NEW
Font size
WorksheetsЗавуся я толькі – Янка Купала…
Total questions: 7
Worksheet time: 2mins
Якое сапраўднае імя Янкі Купалы?
Цімох Васілевіч Крысько
Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч
Іван Дамінікавіч Луцэвіч
Гэтага беларускага пісьменніка без перабольшвання называюць хросным бацькам Янкі Купалы ў літаратуры, бо менавіта ён пераканаў маладога паэта пісаць на беларускай мове.
Вінцэнт Дунін - Марцінкевіч
Ядвігін Ш.
Альгерд Абуховіч
15 мая 1905 г. у мінскай газеце “Северо-Западный край” упершыню быў надрукаваны гэты верш Янкі Купалы, напісаны на беларускай мове, што ў той час было смелым крокам, бо мова знаходзілася пад забаронаю.
“Я мужык, беларус…”
“Малітва”
“Мужык”
Гэты верш Янкі Купалы ўваходзіць у школьную праграму і перакладзены на 82 мовы свету. Упершыню ён быў апублікаваны ў зборніку “Жалейка”
“Беларус”
“А хто там ідзе?”
“Выйдзі”
Выбар псеўданіма паэт звязаў са святам Купалле.
А які псеўданім быў у яго першапачаткова?
Ясь Купала
Янук Купала
Ян Купала
Гэты верш Янкі Купалы ўвайшоў не толькі ў гісторыю літаратуры, але і ў гісторыю Вялікай Айчыннай вайны. У ваенны час ён шмат разоў перадрукоўваўся як брашура, размнажаўся як плакат, скідываўся над беларускімі лясамі як лістоўка. Радкамі верша радыёстанцыя “Савецкая Беларусь” пачынала і заканчвала ў ваенны час сваё вяшчанне.
“Зноў будзем шчасце мець і волю”
“На Гітлера-звера”
“Беларускім партызанам”
Па матывах паэмы Я. Купалы “Магіла льва” ў 1971 г. кінастудыяй “Беларусьфільм” быў зняты аднайменны мастацкі фільм.
У раёне якога старадаўняга горада адбываліся асноўныя здымкі на Магілёўшчыне?
Крычаў
Шклоў
Быхаў
