wayground logo

Free Printable Worksheets

Font size

S
M
L
XL
Worksheets

тэст 1

Total questions: 20

Worksheet time: 25mins

Name
Class
Date
1.

Адзначце прыклады, у якіх выдзеленыя словы напісаны правільна:

a)

Люблінская унія

b)

Міністэрства Адукацыі

c)

малады Мінчанін

d)

планета зямля

e)

паэма "Новая зямля"

2.

Адзначце правільна напісаныя словы:

a)

вастраканцовы

b)

аранжарэя

c)

дрымотны

d)

шэлясцець

e)

залатаверхі

3.

Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару е:

a)

В_рсаль

b)

жыцц_любівы

c)

уп_цярых

d)

в_снушкі

e)

вым_рзнуць

4.

Адзначце прыклады з правільным напісаннем падкрэсленых літар у // ў:

a)

аукаць (у лесе)

b)

працаваў у вёсцы

c)

серыя "Беларускія песняры" у шасці тамах

d)

ехалі уздоўж ракі

e)

да Ўральскіх гор

5.

Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць апостраф:

a)

трох_ярусны

b)

Кас_янавіч

c)

суб_ект

d)

раздум_е

e)

бракан_ерыць

6.

Адзначце правільна напісаныя словы (формы слоў):

a)

драўлянны

b)

наклеенны

c)

аэразоллю

d)

баллада

e)

мадонна

7.

Адзначце сказы, у якіх ёсць слва з арфаграфічнай памылкай.

a)

Дарога па першым сняжку, пракладзная вошчыкамі дроў, аж блішчала пад сонцам.

b)

Дзед Мацей аднойчы распачаў са мной гаворку пра язёў.

c)

Архіцектура - майстэрства праектавання, будавання і мастацкага афармлення пабудоў.

d)

Асеннія туманныя раніцы заўсёды агортвалі Веру шчымлівай тугой па далёкім дзяцінстве, па цеплыні бацькоўскай хаты і матчынай ласцы.

e)

Восеньская мгла пераходзіла ў дробны дождж.

8.

Адзначце марфемы, якія ўваходзяць у састаў слова "павуціна":

a)

прыстаўка

b)

корань

c)

суфікс

d)

канчатак

e)

постфікс

9.

Адзначце словы, якія трэба пісаць праз злучок:

a)

(Бічэль) Загнетава

b)

(паў) неба

c)

(прэс) сакратар

d)

(электра) прыбор

e)

(васьмі) вугольнік

10.

Адзначце прыклады, у якіх лічэбнік напісаны і ўжыты правільна:

a)

двое коней

b)

паўтары тоны

c)

трое кітоў

d)

дзесяты дзень

e)

дзявяцера дзяўчынак

11.

Адзначце словы, якія трэба пісаць праз злучок:

a)

(лілова) ружовы

b)

(парэчкава) вішнёвы

c)

(віцэ) прэзідэнцкі

d)

(трыццаці) метровы

e)

(фактычна) выкананы

12.

Адзначце прыклады, у якіх дзеяслоў правільна запісаны ў форме 2-й асобы адзіночнага ліку цяперашняга або будучага простага часу:

a)

узвысіць - узвышаеш

b)

знаходзіць - знойдзеш

c)

лячыць - лечыш

d)

разлінеіць - разлінеіш

e)

стрымаць - стрымаеш

13.

Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы трэба пісаць праз злучок.

a)

Васіль (па) дзіцячы засмяяўся.

b)

Ногі (міма) волі неслі да возера.

c)

Бабуля вышывае (што) дзень.

d)

З поўдня дзьме (па) летняму сухі вецер.

e)

Грушы (раз) пораз падалі на зямлю.

14.

Адзначце сказы, у якіх не (ня) з выдзеленымі словамі трэба пісаць разам.

a)

(Не) варта вешаць нос, калі вернешся дамоў без ягяд.

b)

(Не) пераскочыўшы, не кажы гоп.

c)

Здароўе і сумленне (не) прадаюцца.

d)

Спякота была (ня) сцерпная.

e)

Зелянела сакавітая, (не) патаптаная трава.

15.

Адзначце сказы, у якіх правільна ўжыты падкрэсленыя часціцы не, ні.

a)

Як ваўка не кармі, ён усё роўна на лес глядзіць.

b)

Ні адна крыніца была ў нас на прыкмеце.

c)

Як ні любіць гэта поле, і бор, і зялёны садок, і крыклівую гусь!

d)

Хвалі Нёмана будзілі не раз уначы.

e)

У дом-музей Якуба Коласа нельга было не зайсці.

16.

Адзначце словазлучэнні, якія адпавядаюць нормам беларускай літаратурнай мовы.

a)

адправіць у суніцы

b)

керамічны кашпо

c)

падобны да бацькі

d)

пайсці па слядам

e)

дзякаваць сябра

17.

Адзначце сказы, у якіх правільна вызначаны выказнік.

a)

Пешы коннаму не таварыш.

b)

Беларуская вышыўка з'яўляецца своеасаблівай скарбніцай старажытных народных традыцый.

c)

Адгрымелі ліпеньскія і жнівеньскія навальніцы, гучна адспяваўшы песні лету.

d)

Лісты гарлачыкаў як сподачкі.

e)

Вада пакрыта перламутравым бляскам.

18.

Адзначце аднасастаўныя сказы.

a)

Аранжавы - нацыянальны колер Нідэрландаў.

b)

Паветра насычана пахамі спелай гародніны, садавіны.

c)

Сякеры языком не навострыш.

d)

Даруй мне, час, за слоў просталінейнасць.

e)

Увосень слаўна чакаць першага снегу, а зімой першай травы.

19.

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску абавязкова ставіцца працяжнік.

a)

Лес _ цудоўная крыніца натхнення і здароўя.

b)

Сэрца маці _ не камень.

c)

Нівы _ вокам не абняць.

d)

Паляванне _ ёсць паляванне, тут свае законы.

e)

Вяселле _ гэта сямейнае свята, якое ўключае цэлы комплекс рытуалаў, звязаных з заключэннем шлюбу.

20.

Адзначце сказы, у якіх няма парушэння пунктуацыйных нормаў.

a)

Ягады пахлі летам, і сонцам, ды духмянай травой палян.

b)

Салоўка ці шпачок будзілі мяне вясёлай, ранішняй песняй.

c)

Шапаціць сухая снежная пацяруха на разгалістых елках ды сцелецца пазёмкай па зямлі.

d)

Цэлымі днямі малыя коўзаліся то на горцы, то на рачным лёдзе.

e)

Двор, і дарога, і лес, усё было занесена белым снегам.