9. Адзначце сказ, у якім дапушчана памылка:

a)

а) Не памыляўся — маладым не быў 

b)

б)  Іду па Нямізе. Нямігі няма: глыбока ў бетоне булькоча рачулка.

c)

в) Свет зіхаціць вясноваю красой: да слёз кранае росная былінка! 

d)

г) Вучоныя падлічылі: на тэрыторыі Беларусі агульныя запасы падземнайс прэснай вады складаюць 16-18 мільярдаў кубічных метраў .

10.

10. Які з наступных элементаў не з'яўляецца характэрным для бяззлучнікавых сказаў?

a)

г) Сэнс частак сказа.

b)

а) Наяўнасць злучнікаў;

c)

б) Парадак слоў;

d)

в) Інтанацыя;