WorksheetsСловазлучэнні, галоўныя і даданыя члены сказа
Total questions: 10
Worksheet time: 7mins
Адзначце славазлучэнні, у якіх сувязь паміж словамі - кіраванне:
з новым дырэктарам
сустрэцца з сябрам
прыехаць увечары
тысячы зорак
у маім дакладзе
Адзначце слаыазлучэнні з памылкай у дапасаванні і кіраванні:
два першых дні
у сто дваццаць пятай школе
па першым некранутым снезе
тры пятых насельніцтва
паўтара стагоддзяў
Адзначце сказы, у якіх інфінітывы ўваходзяць у склад выказніка:
Наш абавязак - зберагчы ўрокі гісторыі для нашчадкаў.
Лёгкі вецер ужо пачынаў хістаць галіны.
Давайце ужо галасаваць за пастанову.
Бацька параіў нам зрабіць сёлета больш шпакойняў.
У школу мы прыходзім вучыцца.
Адзначце двухсастаўныя няпоўныя сказы:
На дварэ сёння ні душы.
Дарога вузенькая.
Устаў сёння рана.
Плывем па Дзвіне.
У маўклівым лесе толькі дзятла стук.
Адзначце сказы з састаўным іменным выказнікам:
Мы павінны імкнуцца да лепшага.
Гэты мост другі.
Мы рады вам дапамагчы.
Неба ад краю да краю густа засеяна зоркамі.
Я стаяў радасны ад птушынага даверу.
Адзначце сказы з прамым дапаўненнем.
Мы гаварылі пра вельмі цікавыя рэчы.
Вясна расчыняе наўсцяж аканіцы.
А яблыня старая поўнай жменяй дажджу насыпле зверху.
А зязюля наогул гнязда не робіць.
Маладосці спадарожнічае мужнасць.
Адзначце абагульнена-асабовы сказ:
Люблю вясновыя дажджы, чакаю іх, як абнаўлення.
Не за сваю справу не бярыся.
Царкву пабудаввалі ў людным месцы, паблізу пляцу.
Незадоўга перад вечарам сабрадася на дождж.
Адзначце пункты, дзе ва ўсіх паміж паяснёным словам і прыдаткам трэба паставіць дэфіс:
кветка ружа, дзяўчына мінчанка
студэнт археолаг, Васіль сусед
вецер гуляка, лён даўгунец
мароз мастак, Шчара рака
прыгажун Дняпро, хвойкі красуні
Адзначце сказы, у якіх парушана каардынацыя дзйніка і выказніка:
Так мінула яшчэ некалькі дзён.
Калі прыйшла вясна і дзесяцідзённыя канікулы, хлопцам вельмі захацелася зрабіць вылазку за горад.
Замежная турнэ ўдалася.
Непадалёку адзін ад аднаго сатялі два чаўны.
Там, наподшыбе, стаялі яшчэ некалькі хат.
Адзначце правільныя сцверджэнні:
Пры кіраванні ў словазлучэннях галоўнае слова можа быць нязменным.
Паводле мэты выказвання сказы бываюць клічныя і няклічныя.
Дзейнік можа быць выражаны любой часцінай мовы.
Інфінітыў у сказе можа быць толькі выказнікам.
Аднасастаўныя сказы могуць быць поўнымі і няпоўнымі.
