
Лексічныя характарыстыкі слова_тэст
Authored by Galina Khadasevich
World Languages
11th Grade

AI Actions
Add similar questions
Adjust reading levels
Convert to real-world scenario
Translate activity
More...
Content View
Student View
15 questions
Show all answers
1.
FILL IN THE BLANKS QUESTION
3 mins • 1 pt
У адным са сказаў урыўка знайдзіце слова, якое мае значэнне ‘які імкнецца зрабіць як мага больш і лепш; дбайны’. Запішыце слова ў той граматычнай форме, у якой яно пададзена.
Чуеце, як з паднябесся радасна звіняць іх срэбныя трубы: “Курлы-ы! Курлы-ы!” Праўду людзі кажуць: вясной зверху пячэ, а знізу кусае. Раптам уначы, нягледзячы на руплівае дзённае сонца, неспадзявана вернецца зіма, сыпнуўшы снегу, як з напоўненага да краю аграмаднага меха, марозу апусціць на ўсё жывое.
(a)
2.
FILL IN THE BLANKS QUESTION
3 mins • 1 pt
У адным са сказаў урыўка знайдзіце слова, якое мае значэнне ‘перарывіста, няроўна гучыць’. Запішыце слова ў той граматычнай форме, у якой яно пададзена.
З хмызняку ж увечары і ўранку часта насоўваўся туман, кудлаты, цяжкі і сыры, ажно прабіралі дрыжыкі, і тады жаўрук хутчэй хаваўся пад крылы сваёй мамы-жаўручыхі, заклюшчваў вочы і апынаўся высока-высока пад воблакамі, вышэй за ўсіх жаўрукоў, што жылі на суседніх жытніх палетках. Яшчэ імгненне – і ён, здавалася нашаму маленькаму герою, здзівіць свет цудоўнаю песняю! Вось яна ўжо трымціць у дзюбцы. А прачнуўшыся і расплюшчыўшы вочы, ён заўважаў, што ў дзюбцы ніякая не песня, а пярынка мамы-жаўручыхі. А воблакі па-ранейшаму плывуць над галавою.
(a)
3.
MULTIPLE CHOICE QUESTION
1 min • 1 pt
Адзначце слова, якое павінна стаяць на месцы пропуску ў сказе:
Цяпер птушанё часта лётае за акно на клумбы і газоны, … разам з іншымі вераб’ямі ажыўлены птушыны кірмаш на білах балкона, аднак усякі раз вяртаецца дамоў, да чалавека, які яго прыгрэў.
ладзіць
навейвае
заахвочвае
майструе
натхняе
4.
MULTIPLE SELECT QUESTION
1 min • 1 pt
Вызначце, якія з падкрэсленых у сказе слоў мнагазначныя:
Вялікая ўвага надавалася гісторыі: вучні павінны былі добра ведаць радаслоўную дынастыі Рагвалодавічаў, важныя падзеі з мінуўшчыны Полацкай зямлі і ўсяго ўсходняга славянства.
гісторыі
важныя
падзеі
мінуўшчыны
славянства
5.
MULTIPLE CHOICE QUESTION
1 min • 1 pt
Сярод падкрэсленых у сказе слоў знайдзіце тое, якое ўжыта ў пераносным значэнні:
Маляўнічы куток зямлі беларускай, дзіўнае па прыгажосці спалучэнне высокіх узгоркаў і шырокіх далін, амаль першабытных пушчаў і невялікіх, але глыбокіх шкляных азёр, павольных рэчак і гарэзлівых, імклівых ручаёў.
маляўнічы
глыбокіх
шкляных
павольных
імклівых
6.
FILL IN THE BLANKS QUESTION
1 min • 1 pt
З двух прыметнікаў прамяністы і прамянёвы выберыце той, які лексічна спалучаецца з падкрэсленым у сказе назоўнікам. Запішыце гэты прыметнік у форме назоўнага склону адзіночнага ліку мужчынскага роду: Калі Вера Паўлава выйшла з аўтобуса, які за гадзіну прымчаў яе ў невялікую вёсачку, сонца свяціла ўжо слаба, быццам з-за туманнай павалокі.
(a)
7.
FILL IN THE BLANKS QUESTION
1 min • 1 pt
З двух прапанаваных у дужках слоў вызначце тое, што адпавядае сэнсу сказа. Запішыце гэта слова ў той граматычнай форме, у якой яно прапанавана:
(Масціты, масцісты) кампазітар Станіслаў Манюшка, якога ў музычным мастацтве лічаць рамантыкам, нярэдка ў сваёй творчасці звяртаўся да тэкстаў Яна Чачота, Уладзіміра Сыракомлі, Яна Карловіча – знаўцаў і папулярызатараў беларускага фальклору.
(a)
Access all questions and much more by creating a free account
Create resources
Host any resource
Get auto-graded reports

Continue with Google

Continue with Email

Continue with Classlink

Continue with Clever
or continue with

Microsoft
%20(1).png)
Apple
Others
Already have an account?