wayground logo

Free Printable Worksheets

Font size

S
M
L
XL
Worksheets

Падагульненне па раздзеле "Лексіка"

Total questions: 12

Worksheet time: 5mins

Name
Class
Date
1.

Як называюцца словы, што маюць некалькі значэнняў:

a)

адназначныя

b)

мнагазначныя

c)

шматзначныя

d)

нязначныя

2.

Якое значэнне слова ЗЯМЛЯ выяўляецца ў сказе: 

У нашым гародзе добрая зямля

a)

суша, а не водная прастора

b)

глеба, на якой можа нешта расці

c)

тэрыторыя, якая знаходзіцца ў чыім-небудзь уладанні

3.

Адзначце сказ, у якім слова адрас мае значэнне “надпіс на канверце”:

a)

Нашы знаёмыя перамянілі адрас

b)

Адрас быў напісаны выразна і дакладна

c)

На юбілеі настаўніцы зачыталі адрас

4.

Адзначце словазлучэнні, у якіх слова ЗАЛАТЫ ўжываецца з пераносным значэннем:

a)

залаты ліст

b)

залаты пярсцёнак

c)

залатое сэрца

d)

залатыя рукі

5.

Адзначце словазлучэнні, у якіх прыметнікі ўжыты ў пераносным значэнні: 

a)

сакавіты яблык

b)

сакавітая фарба

c)

празрысты намёк

d)

празрыстае шкло

6.

Як называюцца словы, якія аднолькава вымаўляюцца і пішуцца, але маюць зусім рознае значэнне:

a)

антонімы

b)

сінонімы

c)

амонімы

7.

Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы – амонімы:

a)

чысты посуд – чыстае неба

b)

кляновы лістліст ад сябра

c)

шырокі гасцінец – дарагі гасцінец

d)

моцная вяроўка – моцнае сяброўства

8.

Сінонімы – гэта словы:

a)

якія маюць блізкае значэнне

b)

падобныя па гучанні і аднолькавыя па значэнні

c)

з супрацьлеглым значэннем

9.

Антонімы – гэта словы:

a)

з блізкім значэннем

b)

з супрацьлеглым значэннем

c)

з аднолькавым значэннем

10.

Адзначце пары слоў-антонімаў:

a)

спёка – холад

b)

прадаваць – купляць

c)

цяжкі – нялёгкі

d)

завея – мяцеліца

11.

Адзначце агульнаўжывальныя словы:

a)

школа

b)

фанетыка

c)

кветка

d)

пісаць

12.

Вызначце запазычаныя словы:

a)

фокус

b)

дыяганаль

c)

воблака

d)

радыус