Font size
WorksheetsДзеепрыметнік
Total questions: 10
Worksheet time: 8mins
Адзначце сказы з дзеепрыметнікамі:
На луже ляжала скошаная трава.
Ласкава ўсміхалася цёплае сонейка.
Пафарбаваныя дамы выглядалі па-новаму.
Адзначце сказы, у якіх дзеепрыметнік выступае ў ролі выказніка:
Злятала на дол пажоўклае лісце.
Падлога была пафарбавана.
Хацелася схадзіць да сяброў, але ўрокі былі не вывучаны.
Адзначце сказ (-ы), у якім (-іх) дзеепрыметнік выступае ў ролі азначэння:
Днём было яшчэ цёпла, а пад вечар апусцелая зямля стыла на холадзе.
Угноенае поле давала штогод высокія ўраджаі.
Трэба ўжо вяртаць кнігу, а яна яшчэ не прачытана.
Адзначце саз(-ы), у якім(-іх) неабходна рассавіць знакі пыпынку:
За дабро зробленае табе пастарайся адплаціць дабром.
Ахоплены трывожным пачуццём я прайшоў міма.
Чыста вымытая бабуляй бялізна вісела ў двары.
Адзначце сказ (-ы), у якім (-іх) неабходна расставіць знакі прыпынку:
Дубы і сосны абмытыя дажджамі стаялі ціхія, маладжавыя.
Смачныя грушы назбіраныя ў садзе і высушаныя бабуляй ляжалі на стале.
Напоенае густымі пахамі хвоі паветра павісла шызаватай смугой.
Адзначце сказы з дзеепрыслоўямі:
Весялей зірнулі на свет дрэвы, вызвленыя ад холаду.
Не чакаючы далейшай размовы, жанчына выйшла з хаты.
Вера ішла кульгаючы.
Адзначце сказ (-ы), у якім (-іх) неабходна расставіць знакі прыпынку:
Дзядуля не прывык сядзець склаўшы рукі.
Ён падняўся і не зірнуўшы па мяне выйшаў з пакоя.
Я доўга сядзеў абдумваючы план выступлення за сваім сталом.
Адзначце правільна ўтвораны (-ыя) дзеерыметнік (-і):
прывезяны;
завостраны;
загоенныя.
Адзначце словазлучэнні з ненарматыўнымі формамі дзеепрыметнікаў:
распрацаваны план;
грукочучы транспанцёр;
хвалюючыйся вучань.
Адзначце сказы з памылковым ужываннем дзеепрыслоўяў:
Падыходзячы да школы, у хлопцаў узнікла спрэчка.
Зразумеўшы сваю нетактоўнасць, мужчына змоўк.
Седзя каля рэчкі, мне бачыліся абрысы Траецкага прадмесця.
