wayground logo

Free Printable Worksheets

Font size

S
M
L
XL
Worksheets

11 клас тэст2

Total questions: 20

Worksheet time: 13mins

Name
Class
Date
1.

Адзначце словы, вымаўленне якіх не супадае з напісаннем

a)

бясшумна

b)

падрадчык

c)

цвік

d)

ускіпець

e)

ураджай

2.

Адзначце пары слоў, у якіх націск служыць для адрознення іх граматычнага значэння

a)

ву'чыць - вучы'ць

b)

жы'лы - жылы'

c)

ту'шыць - тушы'ць

d)

лу'гам - луга'м

e)

сві'нні - свінні'

3.

Адзначце радкі, у якіх указаныя словы пішуцца з вялікай літары

a)

(Г,г)рамадзянская вайна

b)

Лядовы (П,п)алац

c)

(К,к)аралеўства Швецыя

d)

землі (К,к)рывічоў

e)

(А,а)лесеў дзённік

4.

Адзначце словы, якія пішуцца разам

a)

раз_пораз

b)

пасля_ваенны

c)

генерал_губернатар

d)

куды_сьці

e)

на_памяць

5.

Адзначце рады з фразеалагізмамі, у якіх лексічнае значэнне вызначана няправільна

a)

за чыстую манету - зусім сур'ёзна, як праўду

b)

за пусты мех - без важнай прычыны

c)

залаты мяшок - вельмі багаты чалавек

d)

мех з саломай - радасны чалавек

e)

як на духу - за свае грошы

6.

Адзначце прыклады, у якіх прыметнікі, утвораныя ад выдзеленых назоўнікаў, запісаны правільна

a)

ткач - ткацкі

b)

беларус - беларускі

c)

грамада - грамацкі

d)

полымя - палымянны

e)

глядач - глядачскі

7.

Адзначце марфемы, якія ўваходзяць у састаў слова зверху

a)

канчатак

b)

суфікс

c)

прыстаўка

d)

нулявы канчатак

e)

корань

8.

Адзначце сказы, у якіх неабходна ўжыць лічэбнік паўтара

a)

Мусатаў справіўся за нейкія ___ хвіліны, нават менш.

b)

За ___ тыдня гаспадар і госць паспелі добра сысціся.

c)

___ вярсты ішлі ўскрай балота.

d)

Хадзем у хату. У мяне тут ___ пакоя.

e)

З ___ соцень салдат батальён пераправіўся на левы бераг ракі.

9.

Адзначце выпадкі, у якіх дапушчаны памылкі ў дапасаванні да роду ці ліку назоўнікаў.

a)

чорная пыль

b)

вядомы запявала Іван

c)

вялікі Чылі

d)

малады аграном Анатоль

e)

чатыры смачныя грушы

10.

Адзначце дзеясловы, якія не маюць формы цяперашняга часу

a)

асвятліць

b)

гучаць

c)

даехаць

d)

адхіліцца

e)

дапамагаюць

11.

Адзначце прыналежны прыметнік, які ўтвораны няправільна

a)

братава шапка

b)

сястрын сшытак

c)

Андрэева паліто

d)

матчына сястра

e)

бацькіны сябры

12.

Адзначце сказы, у якіх выдзеленае слова (словы) з'яўляецца прыназоўнікам

a)

Хлопец пераступіў цераз канаву.

b)

Шумеў навокал лес.

c)

Вакол кветніка невысокая агароджа.

d)

Нягледзячы на дождж, атрад не спыняўся.

e)

Алесь адказаў, не гледзячы на мяне.

13.

Адзначце сказы, у якіх дзеепрыслоўі ўжыты і ўтвораны няправільна

a)

Груша грэлася на сонцы, гледзячыся ў раку.

b)

Рэдка хто, кіруючыся праз сад, не бег паласавацца ягадамі, набіць аскому яблыкамі і слівамі.

c)

Развітаўшыся з сям'ёю, было трохі сумна.

d)

Ідучы дадому, з'явілася жаданне наведаць сябра.

e)

Не спяшаючыся, кружылі ў небе буслы.

14.

Адзначце, якім членам сказа з'яўляецца інфінітыў

Пайшоў на вуліцу пагуляць.

a)

выказнікам

b)

азначэннем

c)

дапаўненнем

d)

дзейнікам

e)

акалічнасцю

15.

Адзначце правільна ўтвораныя і запісаныя дзеепрыметнікі

a)

дасеенае

b)

аддадзеныя

c)

перакупленыя

d)

сагнуты

e)

усхваляванныя

16.

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) ужываецца не

a)

Рэшатам вады _ наносіш.

b)

Дзе _ пойдзеш, песні кружаць роем.

c)

Машына доўга _ заводзілася.

d)

Я жыву ў свеце, якім бы ён _ быў.

e)

Нельга спыніцца _ на хвіліну.

17.

Адзначце словазлучэнні, у якіх дапушчана памылка ва ўжыванні дзеяслоўнага кіравання

a)

ажаніцца з зямлячкай

b)

прабачыць суседцы

c)

жартаваць з дзіцяці

d)

схадзіць за мясам

e)

захварэць ангінай

18.

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску не трэба ставіць працяжнік

a)

Хлопцы, відаць, __ вопытныя грыбнікі.

b)

Сын __ не памочнік у гэтай справе.

c)

Сучасны Мазыр __ прамысловая сталіца Палесся.

d)

Свая зямля __ вось што аснова.

e)

Умець __ за плячыма не насіць.

19.

Адзначце, які знак прыпынку неабходна паставіць паміж граматычнымі часткамі ў складаназлучаным сказе:

На блізкіх азёрах жыравала рознае птаства __ ды вяліся бабры і выдры.

a)

двукроп'е

b)

кропка з коскай

c)

знак прыпынку не трэба ставіць

d)

працяжнік

e)

коска

20.

Адзначце схему, якая адпавядае прыведзенаму сказу (улічыце, што знакі прыпынку паміж часткамі не пастаўлены):

Хведар добра намок пакуль выбраўся з ельніку кожная яліна сыпала на яго жменю сцюдзёных кропляў нізкае вецце выцірала сваю дажджлівую вільгаць аб яго і без таго змакрэлую вопратку.

a)

[ ], (пакуль ): [ ], [ ].

b)

[ ]: (пакуль ), [ ], [ ].

c)

[ ], (пакуль ) - [ ], [ ].

d)

[ ] - (пакуль ), [ ], [ ].

e)

[ ], (пакуль ): [ ] - [ ].