wayground logo

Free Printable Worksheets

Font size

S
M
L
XL
Worksheets

Мова - гэта стылева

Total questions: 25

Worksheet time: 23mins

Name
Class
Date
1.

У беларускай мове часта ўжываюцца традыцыйныя перыфразы (цар пушчы – зубр, другі хлеб – бульба і г.д). Укажыце імя і прозвішча вядомага беларускага паэта, палітычнага дзеяча па наступных перыфразах: сейбіт праўды, атаман мужыцкай праўды, чырвоны дыктатар, кароль Літвы.

(a)  

2.

Па прыведзеным артыкуле   “ЛАВА, ЛАЎКА, ТАПЧАНпераносная: услон, заслон (абл.), зэдлік / школьная, злучаная з нахільнаюдошкай: парта; столак (абл.)”  вызначце тып слоÿнìка, з якога  ён ÿзяты. Адказ запìшыце.

(a)  

3.

Як называецца верш, у якім пачатковыя літары радкоў складаюць якое-небудзь слова ці фразу?

(a)  

4.

Запішыце па-беларуску адным словам: прошлым летом.

(a)  

5.

Устанавіце адпаведнасць паміж імёнамі беларускіх пісьменнікаў, асветнікаў і фактамі іх біяграфій. Запішыце прозвішча, імя.

Нарадзіўся на Магілёўшчыне. Вучыўся ў Мсціслаўскім педагагічным тэхнікуме, Мінскім педагагічным інстытуце. Вядомы як аўтар паэм “Далёка да акіяна”, “Хамуціус”.  Выдатны перакладчык.

(a)  

6.

Якім членам сказа з’яўляюцца выдзеленыя у сказе словы?

Словы Сцяпана пры гэтай сустрэчы былі як вар на галаву.

(a)  

7.

Устанавіце адпаведнасць паміж імёнамі беларускіх пісьменнікаў, асветнікаў і фактамі іх біяграфій. Запішыце прозвішча, імя.

 

Нарадзіўся на Бабруйшчыне. Скончыў мясцовае павятовае вучылішча, вучыўся ў Пецярбургу на медыка. Вядомы як паэт і драматург. У яго творчасці спалучаюцца розныя мастацкія напрамкі: рамантызм, сентыменталізм, рэалізм. Адзін з беларускіх тэатраў носіць  імя гэтага пісьменніка.

(a)  

8.

Спалучыце паронімы вадзяністы – вадзяны – водны з адпаведнымі ім назоўнікамі, прыведзенымі ніжэй.

Выдра, знак, млын, прастора, раствор, снег, спорт, чарніла, шлях.

a)

                                                                      Вадзяністы  - снег, чарніла.

b)

                                  Вадзяны  - знак, выдра, млын.

c)

                                                                        Водны -  прастора, шлях, раствор, спорт.

d)

 Вадзяны - раствор, чарніла, шлях.

9.

Адзначце алфавіты, якія выкарыстоўваліся для кніганапісання на тэрыторыі Беларусі ў XIV – XVIII стст. :

1) арабская вязь;

2) кітайскія іерогліфы;

3) кірыліца;

4) лацініца;

5) фінікійскія знакі.

a)

 1, 3, 4            

b)

1,3,5

c)

1,2,4

d)

2,3,5

10.

Пра пэўны жанр вядома, што адбываюцца рэзкія павароты сюжэта, кантраснасць персанажаў, адсутнасць псіхалагічнай глыбіні, што абумоўлівае дынамічнасць дзеяння.  Жанр такога твора:

а) авантурная аповесць;

б) гістарычная драма;

в) прыгодніцкі раман;

г) гістарычны раман;

д) драматычная паэма.

a)

А

b)

Б

c)

В

d)

Г

e)

Д

11.

Разумею цяпер, чаму з выраю

Жураўлі на Палессе ляцяць.

Хто аўтар гэтых радкоў?

(a)  

12.

Выпраўце памылку ў сказе, у якім назоўнік (-і ) мае (-юць) канчаткі, не адпаведныя норме. Запішыце правільна слова (-ы).

      Мікалай  дастаў з рукзака паўбохана хлеба, шматок сала, бляшанку кансервы.

(a)  

13.

Запішыце прапушчаны  літаратурныя тэрмін, які адпавядае указанаму значэнню.

              Невялікі алегарычны аповед павучальнага характару, у якім няма традыцыйных умоўных персанажаў.

(a)  

14.

Устанавіце адпаведнасць паміж словамі і часцінамі мовы, да якіх яны адносяцца. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння лічбаў і літар.

a)

1Д; 2А; 3Г; 4Е; 5Б.    

b)

1А; 2Д; 3Г; 4Е; 5Б.    

c)

1Д; 2А; 3Е; 4Г; 5Б.    

d)

1Д; 2Б; 3Г; 4Е; 5А.    

15.

Запішыце, як адным словам беларусы называюць:

Красный угол

(a)  

16.

Запішыце, як адным словам беларусы называюць:

железная дорога

(a)  

17.

Запішыце, як адным словам беларусы называюць:

заливной луг

(a)  

18.

Запішыце назву кнігі, якая мае “расліннае” паходжанне?

(a)  

19.

Размясціце ў храналагічнай паслядоўнасці гісторыка-літаратурныя падзеі:

А)выданне зборніка”Жалейка” Я.Купалы

Б)Выданне зборніка “Вянок” М.Багдановіча

В)выданне Ф.Скарынам кнігі “Псалтыр”

Г)Выданне К.Каліноўскім “Мужыцкай праўды”

a)

В,А,Г,Б

b)

В, Г, А, Б

c)

Г, В, А, Б

d)

Б,А,В,Г

20.

Які ўстойлівы выраз узнік на аснове біблейскага сюжэта і азначае “поўная неразбярыха, беспарадак, гармідар”?

(a)  

21.

Падбярыце беларускія адпаведнікі да запазычаных слоў.

Прыярытэт

(a)  

22.

Падбярыце беларускія адпаведнікі да запазычаных слоў.

сінхронна

(a)  

23.

Падбярыце беларускія адпаведнікі да запазычаных слоў.

фіяска

(a)  

24.

Падбярыце беларускія адпаведнікі да запазычаных слоў.

вібрыраваць

(a)  

25.

Падбярыце беларускія адпаведнікі да запазычаных слоў.

траўма

(a)