Font size
WorksheetsСклад слова
Total questions: 8
Worksheet time: 6mins
Адзначце словы з вытворнай асновай:
добра
высокі
драпежны
крык
падмануць
Адзначце радкі, у якіх усе словы аднакаранёвыя:
знаёмы, знаёміцца, знаёмлюся, знаёміліся
бульба, бульбоўнік, бульбянік, бульбянішча
зіма, зімовы, зімнік, зімаваць, зімоўе
новы, новенькі, навейшы, абнавіць
лета, летні, летняга, летам, летась
Адзначце словы, у якіх выдзелены канчаткі:
разважаючЫ
памчЫЦца
упэўненЫ
прыемнА
запісаўшЫ
Адзначце марфемы, якія ўваходзяць у склад слова адразу:
прыстаўка
корань
суфікс
канчатак
нулявы канчатак
Адзначце словы з нулявым канчаткам:
проста
заспяваў
радасць
завітаць
часцей
Адзначце словы, якія не маюць канчатка:
аташэ
дапамагаючы
горш
павіншаваць
весела
Адзначце словы, марфемная будова якіх адпавядае схеме: прыстаўка + корань + суфікс + канчатак:
бярозка
досвітак
падсяляць
прамудрасць
змагла
Адзначце слова, якое не мае канчатка:
мыш
сіняя
ліній
сустракаючы
