WorksheetsБяззлучнікавы складаны сказ
Total questions: 11
Worksheet time: 6mins
Name
Class
Date
1.
Напішыце сваё прозвішча, імя ,нумар групы
4 lines
2.
Адзначце складаныя бяззлучнікавыя сказы:
a)
За гаем сонца патухае, з-за гор выходзіць маладзік.
b)
Па балоце ісці было цяжка: багна амаль не замярзала і на зіму.
c)
Ён выходзіў на ганак і дабрадушна ўглядаўся ў сына паверх акуляраў, затым энергічным рухам рукі скідаў акуляры, усміхаючыся, сыходзіў з ганка і абдымаў сына.
d)
А журавель крычаў, кідаў у ветраны прастор дарэмныя гукі трывогі, махаў і махаў аслабелымі крыламі, пяўся наперад сваёй доўгай шыяй, але дагнаць чараду не мог.
3.
Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх правільна пастаўлены знакі прыпынку:
a)
Доўга не мог заснуць Міхась, клапатлівыя думкі змянялі адна адну.
b)
Першы марозік моцна скаваў зямлю - у паветры кружацца рэдкія сняжынкі.
c)
Даволі часта трапляюцца старыя асушальныя каналы; яны заплывапі тванню і зараслі плывунамі.
d)
Вясёлка над Дзвіной паднялася ўгару, колеры яе пабляклі і неўзабаве рассеяліся зусім.
4.
Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць двукроп'е:
a)
У маленькім садку было надзвычай хораша ... белапенная квецень аздобіла кожнае дрэўца.
b)
Вучаць, выхоўваюць не падручнікі ... вучыць, выхоўвае настаўнік.
c)
Машына са збожжам бяжыць, вецер разносіць над светам ... у нас ... зайздроснае лета, у нас ... багатае лета.
d)
3 правага боку альтанкі цягнуліся руіны старога замка ... яшчэ ніжэй ляжала паўкругам вялікая даліна.
5.
Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх на месцы пропускаў патрэбна паставіць працяжнік:
a)
Алесь зразумеў ... нервовасць Кастуся можа сапсаваць справу.
b)
Вецер загуляе ... хвойнік, лозы гнуцца.
c)
Не туман на рацэ плыве ... прыдрамалі ў цясніне аблокі.
d)
Любіце працу ... у ёй найбольшы смак жыцця.
6.
Адзначце сказы з пунктуацыйнымі памылкамі:
a)
Адчыніў Сымонка дзверы і адразу крок спыніў: такой чыстае кватэры ён не бачыў і не сніў.
b)
Чалавек крычаў -зямля маўчала.
c)
Шумелі вербы над вадою: з-за хмараў месяц выплываў.
d)
Ціха было ў навакольных лясах, супакоілася птаства, не шапацелі дрэвы.
7.
Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коску:
a)
Вечар сыходзіць на вялізны горад _ моцны вецер, ідучы з узмор’я, запаўняе вуліцы і плошчы, кружыць у глухіх дварах, над адталымі гурбамі
b)
Вось ужо гром грукоча над самай галавой _ маланка зіхаціць безупынна _ вецер хістае дрэвы
c)
Вось і збылася мая запаветная мара _ мне далі кватэру!
d)
Якраз прыпала свята вызвалення _ усюды сцягі, зелень, кветкі, музыка, людзі з ордэнамі, медалямі на грудзях
e)
Шкло ў акне на верандзе пазвоньвала _ блізка ў буфеце ў такт грымотам адзываліся перазвонам крыштальныя келіхі
8.
Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць двукроп’е:
a)
Тут ужо кіпела жыццё _ звінелі на палянках пчолы, у кустах і на дрэвах спявалі птушкі
b)
Жнівеньскае неба блішчэла, як свежарэзанае волава _ дзьмуў тугі цёплы вецер
c)
Перавярнуўся воз _ раскідалася дабро
d)
Прачытаў Алесь пісьмо, задумаўся _ сапраўды, рэдка ўсміхаецца мама
e)
Палахлівае здзіўленне расло і расло _ такога мноства людзей я яшчэ ніколі не бачыў
9.
Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць працяжнік:
a)
Зірнуў Мірон і яшчэ болей здзівіўся _ там, высока над зямлёй, скакала жаба
b)
Спеюць парэчкі _ адцвітаюць белыя півоні
c)
Праца кіпіць _ аж зямля дрыжыць
d)
Гола ў полі _ жыта звезена даўно
e)
Пастух будзе гнаць статак на падвячорак _ выгані карову за вароты
10.
Адзнач сказы, дзе паміж часткамі трэба абавязкова ставіць двукроп'е:
a)
На белым фоне снегу залаціцца стужка сасновай кары _ паблісквае серабрыстымі вочкамі колішніх кветак галінка верасу.
b)
Цецерукі карміліся _ шчыпалі на галінках пупышкі - свой асноўны зімовы ласунак.
c)
Лабановіч акінуў вачамі ваколіцы _ усюды было цесна, цёмна і пуста.
d)
Адспявала лета песні, усе сабрала каласы _ пад сасонкамі, на ўзлессі, расцвітаюць верасы.
e)
Я ведаў _ экзамены ў гэтым годзе здаваць будзе цяжка.
11.
Адзначце складаныя бяззлучнікавыя сказы, у якіх знакі прыпынку пастаўлены правільна.
a)
Песня тужыць, песня летуценіць - песня льецца шумнаю ракой і ў Альбуці, на зялёнай сцэне, і ў гасцях, на плошчы гарадской.
b)
Дзяцінства будучага паэта праходзіла ў працы: ён (Анатоль Астрэйка) араў і сеяў, касіў і малаціў, пасвіў авечак і кароў, адводзіў на начлег коней.
c)
Пупышкі набрынялі на таполях: зеляніна прабілася ў палях.
d)
А цяпер у нас ёсць справа важнейшая: трэба падрыхтавацца да сустрэчы новых гасцей.
e)
Трапіш да кабеціны рахманай - паспытаеш, друг мой дарагі, дранікі са свежаю смятанай, бабку, клёцкі, нават пірагі.
100 %
