wayground logo

Free Printable Worksheets

Font size

S
M
L
XL
Worksheets

Злучнік. Часціца. Выклічнік

Total questions: 14

Worksheet time: 28mins

Name
Class
Date
1.

Вызначце правільнае сцверджанне

a)

злучнік – гэта самастойная часціна мовы;

b)

злучнік – гэта службовая часціна мовы;

c)

злучнік – гэта даданы член сказа;

2.

Адзначце сказы, у якіх перад злучальнымі злучнікамі трэба паставіць коскі:

a)

І лес і снег у чыстых зорах, у срэбных пацерках – кусты;

b)

Яна спазнала забыццё і холад, яна перамагла сляпую злосць і не змаглі ні час ні цяжкі молах скрышыць яе святую прыгажосць;

c)

Усё цябе кудысьці цягне, заснуць да рання не дае: то ты ідзеш па топкай багне і сцежкі свецяцца твае то пралятаеш над ракою;

d)

Здаецца, сонечныя рысы цябе саткалі на вадзе і ціха шэпчуць кіпарысы, тваёй зайздросцячы хадзе.

3.

Адзначце правільнае сцверджанне:

a)

У сказе Атрымаю я за двойку і ў хвост і ў грыву неабходна паставіць коску пасля слова хвост, таму што злучнік і злучае аднародныя члены сказа і паўтараецца двойчы;

b)

У сказе Атрымаю я за двойку і ў хвост і ў грыву не трэба ставіць коску пасля слова хвост, таму што “і ў хвост і ў грыву” – гэта фразеалагізм.

4.

Адзначце сказы, у якіх слова затое з’яўляецца злучнікам і пішацца разам:

a)

Я не (за) тое, каб народы брылі па вузкай каляі. А я (за) тое, каб заўсёды – які б там час, якія б моды! – быць верным роднае зямлі;

b)

У паветры ўжо адчуваўся подых блізкай восені. Днём усё яшчэ было горача. (За) тое ноччу дацінаў холад;

c)

З-пад навісі дрэў блішчаць толькі рэдкія зоркі, (за) тое вакол нас тысячы маленькіх зорачак-светлячкоў;

d)

Люблю мой край (за) тое, што ў ім часы другія, што згінула былое;

e)

Жыта “на лужках” вымакла зусім, (за) тое на гары і пад лесам сцяной ідзе.

5.

Выберыце правільны адказ:

a)

Часціца – гэта службовая часціна мовы, якая звязвае аднародныя члены сказа або часткі складанага сказа;

b)

Часціца – гэта службовая часціна мовы, якая служыць для перадачы дадатковых адценняў значэння ў сказе або для ўтварэння формаў слоў;

c)

Часціца – гэта самастойная часціна мовы, якая служыць для перадачы дадатковых адценняў значэння або для ўтварэння формаў слоў.

6.

З дапамогай формаўтваральных часціц утвараюцца граматычныя формы:

a)

загаднага ладу дзеяслова;

b)

прошлага часу дзеяслова;

c)

ступеняў параўнання прыметнікаў;

d)

умоўнага ладу дзеяслова;

e)

абвеснага ладу дзеяслова.

7.

Адзначце сказы, у якіх часціцы трэба пісаць асобна

a)

– Як ты думаеш, Базыль, ці ёсць на свеце такі чалавек, які панёс (бы) гэты дуб?

b)

Сонца яшчэ не ўзышло, і было даволі (такі) халаднавата;

c)

І ўсё ж (такі) па нечым другім, невядомым і не распазнаным, было відаць, што ён слухае;

d)

Не ўсё (ж) на бацькавай шыі сядзець, пара і свой розум мець;

e)

І ўсё ж Андрэй (такі) сабраўся ў дарогу.

8.

У якіх сказах патрэбна пісаць часціцу бы?

a)

Усё ж нядрэнна было (б, бы) убачыць каго-небудзь знаёмага;

b)

Як (б, бы) там ні было, але адзінокі, без сяброў, бусел ляцеў над прасторамі роднай зямлі;

c)

Баяцца зварухнуцца дрэвы, хаця (б, бы) ні пушыначкі, ні сняжыначкі не атрэсці са сваіх галін;

d)

Птушачкі і самі, зразумела, знайшлі (б, бы) тую нялёгкую дарогу ў вырай, але з журавамі надзейней;

e)

Жыццё наогул мірыць людзей, як (б, бы) яны між сабою ні спрачаліся, ні разыходзіліся.

9.

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба ўставіць часціцу ні:

a)

А снег усё ішоў і ішоў. І _ дачакаемся, калі ён высыплецца ўвесь;

b)

Дабро, хто б яго _ зрабіў, прыносіць аднолькавую радасць чалавеку;

c)

І ўсё ж, хоць у Славы і _ было якой-небудзь прыхільнасці да незнаёмага, ён, гэты вайсковец, _ здаўся ўжо такім страшным;

d)

Кім бы ён _ быў па прафесіі ці пасадзе, найперш павінен быць чалавекам;

e)

Людзі верылі і _ верылі, але слухалі так, што забываліся на ўсё;

10.

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба ўставіць часціцу не:

a)

Хто _ прыйдзе на сустрэчу, той _ пабачыць славутага пісьменніка;

b)

Хто _ шануе іншых, той сам пашаны мець _ будзе;

c)

Што _ зробіш для добрага чалавека;

d)

Што _ край, то свой звычай;

e)

Калі _ зойдзеш да сябра, той увесь час за кнігаю;

11.

Адзначце выказванні, у якіх не (ня) са словамі пішуцца разам:

a)

(не) глыбокая, але хуткая рака;

b)

яблык вісеў (не) высока;

c)

(не) пакоіцца за маці;

d)

кашуля (не) расшпілена;

e)

яшчэ (не) дачытаная кніга.

12.

Адзначце сказы, у якіх не і ні са словамі трэба пісаць асобна:

a)

Каб птушкі нават зніклі з саду, ён, бадай што, і (не) заўважыў бы гэтага;

b)

Гнёзды журавы робяць на верхавых, (не) зарослых кустамі балотах;

c)

(Не) вялічкі, акружаны віхлястай стужкай Нёмана і мудрымі дубамі, хутарок каля Мікалаеўшчыны празвалі Смольняй;

d)

Першая вартавая вежа, узведзеная славянамі для абароны, бялела ў (не) чапаным лесе свежаабчасанымі бярвеннямі;

e)

(Ні) разу (не) бачыў я ў гэтых лясах мядзведзя, хоць ён тут, ведаю, водзіцца;

13.

Выклічнік – гэта часціна мовы:

a)

самастойная;

b)

службовая;

c)

асобая.

14.

Адзначце сказы, у якіх пасля выклічнікаў знакі прыпынку не ставяцца:

a)

– Ой як добра, што яна нарэшце знікла! – узрадавалася белая рака;

b)

Ах ты дарожачка дахаты! Немагчыма апісаць усю бездань пачуццяў, што раптам ахопліваюць тваё сэрца;

c)

Ой ты сонца-сонейка! Што ж ты раненька ўзыходзіш, што ты позненька заходзіш?

d)

Эх шырыня якая! Воля! Аж дух зацінае;

e)

Ах вунь ён дзе, клянок.