wayground logo

Free Printable Worksheets

Font size

S
M
L
XL
Worksheets

Звароткі і параўнальныя звароты

Total questions: 9

Worksheet time: 18mins

Name
Class
Date
1.

Адзначце сказы, у якіх трэба паставіць адну коску.

a)

Люблю цябе мой светлы родны горад ціхмяна-задуменная сталіца.

b)

Радзіма мая дарагая ты ў шчасці жаданым жыві.

c)

Што ж ты так самоцішся мілая ты птаха?

d)

Я забыццю вас продкі не аддам.

2.

Адзначце сказы, у якіх трэба паставіць дзве коскі.

a)

Ой лясочак ой лясок ты імчышся не ў той бок.

b)

Дзе ты часіна светлая надзей?

c)

Сад у квецені садзе мой родны мне так цяжка з табой разлучыцца!

d)

Плыві ў прастор сяброўская гаворка плыві ўспамінаў светлая рака!

e)

Верасок верасок не хавай мой грыбок!

3.

Адзначце сказы, дзе трэба паставіць тры коскі.

a)

Гуляйце вейце снежныя вятры ад ранняй да вячэрняе зары.

b)

Незабудкі мае незабудкі мой блакітны і радасны май!

c)

Што ты месяц над стрэхамі ходзіш серабром напаўняеш калодзеж?..

d)

Добры дзень вам палачане добры дзень Дзвіна!

4.

Адзначце сказы, у якіх асабовыя займеннікі НЕ аддзяляюцца ад зваротка коскай.

a)

Зямля _ ты наша ўпрыгожым у сад абернем мы цябе.

b)

Арцём _ мы цябе чакаем.

c)

Мае вы _ госці дарагія! Давайце песню мы спяём.

d)

Ці добра людзі _ вам жывецца?

e)

Восень _ ты нудная восень дажджлівая! Ты немінуча заўсёды.

5.

Адзначце сказы з параўнальнымі зваротамі, пры якіх трэба паставіць коскі.

a)

Вясною падалі пялёсткі нібы сняжынкі на мурог.

b)

Дзень выдаўся як на заказ.

c)

Голас нібы срэбны званочак.

d)

З клёна як з календара лісты зрывае восень.

e)

У полі як і ў лесе многа розных птушак.

6.

Адзначце сказы, у сярэдзіне якіх коска НЕ ставіцца.

a)

Плылі мне насустрач хмары нібы цяжкія беласнежныя зубры.

b)

Шчокі быццам расквечаныя макам.

c)

Пры апошніх словах прамоўцы быццам ветрык прайшоў па зале.

d)

Дубы вялізныя як зялёныя хмары.

e)

На ўсе пытанні Максімка адказваў зусім як дарослы.

7.

На месцы пропуску (пропускаў) ёсць коска (коскі)

a)

Быццам пацеркі _ ірдзелі журавіны на траве.

b)

Адразу лінула _ як з вядра.

c)

Больш _ як на кіламетр цягнуўся гэты малюнак.

d)

Нават сам хлопец успрыняў гэта _ як пахвалу і задаволена ўхмыляўся.

e)

Зала была _ як наэлектрызаваная.

8.

На месцы пропуску (пропускаў) няма косак

a)

Болей _ як два месяцы _ няма дажджу.

b)

Тады я ўжо зусім па-іншаму зірнуў на гісторыю _ як на навуку...

c)

Як малако разлітае _ бялее шыр палёў.

d)

Ласкавае сонца _ што дзень ясны.

e)

Гэта быў не хто іншы _ як наша бабуля.

9.

На месцы пропуску (пропускаў) няма косак

a)

Як сістэма выхавання _ педагогіка пачала складвацца ў старажытных дзяржавах.

b)

Алег Раманавіч адчуваў сябе горш _ як на дзяржаўным экзамене...

c)

Са старажытнасці людзі імкнуліся жыць _ як мага бліжэй да вады.

d)

І _ як жывая _ паўстала перад ім карціна.