WorksheetsБяззлучнікавыя складаныя сказы
Total questions: 10
Worksheet time: 28mins
Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы
Міла бомы смяюцца ў цішы, ціха срэбрам грукае крыніца.
Чалавек аблюбаваў сабе мясцінку, памацаў нагою, каб не было мокра, і лёг.
На берагах Бярозы-ракі з’явіліся ўмацаваныя паселішчы людзей, узброеных лукамі, стрэлам
Зямля жыве: у бераг б’юць прылівы, у вырай адлятаюць жураўлі.
Адзначце сказ (ы), дзе правільна расстаўлены знакі прыпынку
Праходзяць паязды, пыхкаюць дымам паравозы, дымяць у неба заводы, зелянеюць паплавы, пагойдваецца жытняе поле, у хвоях чуцен ветравы шэпт, у рэчцы пад сонцам блішчыць вада.
Пасееш упару, – будзеш мець хлеба гару.
Яснее ясень, залаціцца клён.
Адзначце сказ (ы), у якіх на месцы дужак трэба паставіць працяжнік
Трапіш да кабеціны рахманай ( ) паспытаеш, друг мой дарагі, дранікі са свежаю смятанай, бабку, клёцкі, нават пірагі.
Акно адчынілася ( ) у хату дыхнула вясна.
Умеў памыліцца ( ) умей і паправіцца.
Адзначце бяззлучнікавы складаны сказ
Дзе вольхі сталі ў карагод, лёг адпачыць калгасны статак.
Пайдзі лугамі ў поўдзень светлы – увесь твой край, як сад, цвіце.
У пагоні за буйной рыбай арлан-белахвост кідаўся, склаўшы крылы, з лёту ў ваду і даваў нырца.
Адзначце сцвярджэнне, якое раскрывае сутнасць складаных бяззлучнікавых сказаў
такі сказ можа складацца толькі з дзвюх частак
у такіх сказах заўсёды ставіцца толькі коска і кропка з коскай;
у такіх сказах паведамляецца пра з’явы і падзеі, што адбываюцца ці існуюць у адзін момант, адначасова.
Адзначце сказы, у якіх на месцы дужак трэба паставіць двукроп’е:
Спадзе вада ( ) травы забуяюць.
Ды і як жа было не зразумець ( ) Глушакі ішлі ўдвух.
Я вось так гляджу ( ) павінен чалавек да ўсяго мець паняцце.
Адзначце сказ з правільнай пастаноўкай знакаў прыпынку
Бусел узмахнуў крыламі — праз хвіліну ў небе была толькі белая кропка.
Дзяўчына ідзе, лебедзь плыве.
Удачы не было: была ўзнагарода за цярплівасць
Адзначце сказ з правільнай пастаноўкай знакаў прыпынку
Бралася вясна, цяплела, па злізаных сонцам ледзяных каляінах беглі ручаі.
Стаяла прадвесне на дварэ- быў сакавік.
Раніца была цудоўная, неба без аблачынкі, зіхацелі мокрыя газоны, успыхвалі блікамі вокны.
Адзначце сказ з няправільнай пастаноўкай знакаў прыпынку
Я думаў - гэта сон прысніўся мне.
Неўзабаве, расплюшчыўшы вочы, Міхась павярнуў галаву налева: доўгі хвост цягнецца ўперадзе.
Звыклыя гукі напоўнілі лясныя гушчары, у галлі заварушылася сонная птаха, піскнуў заяц, бязгучна мільгануў кажан.
Які знак прыпынку неабходна паставіць замест пропуску?
Зноў бранзавеюць шышкі на ялінах____ зноў восень на бярэзніках ляжыць.
коску
працяжнік
двукроп'е
