wayground logo

Free Printable Worksheets

Font size

S
M
L
XL
Worksheets

Магiла льва

Total questions: 20

Worksheet time: 13mins

Name
Class
Date
1.

Дзе адбываюцца дзеянні?

a)

Над Свіслаччу

b)

У пушчы над Дняпром

c)

Дзесьці ў лесе пад Гомелем

d)

Ля ракі Прыпяць

2.

Што з пералічанага адносіцца да Машэкі?

a)

Асілкам гэтакім ад роду

______ быў ў сваёй радні,—

Дзіцём нясці ўжо мог калоду,

Якой трох сталых — не маглі.

b)

І сілу ён меў такую

Як быццам старажытны волат

Над усёй зямлёю беларускай

Уздымаў свой грозны молат

c)

Нікому крыўды не рабіў, - Натуру меў ён залатую, Як бы ягнём, патульны быў

d)

Ляцелі год за годам

І ноччу зноў змяняўся дзень

А ён не злазячы з печы

Ляжаў там быццам цень

e)

Ані спакою, ні прыстання Не меў ён з гэтаю бядой. Сябе сам кінуў у няволю Дзявочых ласк і пустаты; Пацех меў шмат, цярпення болей, То весел быў, то - як струты.

гэтакі асілак, Што рваў дзярэўе з каранём, Ў руках яе стаў як апілак: Яго забрала хараством.

3.

Знайдзіце апісанне Наталькi

a)

...ў вёсцы між сваімі

Найпрыгажэйшаю была,

Грудзямі, шчочкамі, вачыма,

Як мак, між макамі цвіла.


Павеўна, як даспелы колас,

Ішла наперад у танок,

З грудзей гарачых звонкі голас

Змяняла ў песню — як званок.

b)

З плеч сплываюць яе косы,

Як бы сонца косы,

І іскрацца, як на сонцы

Брыльянцісты росы.

c)

Рост высокі, стан павабны,

Ўся, як цень, павеўна,

Як ідзе яна, бывала,—

Набок каралеўна!

d)

Як маліны, яе губкі,

А твар, як лілея,

Як дзве зоркі, яе вочы,

Гляне—свет яснее.

e)

Хараства такога ў свеце

Не было, не будзе;

Аб ёй людзі гаварылі,

Як аб нейкім цудзе.

4.

Чаму Машэка паплыў на Украіну?

a)

і з-за жадання адпомсціць

b)

хацеў пакінуць сяло

c)

ўгаварыла Наталька

d)

шукаў прыгоды

5.

Куды знікла Наталька, пакуль Машэка быў на Украіне?

a)

З'ехала ў іншае сяло

b)

Памерла

c)

Сышла да баярына

d)

Бясследна знікла

6.

Што Машэку " да разбойства давяло, І да крыві людской стаў ласым, Сваё пакінуўшы сяло?"

a)

жаданне помсты

b)

дома хлеба меў замала

c)

крыўду вызнаў ад каго

d)

прастору не ставала, і ў пушчы стаў шукаць яго

7.

Што знайшлі жыхары вёскі недалёка ад цела Машэкі?

a)

Натальку

b)

Косці і галовы яго ахвяр

c)

Яго бацькоў

d)

Высокі насып

8.

Як пахавалі Машэку?

a)

кінулі ў раку

b)

спалілі

c)

пакінулі ляжаць у лесе

d)

закапалі ў яму і засыпалі высокім насыпам

9.

Хто забіў Машэку?

a)

Пан

b)

Волат

c)

Наталька

d)

Жыхары вёскі

10.

Як назвалі горад, які з'явіўся на месцы, дзе пахавалі Машэку?

(a)  

11.

Якая з'ява апісваецца?


"лёгкая прынада

Для сэрцаў чуткіх, маладых,

Хоць бы гняздзілася ў ім здрада,

Хоць гэта б яду быў кяліх.

Усе мы п’ём яго з дурноты,

Жывём ні явай і ні сном.

А прападзе к яму ахвота -

Тады - па часе ўжо - плюём."

(a)  

12.

чаму Наталька ўсё ж пайшла да баярына?

a)

стала ахвярай людской хітрасці, данімання

b)

з-за грошай

c)

думала, што Машэка памёр у дарозе

d)

закахалася ў яго

13.

Выберыце апісанне баярына з паэмы

a)

... у хораме жыў, слаўны свету ўсяму,

Недаступны і грозны, як хорам;

Хто хацеў, не хацеў — біў паклоны яму,

Спуску, ласкі не знаў непакорам.

Зневажаў, катаваў ён з дружынай сваей;

Стражы князевы — ў полі і дома,

Толькі модлы раслі небу ў сэрцах людзей,

І пракляцце расло пакрыёма

b)

Быў двор вялікі, а ў двары Стаялі хорамы ад векаў Над самым Днепрам, на гары. Абведзен быў высокім мурам Палац, як той астрог, кругом, Сталетні ліпы ўкруг панура Стагналі ночаю і днём. ... тамка жыў багаты, Яшчэ лятамі малады, Да сваявольства быў заўзяты, Па-свойму час губляў з нуды. Усюды броіў самазбродам, Тварыў закон свой і свой суд Над абнядоленым народам, Што збыць не меў сіл сваіх пут.

14.

Знайдзіце апісанне кургана Машэкi

a)

Паміж пустак, балот беларускай зямлі,

На ўзбярэжжы ракі шумнацечнай,

Дрэмле памятка дзён, што ў нябыт уцяклі,—

Ўдзірванелы курган векавечны.

b)

А на гары той недалёкай

Хавалі косці у зямлі

Ахвяр, што ад рукі нялёгкай

Без часу на той свет сышлі.

c)

Дуб галлё распусціў каранасты над ім,

Сухазелле у грудзі ўпілося;

Вецер стогне над ім уздыханнем глухім,—

Аб мінуўшчыне ў жальбах галосе.

d)

Хмары неба ўсцілалі мо тысячу раз,

Перуны білі з краю да краю,—

Ён стаіць — гэта памяць людская, паказ...

Толькі гутарка ходзіць такая.

e)

На гары на крутой, на абвітай ракой,

Лет назад таму сотня ці болей,

Белы хорам стаяў, недаступнай сцяной

Грозна, думна глядзеў на прыволле.

15.

як Наталка забіла Машэку?

a)

яна яго не забівала

b)

ўдарыла ў спіну

c)

пакуль той спаў

d)

голымі рукамі

16.

ці была ў Машэкі сям'я?

a)

так

b)

не

17.

У што апрануўся Машэка калі стаў жыць у лесе?

a)

У мядзведжую шкуру

b)

У шкуру льва

c)

У звычайнае рыззё

d)

У воўчую шкуру

18.

Як паступаў Машэка са сваімі ахвярамі?

a)

Абезгалоўліваў і забіраў у лес

b)

Закопвау ў ямы

c)

Спальваў іх

d)

Кідаў прама на дарозе

19.

Чаму Машэка спыніў разбойства?

a)

Супакоіўся і больш не хацеў помсціць

b)

Сустрэў Натальку

c)

Выгнаў з бліжэйшых зямель усіх жыхароў

d)

Стаў дабрэй

20.

Чаму Наталька не змагла жыць з Машкой зноў?

a)

Спазнала любаты багатага жыцця

b)

Разлюбіла яго

c)

Машэка змяніўся і стаў забойцам

d)

Баялася што яе будуць асуджаць