NEW
Font size
WorksheetsПраверачная работа па тэме "Віды падпарадкавальнай сувязі ў слов
Total questions: 10
Worksheet time: 5mins
Колькі існуе відаў падпарадкавальнай сувязі ў словазлучэнні?
2
3
4
Віды падпарадкавальнай сувязі ў словазлучэнні:
іменныя, дзеяслоўныя, прыслоўныя
дапасаванне, кіраванне, прымыканне
простыя, складаныя, састаўныя
Што такое дапасаванне?
Дапасаванне - такі від сувязі, пры якім залежнае слова ставіцца ў тым жа родзе, ліку і склоне, што і галоўнае.
Дапасаванне - такі від сувязі, пры якім залежнае нязменнае слова спалучаецца з галоўным толькі па сэнсе.
Дапасаванне - такі від сувязі, пры якім галоўнае слова патрабуе, каб залежнае слова стаяла ў пэўным ускосным склоне.
Што такое кіраванне?
Кіраванне - такі від сувязі, пры якім залежнае нязменнае слова спалучаецца з галоўным толькі па сэнсе.
Кіраванне - такі від сувязі, пры якім галоўнае слова патрабуе, каб залежнае слова стала ў пэўным ускосным склоне.
Кіраванне - такі від сувязі, пры якім залежнае слова ставіцца ў тым жа родзе, ліку і склоне, што і галоўнае.
Што такое прымыканне?
Прымыканне - такі від сувязі, пры якім залежнае нязменнае слова спалучаецца з галоўным толькі па сэнсе.
Прымыканне - такі від сувязі, пры якім залежнае слова ставіцца ў тым жа родзе, ліку і склоне, што і галоўнае.
Прымыканне - такі від сувязі, пры якім галоўнае слова патрабуе, каб залежнае слова стаяла ў пэўным ускосным склоне.
У словазлучэнні цікавы ўрок від падпарадкавальнай сувязі
кіраванне
дапасаванне
прымыканне
У словазлучэнні пісаць прыгожа від падпарадкавальнай сувязі
кіраванне
прымыканне
дапасаванне
У словазлучэнні віншаваць сябра від падпарадкавальнай сувязі
дапасаванне
кіраванне
прымыканне
Адзначце правільны варыянт
хварэць грыпам, дзякаваць настаўніка, жаніцца на Алене
хварэць на грып, дзякаваць настаўніку, жаніцца з Аленай
хварэць грыпам, дзякаваць настаўніку, жаніцца з Аленай
Адзначце правільны варыянт
пайсці ў грыбы, жартаваць з сябра, думаць пра будучае
пайсці па грыбы, жартаваць над сябрам, думаць пра будучае
пайсці ў грыбы, жартаваць з сябра, думаць аб будучым
