wayground logo

Free Printable Worksheets

Font size

S
M
L
XL
Worksheets

Віды выказнікаў

Total questions: 9

Worksheet time: 7mins

Name
Class
Date
1.

Адзначце правільныя адказы. Просты дзеяслоўны выказнік можа быць выражаны:

a)

асабовымі дзеясловамі ў форме абвеснага, умоўнага, загаднага ладоў

b)

дзеепрыслоўем

c)

інфінітывам

d)

дзеепрыметнікам

2.

Адзначце сказы з простым дзеяслоўным выказнікам:

a)

У клас зайшоў настаўнік.

b)

Дзяўчынка пачала чуць гукі.

c)

Вучні пачалі разумець новы матэрыял.

d)

Гадзіннік ідзе і ідзе, нягледзячы на час.

e)

Раніца светлая і цёплая.

3.

Адзначце сказы з простым дзеяслоўным выказнікам:

a)

Стары чалавек узяў ды купіў газету.

b)

Мінск — сталіца Беларусі.

c)

Хай будзе мір на ўсёй планеце!

d)

Два і пяць — сем.

4.

Адзначце сказы з простым дзеяслоўным выказнікам:

a)

Я буду сэрца трывожыць успамінамі кожны дзень.

b)

Дні становяцца даўжэйшымі.

c)

З той пары Васька прапаў.

d)

На жардзіне развешаны цыбуліны.

e)

Я прыйшла б у школу.

5.

Адзначце сказы з простым дзеяслоўным выказнікам:

a)

Шчур — даволі рэдкая птушка ў Беларусі.

b)

Збірайцеся ў паход, сябры!

c)

Лясная цішыня падманлівая.

d)

Давайце пачакаем трошкі.

e)

Шчасце нідзе не спыняецца ў дарозе.

6.

Адзначце правільныя сцверджанні:

a)

Граматычнае значэнне выражаецца ў асноўнай частцы састаўнога выказніка.

b)

Лексічнае значэнне выражаецца ў асноўнай частцы састаўнога выказніка.

c)

Састаўны выказнік складаецца з асноўнай і дапаможнай частак.

d)

Частка састаўнога выказніка, якая выражае яго граматычнае значэнне, называецца асноўнай.

7.

Раніца сёння марозная. Якое слова у гэтым сказе выказнік:

(a)  

8.

Вызначце сказы з састаўным дзеяслоўным выказнікам:

a)

І Васіль пачаў быў капаць.

b)

Вагоны бягуць-бягуць, самкнуўшы стыкі ўшчэп.

c)

Не любіў гэты чалавек загадваць.

d)

Мы будзем добра працаваць на ўроку.

e)

Трэба дома бываць часцей!

9.

Вызначце сказы з састаўным іменным выказнікам:

a)

Лета — вясёлая пара.

b)

На вуліцы пачынала змяркацца.

c)

Мова — сродак зносін.

d)

Каляды былі слаўныя.

e)

Мы будзем добра жыць.