Font size
WorksheetsЗваротак
Total questions: 10
Worksheet time: 3mins
Адзначце правільнае сцвярджэнне.
Зваротак — словы, з якімі звяртаюцца да каго-небудзь;
зваротак — слова або спалучэнні слоў, якія называюць таго, да каго звяртаюцца з мовай;
зваротак выражаецца назоўнікам;
у ролі зваротка выкарыстоўваюцца толькі адушаўлёныя назоўнікі;
зваротак заўсёды знаходзіцца ў пачатку сказа.
Вызначце сказы, у якіх выдзеленае слова з'яўляецца звароткам.
Прывет табе Нёман мой родны!
Я вас стаміў, прашу прабачэння, але пакажу вам яшчэ адзін цуд прыроды.
Лес... Яго гасціннасць сапраўды казачная.
Будзеш Арынка сягоння на сходзе?
Парыжэў ты лес сінякудры ўвабраўся ў белы туман.
Адзначце сказы з развітымі звароткамі.
Спі, маленькі мой сыночак!
Навучы ты, сасна векавая, як пакуты мае перажыць.
Ой вы, гусі, паняслі вы за сабою лета!
Адышло ад нас ты, лета.
Зямля ж тут, братцы, залатая.
Адзначце нумары сказаў, у якіх на месцы ўсіх пропускаў трэба ставіць коскі.
Узыдзі_ зорка срэбная_ над абшарамі нашых бароў.
Дзе_ ты_ зорка мая прамяністая_ за якія хмары схавалася?
Гэй_ ляці_ маленства_ рвіся ў люстраную даль.
Спевы, грукат перуновы слухаць буду рад. Толькі не грымі ты_ лес мой_ грукатам гармат.
Адзначце сказы, у якіх на месцы ўсіх пропускаў трэба ставіць коскі.
Люблю_ цябе_ я_ лес кашлаты_ у ціхім шэлесце бяроз.
Эх_ ты_ лета гарачае, бурнае! Ажыўляеш ты поле і луг
Рана ты_ жоўтае лісце_ са звонам журботным злятаеш.
Эх_ лета-лецейка любое_ ты адцвітаеш_ залатое.
Адзначце правільнае сцвярджэнне:
Зваротак — гэта слова або спалучэнні слоў, якія называюць асобу, да якой звяртаюцца;
зваротак можа выражацца любой часцінай мовы;
зваротак у сказе з'яўляецца дзейнікам;
на пісьме звароткі выдзяляюцца коскамі ці клічнікам;
у межах развітага зваротка не можа быць аднародных членаў сказа.
Вызначце сказы, у якіх выдзеленае слова з'яўляецца звароткам.
Я брат адразу адгадаў, што музыкам ты нарадзіўся.
Кут мой родны кут прыгожы да цябе я зноў прыйшоў.
А брат маўчыць, нічога не гаворыць.
Міхал ідзі ў свае абходы.
Жыццё на волі любіць салавей.
Адзначце сказы з развітымі звароткамі.
Я так і ведаў шаноўныя дзядзькі што вы дапаможаце нам.
Чаму ж вецер думкі злыя ты ў душу маю нагнаў?
Не шумі ты лес высокі нудных песень не спявай.
Не плач і не бядуй стары.
Ой ты мае сонца як жа свеціш ясна!
Адзначце сказы, у якіх на месцы ўсіх пропускаў трэба ставіць коскі.
Добры дзень_ вясна-красна_ як ты люба ўсім нам!
Цябе мы любім дужа_ вясёлая_ зіма!
Жыватворчай працы многа_ у цябе_ вясна-сяброўка!
Ах_ вы_ дзеці_ што ж вы нарабілі!
Адзначце сказы, у якіх на месцы ўсіх пропускаў трэба ставіць коскі.
Бывай_ матуля родная_ не сумуй па мне_ дарагая!
Ой_ ты_ ночка_ чарнявая ночка_ агарні цеплынёю мяне!..
Дзе ты_ мілы сокал_ блізка ці далёка_ радасць светлавокая мая?
Эх_ маці-печ_ ты рай нябесны і найпатрэбнейшая рэч!
