wayground logo

Free Printable Worksheets

Font size

S
M
L
XL
Worksheets

Тэставая работа (красавік)

Total questions: 10

Worksheet time: 30mins

Name
Class
Date
1.

Адзначце складаназлучаныя сказы

a)

Вясна была яшчэ ў пачатку, але снягі ўжо раставалі.

b)

Вецер дзьмуў, і шумеў па-над Нёманам бор.

c)

Бацька моўкне і чакае, што скажа дзядзька або маці.

2.

Адзначце сказы, якія адпавядаюць схеме [  ], і [  ]:

a)

Вее вецер, свішча ў коміне, горка плача, надрываецца; і цяпер мне тая музыка, як жывая, успамінаецца.

b)

Нам было весела разам з гэтай мяцеліцай, і мне ад радасці хацелася пад разгалістай ліпай спяваць пра снег і пра зіму.

c)

Па самай зямлі паўзлі мурашачкі, і былі яны занадта заняты сваёю працай.

3.

Адзначце сказы, дзе правільна расстаўлены знакі прыпынку:

a)

Вёска стаяла сярод лесу – а таму грыбоў і ягад хапала.

b)

На лес наплывае зняменне, і вільгаццю тхнула з нізін, а зоркі ў бяздонным скляпенні глядзелі праз навісь галін.

c)

Ступіць бы сну на халадок пад дрэвам – ці целу рынуцца б на хвалі ўплынь.

d)

Калі-нікалі праляціць з піскам кажан або пракрычыць сава.

4.

Адзначце сказ, у якім на месцы пропускаў трэба паставіць коскі:

a)

Цёпла__ і ўтульна.

b)

Момант__ і Сцёпкава постаць знікае з вачэй.

c)

У нізінах мякка закучаравілася трава__ і пракінуліся залатыя вочкі кураслепу.

d)

Згарэлі дровы__ а вуголле яшчэ захоўвала агонь.

5.

Адзначце складаназалежныя сказы

a)

У самае спакойнае лета лужкі перасыхалі зусім, і гразь камянела, трэскалася.

b)

Над маладзіком, які чырванеецца рожкамі ўгору, невысока блішчыць Венера.

c)

Нанач браўся туман, сіняваты, густы, як завараны крухмал.

d)

Выйшлі з двара надвячоркам, калі ўздоўж вуліцы наскрозь ружавеў ад сонца ўзняты каровамі пыл.

6.

Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх даданая частка знаходзіцца перад галоўнай

a)

Калі я ўпершыню ляцеў на самалёце, пры пасадцы вельмі прасіў лётчыка праляцець скрозь воблакі.

b)

Бераг, на якім чарнела сцяна лесу, адыходзіў прэч, аддаляўся ўсё больш.

c)

Як толькі дзядзька адчыніў старыя, скрыпучыя дзверы, у гуменца хлынула маладое, румянае сонца.

d)

Гаварыць з Аркадзем было цяжка, нават балюча, хоць ніякай асабістай віны перад ім Багдан не адчуваў.

7.

Адзначце складаназалежныя сказы з правільнай пастаноўкай знакаў прыпынку

a)

Пайшоў Петрык пад тое дрэва, адкуль стук чуўся.

b)

У гэты момант пачулася, як зашоргалі па ржэўніку нечыя ногі.

c)

Чакаюць верасы і каласы, каб зноў дажджу напіцца.

d)

Калі ўзыходзіць сонца, тады пяе ўсход.

8.

Адзначце складаназалежныя сказы з пунктуацыйнымі памылкамі

a)

Як ворану вышэй за арла не лятаць так ворагу нашай зямлі не таптаць.

b)

Пасля я абследаваў усе пакоі ў другім крыле і пераканаўся, што схавацца там няма дзе.

c)

Па сцежачцы, што вілася ад лесу і бегла праз поле павольна ішлі два чалавекі.

d)

У хаце, куды ўвайшоў Алёша следам за лесніком, стаяў густы змрок.

9.

Адзначце складаназалежны сказ, у якім даданая частка знаходзіцца ў сярэдзіне галоўнай:

a)

Кожнага чалавека варта паслухаць, калі ён расказвае пра сябе ды не надта выхваляецца, не хлусіць.

b)

Калі Рыгорка яшчэ толькі першы раз прыехаў да бабулі, яму было ўсяго тры гады.

c)

Кар’ер, да якога назаўтра накіраваліся юныя лыжнікі, знаходзіўся кіламетры за тры-чатыры ад вёскі, за ўзлессем.

10.

Адзначце сказы, у якіх ёсць звароткі

a)

-Няўжо ты, дзед, такі дужы? – не паверыў Букрэй

b)

– Ну што, герой, прыйшоў? – дачытаўшы старонку, папытаўся Цішка Гартны

c)

На жаль, у асобных людзей яшчэ абыякавыя адносіны да прыроды, спажывецкія.

d)

На шчасце, я ад маці не чуў нічога падобнага.