Font size
WorksheetsАднародныя члены сказа. Тэст
Total questions: 10
Worksheet time: 5mins
Адзначце адну з прымет аднароднасці членаў сказа:
Адносяцца да розных слоў
Выконваюць розную сінтаксічную ролю
Маюць інтанацыю пералічэння
НЕ з’яўляюцца аднароднымі:
Выказнікі
Акалічнасці
Фразеалагічныя спалучэнні
Якой часцінай мовы выражаны аднародныя члены ў сказе?
Ні звер, ні чалавек, ні птушка не парушалі яго ранішняга спакою.
Назоўнікам
Прыметнікам
Дзеясловам
Калі абагульняльнае слова стаіць перад аднароднымі членамі сказа, то пасля яго ставіцца:
Працяжнік
Коска
Двукроп’е
Знайдзіце схему, у якой дапушчана памылка:
О: і О, і О.
О, і О, і О: О.
О, О і О.
Вызначце сказ з неаднароднымі азначэннямі (знакі прыпынку не пастаўлены):
Жоўтыя чырвоныя ліловыя кветкі закрывалі яркую зелень травы.
За далёкай даллю бачылася Ганне вольная гарэзлівая маладосць.
Высокія чугунныя слупы стаялі абапал дарогі.
Вызначце сказ, у якім пры аднародных членах сказа ёсць абагульняльныя словы (знакі прыпынку не пастаўлены):
Ні снег ні мароз ні буры-віхуры ніколі не спыняць гвардзейскіх палкоў.
Міколка і дзед кожнага вольнага дня ішлі з сабакам на луг да ракі альбо на балота і займаліся паляваннем.
Адыход лета адчуваўся ўсюды ў лесе ў полі на лузе.
Адзначце сказ з аднароднымі азначэннямі:
Вецер сціх, і бязлюдная лясная дарога была зусім ціхая (К.Чорны).
Духоўнае жыццё дзіцяці паўнацэннае толькі тады, калі яно жыве ў свеце гульні, казкі, музыкі, фантазіі, творчасці (В.Вітка).
Здалёк даносіўся моцны, з перакатамі гул (М.Лынькоў).
Адзначце сказ, у якім трэба паставіць двукроп’е і працяжнік:
У лесе ўсё і дрэвы, і птушкі, і нават грыбы здзіўляла нас (Якуб Колас).
Адчуванне дакладнасці слова, культура мовы і пісьменнасць усё гэта залежыць ад таго, як загучала слова, пачутае ў маленстве (В.Вітка).
У канцылярыі было многа моладзі і хлопцы, і дзяўчаты чыім смехам поўнілася памяшканне (Якуб Колас).
Якой схеме адпавядае сказ (знакі прыпынку не пастаўлены)?
Ад самага маленства ў памяці чалавека навек прыжываюцца і знаёмыя краявіды і мелодыі хоць бы раз пачутых песень і цеплыня роднай сэрцу мовы яшчэ з матчынага ўлоння і спеў жаваранка над пачарнелымі між снягоў узгоркамі і тонкі звон пчалы ў белым маёвым садзе.
і О, і О, і О, і О, і О.
О: і О, і О, і О, і О, і О.
і О, і О і О і О, і О.
