WorksheetsСінтаксіс
Total questions: 11
Worksheet time: 6mins
Вызначце, што можна аднесці да дзейніка
абазначае прадмет, асобу, паняцце
абазначае дзеянне, якасць, стан прадмета
адказвае на пытанні хто?што?
адкзавае на пытанні што робіць прадмет?
Складаным з'яўляецца сказ, у якім ....
ёсць адасобленая акалічнасць.
дзве і больш граматычных асноў.
абавязковай будзе пастаноўка коскі.
існуе сзнсавая сувязь паміж часткамі.
1.Адзначце складаназлучаныя сказы:
Вясна была яшчэ ў пачатку, але снягі ўжо раставалі.
Бацька моўкне і чакае, што скажа дзядзька або маці.
Знаю: няма таго зелля, што хоць на міг ад тугі па Айчыне вылечвае.
У гэтыя дні заняты і жнеі, і механізатары, і малацільшчыкі, і шафёры, і возчыкі, і наогул усе, ад старога да малога.
Якія з прыведзеных ніжэй фармулёвак адпавядаюць паняццю складаназлучаны сказ?
Складаназлучаны сказ – гэта такі сказ, у які ўваходзяць дзве або больш частак, якія нагадваюць простыя сказы і аб’яднаны ў адно цэлае па сэнсе і нтанацыі.
Складаназлучаны сказ – гэта сказ, у які ўваходзяць дзве і больш сінтаксічна раўнапраўныя часткі, аб’яднаныя злучальнымі злучнікамі ў адно сэнсавае цэлае.
Складаназлучаны сказ – гэта такі злучнікавы сказ, у якім прэдыкатыўныя часткі звязваюцца злучальнымі злучнікамі (злучальнай сувяззю).
Складаназлучаны сказ – сінтаксічная адзінка, якая складаецца са слова ці спалучэння слоў і служыць для выражэння асобнай думкі або пачуцця.
Адзначце сказы, якія адпавядаюць схеме [ ], і [ ]:
Чалавек апрацоўваў зямлю, даглядаў жывёлу, будаваўся, гадаваў і выхоўваў дзяцей, наладжваў узаемаадносіны з суседзямі і з усім навакольным светам, святкаваў святы, весяліўся або смуткаваў – і пастаянна думаў, турбаваўся: а што ад яго пяройдзе, перадасца ў спадчыну?
Вее вецер, свішча ў коміне, горка плача, надрываецца; і цяпер мне тая музыка, як жывая, успамінаецца.
Нам было весела разам з гэтай мяцеліцай, і мне ад радасці хацелася пад разгалістай ліпай спяваць пра снег і пра зіму.
Сына трэба жаніць, ды і дачка на выданні.
Адзначце сказы, дзе правільна расстаўлены знакі прыпынку:
Ступіць бы сну на халадок пад дрэвам – ці целу рынуцца б на хвалі ўплынь.
Вёска стаяла сярод лесу – а таму грыбоў і ягад хапала.
На лес наплывае зняменне, і вільгаццю тхнула з нізін, а зоркі ў бяздонным скляпенні глядзелі праз навісь галін.
Гамоняць людзі ды спяваюць птушкі або наступае нязвыклая цішыня.
Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коскі:
Цёпла__ і ўтульна.
Ці мала на свеце цудоўных мясцін__ ці мала добрых і шчырых людзей!
У нізінах мякка закучаравілася трава__ і пракінуліся залатыя вочкі кураслепу.
Згарэлі дровы__ а вуголле яшчэ захоўвала агонь.
Адзначце сказы, у якіх ёсць агульны даданы член або агульная даданая частка:
У полі бяскрайнім морам калышацца жыта і ціха перазвоньваюць ліловыя званочкі.
Навокал адно гніла куп’істая дрыгва ды моклі панураныя лясы.
Праляталі вароны ў бок лесу ды ў шызай вышыні луналі буслы.
У хвойных лясах густа рос верас і зелянеў ягаднік.
Адзначце сказы, дзе правільна расстаўлены знакі прыпынку:
Тым часам сонца выйшла ўгору і з безгранічнага прастору шырокай плынню агнявою ня зямлю шчодраю рукою лье блеск гарачы і яскравы; і вянуць скошаныя травы, і выглядаюць нудна палі.
У цішыні часта і звонка падалі кроплі бярозавіку ў бляшаны бачок, ды ледзь чутна шапацела голле.
Стукаюць спрытныя малаткі ды раз-пораз пераліваюцца косы срэбным шорхатам мянташак.
Вось адгарэла восень залаціста-чырвонымі барвамі і абляцела жоўта-бурае лісце асін, бяроз, клёнаў.
Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску перад злучнікам і (ды) не трэба ставіць коску.
Дарога была гразкая, уся ў калдобінах і матацыкл то рэзка падкідвала ўгору, то шпурляла ў бакі.
Недзе ўнізе санліва варочаецца рака ў сваіх берагах ды размінаюць плаўнікі тлустыя самы.
Сучча на вогнішчы дагарала і цяпер, то ўспыхваючы, то хмурачыся, тлелі зыркія барвовыя вугольчыкі.
Здавалася, нічога не здарыцца і ўсё пройдзе спакойна.
Адзначце сказы, у якіх перад злучнікам і трэба паставіць працяжнік.
. Бляднелі зоры і на празрыста-сінім небасхіле збіраліся кашлатыя воблакі.
Нізка стаяла асенняе сонца і нейкаю маркотаю патыхала ад усяго гэтага краявіду.
Радасна грымнуў аркестр на хорах і пацяклі гукі паланеза.
Хвіліна і ад самалётаў аддзяліліся кропкі парашутыстаў і кінуліся ўніз.
Над манежам вісела вострая цішыня. Крыкні і ўсе сарвецца.
