Wayground logo

Free Printable Worksheets

Font size

S
M
L
XL
Worksheets

Параўнальныя звароты

Total questions: 10

Worksheet time: 20mins

Name
Class
Date
1.

Адзначце сказы, дзе правільна расстаўлены знакі прыпынку

a)

Начамі, што яблыкі, падаюць зоры

b)

Як чорны парасон, вісела цемра над зямлёй

c)

Поле, нібыта падковай, акружана лесам

2.

Адзначце сказы з параўнальнымі зваротамі (знакі прыпынку не прастаўлены)

a)

Упалі першыя буйныя кроплі дажджу і нібыта крупінкі жывога срэбра задрыжалі і пакаціліся па дарожным пыле.

b)

І дзе на свеце ёсць такая як Нёман рэчанька другая

c)

Вада ў рацэ празрыстая.

d)

Раса на траве блішчыць.

3.

Адзначце сказы з правільнай пастаноўкай знакаў прыпынку

a)

Дзядзька спаў як пшаніцу прадаўшы.

b)

Нібы подых ночы, даносіліся шолахі з блізкага бору.

c)

Выхаваныя людзі шчырыя і баяцца хлусні як агню.

d)

Абоз расцягнуўся больш як на вярсту

4.

Адзначце сказ (ы) з правільнай пастаноўкай знакаў прыпынку

a)

Гэтая кніга выдадзена, як дапожнік для старшакласнікаў.

b)

Ішлі мы дадому, як мыла з’еўшы.

c)

Васька сядзеў як на іголках.

5.

Адзначце сказы з пунктуацыйнымі памылкамі

a)

Дні стаялі светлыя, ясныя бы крышталь.

b)

Яшчэ болей, чым папера, Петрака зацікавіла манастырская кніжная келля.

c)

Лось з’явіўся нечакана быццам здань.

d)

Дзе-нідзе як волаты ахапіўшы вузлаватым карэннем зямлю, стаялі дубы.

6.

Адзначце сказы з параўнальнымі зваротамі (знакі прыпынку не прастаўлены)

a)

Па рацэ як сцвярджаў начальнік прыстані усяго кіламетраў дзвесце.

b)

Можа травы і нагадалі мне нашы ранейшыя сустрэчы.

c)

Стагі сена нібы горы.

d)

За сваім мужам я жыву як за каменнай сцяной.

7.

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску (коскі).

a)

Стагі сена_ нібы горы.

b)

Сябры ведалі Івана Мележа_ як мэтанакіраванага чалавека.

c)

Бацька бярог свой новы гадзіннік_ як зрэнку вока.

8.

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску (коскі).

a)

У сыночка вочкі_ нібыта васілёчкі.

b)

Генадзя Кісялёва мы ведаем_ як жыццяпісца Кастуся Каліноўскага.

c)

Вада ў нашай крынічцы халодная_ быццам лёд.

9.

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) НЕ трэба паставіць коску (коскі).

a)

Падаў, ціха слаўся на дол лёгкі_ нібы пух_ сняжок.

b)

Без каня селяніну_ як без рук.

c)

У гісторыю беларускай літаратуры Кандрат Крапіва ўвайшоў_ як пісьменнік-сатырык.

10.

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) НЕ трэба паставіць коску (коскі).

a)

Камбайны павольна_ быццам караблі_ па жытнёвым полі паплылі.

b)

Дзве ялінкі_ нібыта блізняткі.

c)

Цэлы дзень на шашы шумна_ нібы на кірмашы.