NEW
Font size
WorksheetsЦі ведаеш ты беларускую мову?
Total questions: 10
Worksheet time: 5mins
Гмах-гэта...
Мужчынскі капялюш у форме цыліндра
Вялікае пласкадоннае судна для перавозкі грузаў
Вышынны будынак
Прылада для раздрабнення чаго-небудзь
Што такое СПОДАК?
Курынае яйка малога памеру
Пачуцце жалю і тугі
Чорнае зерне ў коласе
Невялікая талерка, на якую ставіцца кубак
Што такое КРЫГА?
Ніжняя частка хрыбетніка
Канструкцыя будынка
Ільдзіна на рацэ, возеры
Камяністая водмель
Хто такі ГАРБАР?
Майстар па апрацоўцы скуры
Прылада для разьбы па дрэве
Удзельнік рытуальнай працэсіі
Закрыты сасуд з носікам для кіпячэння вады
Што абазначае слова КАРАК?
Адмерлы слой кары
Затычка для бутэлек
Выканаўца пакаранняў у часы ВКЛ
Задняя частка шыі
Прысак-гэта...
Гарачы попел
Накладная кішэня
Паходны кацялок
Чахол для перавозкі адзення
ВЫДМА-так называюць...
Зношанае адзенне
Прывід, цень
Наносны пясчаны пагорак
Дзіця драпежнай жывеліны
Што Вам уяўляецца пры слове ТВАНЬ?
Бакавая частка чэрапа
Непрыемны пах
Багністая мясцовасць
Невялікая лясная птушка
ДЗЯДЗІНЕЦ. Вы лічыце, што гэта...
Умацаваны цэнтр старажытнага горада
Малады хлопец, які доўга не жэніцца
Узброены воін
Падарунак ад госця
ВЕТАХ - гэта...
Дрэннае надвор'е
Ануча для выцірання чаго-небудзь
Каржакаватае дрэва
Месяц у апошняй квадры
