wayground logo

Free Printable Worksheets

Font size

S
M
L
XL
Worksheets

Belarusian Language Quiz

Total questions: 12

Worksheet time: 56mins

Name
Class
Date
1.

Адзначце нумары сказаў, у якіх набраныя курсівам словы выступаюць у ролі параўнальных зваротаў і выдзяляюцца на пісьме коскамі.

a)

Гукі бяроставай трубы нібы спевы паляўнічага ражка зычна разліваліся ў бары.

b)

  Дождж ліў як з вядра.

c)

На Беларусі пчолы як гусі.

d)

  Хмара нібы расшчапілася маланкай.

e)

Маленькія нібы гарошыны каменьчыкі зрэдку стукаліся аб днішча машыны.

2.

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў не ставяцца коскі:

a)

Водбліскі ліхтароў _нібы жывыя _ гайдаліся ў чорнай вадзе.

b)

1)    Герасіма Пятровіча _ што токам ударыла.

c)

На дварэ ўжо _ як мае быць _ змеркла.

d)

1)    Каця мела моцныя рукі і лёгкія ногі, была гнуткай _ як галінка маладой вярбы.

3.

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коскі:

a)

Размовы пра будучую паездку на пэўны час _ быццам заглухлі.

b)

Дзед Стась замоўк _ быццам мыла з’еўшы.

c)

   Негусты, але высокі як шчотка ячмень быў зрэзаны жаткай.

d)

Назвы зямлі нашай _ нібыта сведкі мінулага.

e)

Снежань _ як руплівы гаспадар _ завяршае пражыты мной год.

4.

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коскі:

a)

  Андатра ўмывалася амаль _ як чалавек.

b)

Цяпер навальнічная хмара _ як бы набліжалася.

c)

  Хлопец стараўся надаць свайму голасу _ як мага больш цеплыні.

d)

    Кватэры была халодная, няўтульная _ быццам нежывая.

e)

Час ішоў марудна _ нібы тоўкся на месцы.

5.

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коскі:

a)

1)    Мы мала ведаем Біблію __ як гістарычны, літаратурны помнік, які знаходзіцца ў кантэксце чалавечай, у тым ліку славянскай культуры.

b)

1)    У доме Раўбіча гарэў далёкі агеньчык, такі маленькі __ як іскра.

c)

1)    Хлопец быў далікатны __ як паненка.

d)

Алеся __ як варам абдала.

e)

1)    Вось праляцеў беленькі _як чыстая сняжынка _ матылёк.

6.

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў не ставяцца коскі:

a)

1)    Чалавеку шэсцьдзесят, а ён __ што юнак!

b)

1)    Вадзіма пасля размовы з маці __ што вадою змыла.

c)

1)    На дне вадаёма ляжыць _што калода _ вусаты сом.

d)

1)    А жыццё _ нібы лесвіца _ ўгору падымаецца аж да аблокаў.

e)

1)    Сцяпана Баравіцкага ў вайну ведалі __ як адважнага партызана.

7.

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коскі:

a)

1)    Танкіст быў высокі, смуглявы, а вочы блакітныя __ як неба.

b)

1)    Дзед пазіраў так _ як горны арол.

c)

1)    Каласы __ быццам цягнуцца да празрыстага неба і просяць спагады ў прыгожыя часы свайго красавання.

d)

1)    Хмары зніклі раптоўна __ як і наплылі.

e)

1)    Пятро Сямёнавіч прыехаў у Нью-Йорк __ як дыпламат.

8.

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў ставяцца коскі:

a)

1)    А займаўся маім выхаваннем не хто іншы __ як дзядуля.

b)

Уліваецца _ нібы ручай_ у мову палескі нетаропкі гаварок.

c)

1)    У такую пару ўсе дрэвы __ што белыя і ружовыя воблакі.

d)

1)    Дзед Стась замоўк __ бы мыла з’еўшы.

e)

1)    Сінія вочкі __ што васілёчкі.

9.

Адзначце сказы, у якіх знакі прыпынку пастаўлены правільна:

a)

1)    Мы ў нашы мары як у праўду верым.

b)

1)    Як майская песня да птушак, я з выраю часу гатоў вярнуцца да сцежак дзіцячых гадоў.

c)

1)    Гэта быў не хто іншы як сам дырэктар інстытута.

d)

1)    Сястра Аўдакія сядзіць нібы аршын праглынуўшы, шэпча нешта.

e)

Дождж ліў як з вядра.

10.

Выберыце правільныя сцвярджэнні:

a)

Параўнальныя звароты, якія з’яўляюцца іменнай часткай выказніка, не выдзяляюцца коскамі.

b)

У сказе параўнальныя звароты могуць паясняць і ўдакладняць толькі выказнік.

c)

У сказе Кветка дзікай архідэі, быццам чаравік параўнальны зварот быццам чаравік выдзелены коскай правільна.

d)

Параўнальныя звароты, выражаныя ўстойлівымі спалучэннямі, коскамі не выдзяляюцца.

e)

Выдзяляюцца коскамі параўнальныя звароты, якія пачынаюцца злучнікамі як, бы, як бы, нібы, нібыта, быццам, як быццам, што, як і, чым.

11.

Колькі косак павінна быць у сказе?

Пад нагрэтую за дзень сонейкам а таму цёплую нібы коўдра ваду хаваецца на ноч белы гарлачык.

a)

2

b)

3

c)

1

d)

не трэба косак

12.

Вот такіе пірогі

a)

Вот такіе пірогі!!!

b)

Беларуская мова лепшая