Wayground logo

Free Printable Worksheets

Font size

S
M
L
XL
Worksheets

Акісляльна-аднаўляльныя рэакцыі

Total questions: 10

Worksheet time: 6mins

Name
Class
Date
1.

Выберыце дакладнае сцвяржэнне.Ступень акіслення – гэта:

a)

сукупнасць электронаў з блізкімі значэннямі энергіі

b)

атамы з аднолькавым зарадам ядра

c)

умоўны зарад атама ў хімічным злучэнні, калі дапусціць, што яно складаецца толькі з іонаў

d)

умоўная велічыня, якая характарызуе здольнасць атамаў хімічнага элемента прыцягваць да сябе агульныя электронныя пары

2.

Выберыце сцвярджэнне, якое правільна характарызуе магній:

a)

тып хімічнай сувязі ў простым рэчыве — іонная

b)

на знешнім электронным слоі атама знаходзяцца два электроны

c)

ступень акіслення атама ў саставе простага рэчывы прымае значэнне +2

d)

агульная колькасць электронаў у атаме роўна 24

3.

Укажыце адпаведны рад значэнняў ступеней акіслення, якія адсутнічаюць ў правілах.У простых рэчывах ступень акіслення атамаў роўная ... Ступень акіслення атама фтору ў злучэннях роўная ... Ступень акіслення атамаў шчолачных металаў у злучэннях роўная ... Ступень акіслення атамаў алюмінію ў злучэннях заўсёды роўная ...

a)

0, –1, +1, –3

b)

+1, –1, +1, +3

c)

0, +7, +1, +3

d)

0, –1, +1, +3

4.

Выберыце рад, у якім формулы рэчываў размешчаны па меры павелічэння ступені акіслення атамаў серы:

a)

FeS, S8, MgSO4, CaSO3

b)

CaSO3, FeS, S8, MgSO4

c)

FeS, S8, CaSO3, MgSO4

d)

S8, MgSO4, CaSO3, FeS

5.

Формула злучэння з іонным тыпам сувязі, у якім ступень акіслення атамаў хлору роўная +7, мае выгляд:

a)

HClO2

b)

Cl2O7

c)

KClO4

d)

KClO

6.

Тэрмітныя сумесь, якая ўжываецца для зваркі металаў, складаецца з магнію і аксіду жалеза(III). Вызначце колькасць электронаў, якія перайшлі ад атамаў магнію да атамаў жалеза пры ўзаемадзеянні кампанентаў сумесі.

(a)  

7.

У хімічнай рэакцыі, ураўненне якой мае выгляд: Fe + CuCl2 = Cu + FeCl2, прадуктам акіслення з’яўляецца рэчыва:

a)

жалеза

b)

хларыд медзі(II)

c)

хларыд жалеза(II)

d)

медзь

8.

У хімічнай рэакцыі, ўраўненне якой мае выгляд: Ba + 2H2O = Ba(OH)2 + H2, адноўнікам з’яўляецца рэчыва:

a)

барый

b)

вада

c)

гідраксід барыю

d)

вадарод

9.

Выберыце дакладныя сцвярджэнні:

a)

Акісленне — працэс аддачы электронаў.

b)

Акісляльнік аднаўляецца.

c)

У выніку працэсу акіслення ступень акіслення атама памяншаецца.

d)

Адноўнік прымае электроны.

10.

Сярод пералічаных рэчываў: натрый, серавадарод, золата, фтор тыповым акісляльнікам з’яўляецца...

(a)