WorksheetsЛабірынты беларускай мовы
Total questions: 20
Worksheet time: 3mins
Растлумачце сэнс слова
ЦУРОК
Зацукраваны цытрусавы плод
Невялікі струменьчык вады
Грызун сямейства вавёркавых
Растлумачце сэнс слова
ГУТНІК
Мужчынскі або жаночы лёгкі пінжак
Градка, клумба або агародчык, дзе растуць кветкі
Рабочы, які працаваў на гуце і вырабляў шкло
Якое слова не з'яўляецца сінонімам да астатніх двух?
Афарызм
Планіда
Сентэнцыя
Растлумачце правільнае тлумачэнне фразеалагізма
"браць на арапа":
Цягнуць
Ашукваць
Падпарадкоўваць
У якіх устойлівых спалучэннях дапушчаны памылкі?
Ад слова да слова
Аднаго поля суніцы
Атрута бывае горкай
Калі тое свята будзе
Колькі слоў у сказе?
Празнейкічасчовензвесляраміпакінуўвостраўіпаплыўунізпарацэ.
9
10
12
13
14
Дадзены імёны: 1) Аліна; 2) Яніна; 3) Глафіра; 4) Афіна.
У якім імені схавалася імя хлопчыка і імя дзяўчынкі?
А.Няма такога слова
Б. 1
В.2
Г.3
Д.4
Як перакладаецца на беларускую мову рускае слова
кочерыжка?
А) качарга.
Б) палка.
В) выварацень
Г) тарка
Д) храпка
Які адпаведнік у беларускай мове мае дзеяслоў з рускай мовы
отрядить?
А) паслаць. Б) адрадзіць. В) адхінуць. Г) пачаставаць. Д) здзейсніць
А) паслаць.
Б) адрадзіць.
В) адхінуць
Г) пачаставаць
Д) здзейсніць
Дадзены словы: 1) смех; 2) тлушч; 3) алешнік; 4) вугаль; 5) гонар; 6) лістота.
Выберыце толькі рэчыўныя назоўнікі.
А) Усе слову
Б) няма правільных варыянтаў
В) 1,5
Г) 2,4
Д) 3,6
У якіх сказах з прыведзеных на месцы пропуску неабходна напісаць часціцу ні?
1) Страчанага вясною дня ... купіш.
2) Вясною куды ... глянь – усюды ўсё расце, усё квітнее.
3) Праспяваць лепш не маглі ... Марыля, ... Сымон.
4) Дзе гэты чалавек ... быў?
А) усе сказы
Б) няма правільнага варыянта
В)1,2
Г) 1,4
Д) 2,3
Вызначце сказ, у якім дапушчана пунктуацыйная памылка:
1) Рамантык, чалавек адкрытай душы, ён з маленства прывык верыць людзям.
2) Сярод статка кароў важна паходжваў на высокіх нагах, гаспадар палёў і балот, бусел.
3) Толькі звінеў малады дзявочы смех, радасны і прываблівы.
А) ва ўсіх сказах
Б) усе сказы запісаны правільна
В) 1
Г) 2
Д) 3
Выберыце з дадзеных азначэнняў функцыі мовы:
1) камунікатыўная;
2) этнічная;
3) пазнавальная;
4) экспрэсіўная;
5) намінатыўная;
6) акумулятыўная;
7) мастацкая;
8) апелятыўная.
А) усе прыклады
Б) 1.3.5
В) 2.4.6
Г) 3.5.7
Д)4,6.8
У якіх словах “схаваліся” асабовыя займеннікі?
1) артыст; 2) арыя; 3) выкрунтасы; 4) Ашмяны.
А) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1,2
Г) 2,3
Д) 3,4
Якія назоўнікі з прапанаваных напісаны няправільна?
1) на мосці;
2) у гушчарэ;
3) на фестывалі;
4) у ручаі.
А) усе назоўнікі
Б) няма патрэбных варыянтаў
В) 1,2
Г) 2,3
Д) 3,4
Які лічэбнік з прапанаваных змяняюцца па ліках, родах, склонах?
1) адзін;
2) два;
3) дзевяноста.
А) усе лічэбнікі
Б) няма патрэбных лічэбнікаў
В)1
Г) 1,3
Д) 2,3
Суаднясіце запазычаныя словы з іх адпаведнікамі ў беларускай мове. Запазычаныя словы: 1) гарантыя; 2) кантраст; 3) вердыкт; 4) аналогія.
Адпаведнікі ў беларускай мове: а) падабенства; б) рашэнне; в) парука; г) процілегласць.
А) 1-г, 2-в, 3-б, 4-а.
Б) 1-а, 2-в, 3-г, 4-б.
В) 1-в ,2-г, 3-б ,4-а.
Г) 1-б, 2-а, 3-г, 4-в.
Д) 1-а, 2-г, 3-в,4-б.
У якіх словах з прапанаваных на месцы пропуску напішаце літару э?
1) д..лікатэс;
2) экз..мпляр;
3) д..ктрына;
4) ц..лафан.
А) ва ўсіх словах
Б) у 1,2
В) у 1,3
Г) у 2,3
Д) у 2,4
Што азначае выраз
"піць нагбом?"
Піць, нахіліўшыся да пасудзіны
Піць на бягу
Піць з пасудзіны, нахіліўшы яе
Выберыце з дадзеных слоў сінанімічныя назвы адценняў колеру
АРАНЖАВЫ
бэзавы
апельсінавы
агнявы
ліловы
