wayground logo

Free Printable Worksheets

Font size

S
M
L
XL
Worksheets

Пейзажная лірыка. Паэзія Якуба Коласа,Максіма Багдановіча

Total questions: 10

Worksheet time: 6mins

Name
Class
Date
1.

Вызначце тэму вершаванага ўрыўка «О, край родны, край прагожы!..» Якуба Коласа

a)

чуйнасць лірычнага героя да прыгажосці прыроды

b)

шматграннае багацце пахаў родных краявідаў

c)

прыгажосць роднага краю і яго краявідаў

d)

шматграннае багацце фарбаў, гукаў

2.

Што сярод адзначаных мастацкіх тропаў не з’яўляецца эпітэтам?

a)

светлыя берагі

b)

божы свет

c)

плачуць лозы

d)

нівы гутаркі вядуць

3.

Адзначце, у якіх радках перададзены гукавыя вобразы:

a)

бары-лясы гудуць, нівы гутарку вядуць

b)

мядамі пахнуць грэчкі

c)

вясной лугі цвітуць

d)

гоман хваль крынічных

4.

Сярод прапанаваных мастацкіх тропаў у вершаваных радках адзначце метафару:

a)

«думкі думае прастор»

b)

«Мілы кут маіх дзядоў»

c)

«дзе вясной лугі цвітуць»

d)

"дзе вясною пахнуць грэчкі"

5.

Вызначце тэму верша М.Багдановіча "Цёплы вечар,ціхі вецер,свежы стог"

a)

чалавек і прырода

b)

клопат лірычнага героя пра родны край

c)

роздум лірычнага героя пра шчасце ў родным краі

d)

непаўторнасць прыроды

6.

Як называюць ужыванне ў вершаваным тэксце аднолькавых або падобных галосных гукаў, якія ўзмацняюць мілагучнасць і сэнсавую выразнасць мовы?

a)

асананс

b)

алітарацыя

c)

метафара

d)

эпітэт

7.

Адзначце, якія сродкі мастацкай выразнасці прысутнічаюць у наступных радках:

Ў небе месяца праглянуў бледны рог, Ў небе ціха зоркі расцвілі.

a)

эпітэты

b)

параўнанні

c)

метафары

d)

гіпербала

8.

Адзначце вобразна-выяўленчыя сродкі, якія ўжываў паэт пры стварэнні наступных мастацкіх вобразаў: «свежы стог», месяца «бледны рог», «агністая сляза»

a)

метафары

b)

параўнанні

c)

эпітэты

d)

гіпербалы

9.

Вызначце ідэю верша М.Багдановіча "Цёплы вечар,ціхі вецер, свежы стог"

a)

паэтызацыя прыроды

b)

гарманічнае яднанне асобы лірычнага героя і навакольнага свету

c)

псіхалагічны стан лірычнага героя на ўлонні прыроды

d)

роздум лірычнага героя пра шчасце ў родным кра

10.

Да якога віду лірыкі адносіцца ўрывак Я.Коласа «О, край родны, край прагожы!..», вершы М.Багдановіча "Ціхі вечар,цёплы вечар,свежы стог" і М.Башлакова "Верасень"

a)

пейзажнай

b)

філасофскай

c)

грамадзянскай

d)

інтымнай