NEW
Font size
Worksheetsлюдзі
Total questions: 25
Worksheet time: 19mins
Вызначце праблематыку рамана “Людзі на балоце"
чалавек і зямля;
народ і інтэлігенцыя;
народ і рэвалюцыя;
чалавек і прырода.
Чысціня, непасрэднасць і шчырасць першага кахання Васіля і Ганны раскрываюцца аўтарам праз:
іх вясёлую і няспынную гаворку;
большай часткаю праз маўчанне, калі пачуцці зразумелыя без слоў;
) праз пастаянныя спрэчкі маладых людзей.
Пра каго з герояў сказана наступнае: “Усё лета...ціха грэлася на сонцы маладзенькая...рабіна. Ніхто ў Куранях, бадай, не заўважыў, калі і хто пасадзіў яе, не бачылі як трэба яе і тады, калі яна красавіцкай раніцай апранулася ў лёгкае празрыста-зялёнае плацце з кволых, рэзных лісточкаў...”?
пра Ганну;
пра Хадоську;
пра Параску.
Пра каго з герояў рамана “Людзі на балоце” гаворыцца: “У такі час з хаты, недалёка ад той, дзе дзяўчына брала ваду, выйшаў на ганак, пацягваючыся, хлопец з хмурнымі, заспанымі вачыма, з калматай не то русай, не то цёмнай чупрынай, з упартымі, невясёлымі губамі... Зялёны гэты хлопец ужо з найпершага маленства адчуў, што жыццё – не вясёлае, бесклапотнае свята, а найбольш доўгі і клапотны будзень, што трэба цярпець”?
Міканора;
Васіля;
Хоню.
Ствараючы вобраз Васіля, аўтар звяртае ўвагу на яго:
засяроджанасць і маўклівасць;
эмацыянальнасць, якая выяўляецца ў жаданні падзяліцца з іншымі людзьмі сваімі думкамі;
) эгаізм у адносінах да блізкіх людзей.
Што з’явілася сімвалам нешчаслівага кахання Васіля і Ганны?
гадзюка, якая прапаўзла паміж маладымі людзьмі;
разбітае люстэрка, якое, паводле павер’я, прыносіць няшчасце;
сон Васіля, які маці тлумачыла як дурны, нядобры.
Калі Васіль апынуўся пад арыштам, якуое пачуццё авалодала ім:
разуменне таго, што атрымаў па заслугах;
апатыя, калі страчана вера ў праўду і дабро;
жаданне дабіцца таго, каб ва ўсім справядліва разабраліся.
Што цяжэй за ўсё перажываў Васіль, знаходзячыся ў турме, лічыў “самай вялікай пакутай”?
адсутнасць магчымасці працаваць;
расставанне са сваімі роднымі;
разлуку з Ганнай.
.“Якой ні спакойнай здавалася Ганна хвіліну назад, але калі зірнула ў люстра, твар яе, смуглявыя, крыху выпнутыя шчокі заяснелі зачаравана: ах, якая квяцістая, якая вогненна-яркая, цудоўная...” Які падарунак так абрадаваў і ўпрыгожыў Ганну ў час наведвання юравіцкага кірмашу?
кофта, якую набыў бацька;
хустка, падараваная Яўхімам;
спадніца, купленая мачыхай.
Для каго з сям’і Чарнушкаў сватанне Яўхіма было радаснай падзеяй?
для Ганны;
для яе бацькі і брата;
для мачыхі.
Як Васіль успрыняў вестку аб сватанні Глушака да Ганны і аб будучым вяселлі?
з радасцю, што ўсё так скончылася;
з сумам і жаданнем упэўніць сябе, што так будзе лепш усім;
з цвёрдым намерам пазмагацца за сваё шчасце;
з поўнай абыякавасцю.
Пра каго з герояў рамана сказана: “Ён кінуў на дзяўчат востры позірк тхарыных вачэй. Адказаў на прывітанне і дробнай, па-старэчы асцярожнай хадой, цягнучы ногі, падаўся к прываду. “Пляцецца, як бы ледзьве кеўляе, – падумала Ганна, пазіраюы ўслед яму...”
дзеда Васіля;
бацьку Міканора;
старога Глушака.
Якое выказванне адпавядае характару старога Глушака?
любіць ва ўсім парадак;
з павагай адносіцца да думак і меркаванняў жонкі;
маючы добры дастатак, шчодра дзеліцца з тым, у каго гэтага дастатку няма.
У чым, на ваш погляд, заключаецца жыццёвая драма Хадоські?
у яе даверлівасці і шчырасці ў адносінах з людзьмі;
у эгаізме пры жаданні пабудаваць сваё асабістае шчасце;
у адсутнасці страху перад Богам.
Чаму, на думку аўтара, працуючы з ранку да вечара, куранёўцы жывуць бедна?
яны вымушаны аддаваць большую частку свайго ўраджаю савецкай уладзе;
пастаянныя капрызы надвор’я зводзяць на нішто ўсе іх намаганні;
неўрадлівая зямля не можа забяспечыць і самых сціплых патрэб.
Пра якое свята ідзе размова ў наступным урыўку? “Колькі ні стараўся, а перадсвяточная вясёлая ліхаманка ў Куранях не толькі не ападала, а – было чутна – усё мацнела.... Не было такога дня, каб не чулася ці з аднаго, ці з другога хлява спалоханага бэлькання ці пранізлівага віску, каб не чырванеў ці на адным, ці на другім агародзе за хлявом вясёлы агеньчык, не плыў угару дым”:
Каляды;
Сёмуха;
Вялікдзень.
Брата Васіля Дзятліка звалі...
Мікалай
Сцяпан
Валодзька
Брата не было
Брат Ганны Чарнушкі...
Міхась
Пецька
Федзька
Міканор
Аўтар параўноўвае Ганну Чарнушку на пачатку твора з...
Калінай
Бярозай
Хвойкай
Рабінай
На сенакосе Васіль пазычыў вугельчык у:
Халімона
Андрэя
Сцяпана
Глушакоў
Назва банды, якая арудавала ў наваколлі
Маслакі
Казлякі
Высякі
Бандыты
Васіль пашкадаваў Ахрэму Грыбку
Сала
Хлеба
Алею
Лыжку мёду
Назва сяла, дзе Васіль сядзеў у турме
Выселкі
Стоўбцы
Юравічы
Алексічы
Месца спаткання Ганны і Васіля
У лесе
На лузе
Пад грушамі каля хаты
У полі
У час вяселля Яўхім падарыў мачысе Ганны
Сукенку
Боцікі
Пярсцёнак
Кветкі
