WorksheetsСалодкія яблыкі
Total questions: 9
Worksheet time: 6mins
Чаму вяскоўцы вырашылі, што абавязкі старасты будуць выконваць па чарзе?
Ніхто сам не згадзіўся выконваць абавязкі старасты
Гэта быў загад немцаў
Былы стараста папрасіў, каб яго замянілі іншым
Чаму Марылся абуралася, калі "старасту" прынеслі да яе?
Жанчына лічыла, што гэта "справа" ей не па плячах
Яна лічыла, што з гэтым абавязкам мог справіцца толькі мужчына, а ў яе хаце за мужчыну быў Тонік
Марыля падумала, што яе, як і Івана Якімчыка, могуць забраць
Якія гаспадарчыя работы ўваходзілі ў абавязкі Тоніка
Пасвіць авечак і карову
Катаць па вуліцы рэхву
Заганяць вечарам курэй на седала
У якім эпізодзе Тонік праяўляе сябе як выхаваны чалавек
Хлопчык перажывае, што зайшоў у хату Жолудзя і не прывітаўся
Разглядаючы малых птушанят, ен хваляваўся, што залішняя цікавасць можа адбіць ад гнязда
птушку
Ен дапамог няпрошаным гасцям - паліцаям
Чаму Тонік указаў паліцыйскім на хату Мокуця, калі тыя спыталі, у каго есць конь?
Хлопчык хацеў пазбегнуць пакарання ад Мокуця за спробу паласавацца яго салодкімі яблыкамі
Тонік хацеў напакасціць сыну Мокуця - Арсеніку.
Хлопчык зрабіў гэта не падумаўшы.
Чаму Тонік устрывожыўся больш, чым Арсенік, калі конь суседзяў вярнуўся дадому без гаспадара?
Тонік любіў жывёл больш, чым Арсенік
Ён адчуваў, што ў гэтым ёсць яго віна
Арсенік быў надта рахманы, ён не адчуваў бяду, а жыў надзеяй, што ўсё будзе добра
Якія эпізоды сведчаць аб тым, што Тонік перажывае за свой учынак?
Тонік не гоніць сваю карову ў грамаду, а выводзіць на ўзмежкі
Цяжкія маральныя перажыванні прыводзяць да цяжкай хваробы
Ен не можа сканцэнтраваць сваю ўвагу на гульні, як яго сябры
Якія рысы характару былі ўласцівы Тоніку?
Працавітасць
Паслухмянасць
Пачуццё сяброўства
Якую ролю ў раскрыцці характару Тоніка адыгрывае эпізод пакаяння?
Не варта было ўводзіць такі эпізод. Сустрэча з Арсенікам толькі абвастрае боль
Я не разумею, чаму аўтар прыдумаў такі эпізод. I так усё зразумёла
Важную ролю. Дапамагае чытачу зразумець душэўны стан Тоніка і тую сітуацыю, у якой ён апынуўся
