Font size
WorksheetsДзеепрыслоўе
Total questions: 10
Worksheet time: 8mins
Дзеепрыслоўе -
форма дзеяслова
самастойная часціна мовы
службовая часціна мовы
Дзеепрыслоўе
змяняецца па родах і ліках
асобах і ліках
не змяняюцца
Дзеепрыслоўе мае прыметы дзеяслова:
трыванне
час
спражэнне
асобу
зваротнасць/незваротнасць
Адзнач дзеепрыслоўі
ідучы
ішоўшы
прыйдзе
ісці
Ад якога дзеяслова ўтворана дзеепрыслоўе АПРАНУЎШЫСЯ
апрануць
апрануцца
апранацца
апранаць
Адзначце сказы з дзеепрыслоўнымі зваротамі
Хораша вось так, стаміўшыся, глядзець, як плывуць каля сонца светлыя хмаркі.
Неяк ноччу мне здалося, што я чуў, як трубілі, пралятаючы над горадам, жураўлі.
Стаяў маладзічок у купцы тоненькіх воблачкаў, стаіўшыся, як рыбіна ў траве.
Убачыўшы мяне, фыркнулі крыльцамі, паляцелі снегіры.
За рэчкай, на тым беразе, падымаючыся высока ўгору, ляжала поле са снежнымі гарбякамі саломы.
Адзначце сказы, дзе дзеепрыслоўі і дзеепрыслоўныя звароты трэба выдзеліць коскамі
Калі спадабаецца чорнаму буслу якое месца, то кожную раніцу яго там сустрэць можна: рыбу ловіць падпільноўваючы.
Нізкія воблакі шчодра пасыпаўшы снегам зямлю падняліся вышэй.
Аднойчы ў поўдзень я стаяў на ўзгорку і глядзеў шукаючы ў вышыні таго, хто заліваўся песняй.
Я глядзеў затаіўшы дыханне.
Сусед пастаяў крышку, сам сабе нешта сказаў, а потым угнуўшыся знік.
Ад чаго залежыць выбар суфікса (-УЧЫ/ЮЧЫ або –АЧЫ/-ЯЧЫ) пры ўтварэнні дзеепрыслоўяў незакончанага трывання
ад гука, на які заканчваецца аснова
ад спражэння дзеяслова
ад часу дзеяслова
Дзеепрыслоўе бывае членам сказа:
дапаўненнем
акалічнасцю
выказнікам
азначэннем
Адзначце сказы, у якіх НЕ з дзеепрыслоўямі трэба пісаць асобна:
(Не)дачуваючы на адно вуха, Мікіта, як і некалі яго бацька, стараніўся людзей.
І хоць адлегласць была яшчэ вялікая, драпежнік, (не)вытрымаўшы, кінуўся ўніз
Дзеці плакалі так шчыра, што я, (не)сумняваючыся, паверыў ім
Паланянка, (не)навідзеўшы мужа, аднойчы паспрабавала яго атруціць
Колькі дзён перад гэтым, (не)зважаючы на блізкую восень, грэла і пякло паніжэлае ў небе сонца.
